ДВА Д'ЯБЛЫ Гдзе бутэлечка зазвоніць, Быц кадук у шыю гоніць. Беларуская песня Дрыб-дрыб, дрыб-дрыб чэшуць
ножкі Упрыскочку і трушком.
Смаліць д'ябал па дарожцы Без папаскі, хоць
пяшком. Сам мізэрны, рожкі
круты, Быц хранцузік-небарак, Козлі ногі не абуты,
Капялюш на ім і храк. Бегшы шпарка, змардаваўся,
Ажна высунуў язык. Што шаг — мордай спатыкаўся
(Знаць, к дарогам
не прывык). А дарога была слізка, Бяжыць д'ябал — рад не рад. (Ведзь жа
з Віцебска не блізка У пекла збегаць
і назад). Змардаваўшысь, над ялінкі
Троха спыхацца прысеў,
Пусціў з морды гужам слінкі I, як цюцька, засапеў. Вось глядзіць ён
— аж з-пад леса Нехта быццам бы ідзець.
Забрала цікавасць беса, Скок на пень і стаў глядзець. Абшарпаны, абадраны, Без рагоў
і без хваста, У юсе морда, ўсюды
раны — Бес кульгае з-за
куста. «А, здароў, адкуль?
як маеш? Ай, авохці мне, сваяк, Гэта ж ты зусім кульгаеш,
Хто цябе змяжджуліў
так? Лупіў нехта, знаць,
сярдзіты, Калі йдзеш ты без хваста»,
— Гаманіў так бес нябіты Проці бітага чарта. Як завые тут калека, Слёзы градам так і йдуць: «Во, сваяк, дажыць
мне веку Злыя людзі не дадуць. Сатане было заўгодна 3 пекла нас дваіх паслаць: Цябе — ў Віцебск,
мяне — ў Гродна Душы п'яніц самушчаць. Думаў, будзе мне пажыва,
Загуляю ў Гродне
я; Гдзе акцыз ідзе
шчасліва, Ёсць пажыва там мая. Так думаў, ды
абмыхнуўся, Во адтуль які
іду. Ледзь-няледзь жывы вярнуўся,
Знаць, да пекла не дайду. Першы год было і што-та:
То апоіш, то разбой. Досыць будзе тут работы, Меркаваў я сам з сабой. Стaў я лазіць па ўсіх
рандах, Як за чарку хто — я тут Тыц к яму з бясоўскай радай: Чуць паслухаў — і
капут. То абкрадзе, то загубіць, Іншы цэркву абкрадзець,
А хто й
сам сябе пагубіць — Люба-радасна глядзець! Раз прыйшоў я нешта
ў ранду (Страх успомніць — аж дрыжу!), Мужыкоў сабралась банда, Я ж пад печку і
сяджу. За сталом сядзіць
шынкарка, Смутна нешта, слёзы лье. Па руках не ходзіць чарка, Ніхто песень не пяе, Што тут, думаю, за ліха?
Зусім п'яных не відаць,
I у рандзе стала ціха, Паўлягліся слоўна спаць. Мужык чысты — богу верыць,
Яго лепей не чапай. Во
як стане чаркі мерыць, Тады смела падступай. Раз у горад бег з сяла я (Акурат на Новы
год), Бо
ў сяле мне жызнь плахая: Зусім кіне піць народ. Толькі што падбег
к рагатке, Чую гоман, галас,
крык: Пяюць п'яныя салдаткі
I, насцёбаўшысь, мужык. Гдзе ні ўзгляну
— ўсюды п'яны. Я к рагаткам — чорта з два! — Да тла чыста
пазламаны. І каго-та там няма! Што за памжа тут такая? Вочам веры не даю. Завялось нешта чудное. Рот разінуў і
стаю. Вось ідуць удвох,
абняўшысь, 3 сабой нешта
баруздзяць, Ды
ўжо так жа насцябаўшысь, Толькі й можна
разабраць: «Кварта стоіць цяпер злоты. Во раздолле нам, Дзям'ян! 3 панядзелка да суботы Ад дзяшовай будзеш
п'ян». Як пачуў я, у чым
дзела, 3 ума троху не сышоў, Затраслося маё цела — Аж
прыплясываць пайшоў. Я у горад — сярод
бруку П'яных, быццам бы як дроў. А ужо ж гоману
і гуку, Зараўло быц сто кароў. Хто гарэлкі перш і ў губу Адрадзясь яшчэ не браў
— Той сцябаў цяпер,
аж люба: Па паўгарца іншы
жраў. Будзе поўна пекла наша,
Будзе мне і пеклу чэсць.
Наварыў я смачнай кашы
— Бяры лыжку, ёсць
што есць. У паўдні, сярод
дарогі, Рэжуць, топяць у Дзвіне.
Не, няможна без падмогі, Аднаму няспраўна мне. Я аб гэтым
і сабраўся Бегчы ў пекла к сатане, Штоб ён даў
адтуль шубраўца У таварышы ка мне». «А ці ведаеш,
сваячык, Што ткі я скажу табе: Куды дзенусь, небарачык,
Ласку зроб — вазьмі
к сабе. Хоць мяне й
забілі гады, Можа, мне нядоўга жыць,
А ўсё ж пеклу радзець
нада, Трэба троху паслужыць». «Жаль цябе мне і самому, Ну ды ладна, дай руку. Адказаў бы я чужому, А няможна ж сваяку». Тут два д'яблы схапянулісь, Верць туды-сюды хвастом I з разгону апынулісь
Пад Задунайскім местом. |