Да зместу

СЕЛЯНІН У КАСЦЁЛЕ

Інтэрмедыя змешчана ў зборніку «Выписано из бывших в Смоленской семинарии комедий» і датаваным 1760 г. Аднак лічыцца, што інтэрмедыя ўваходзіла ў драму «Дэкламацыя», што была складзена прафесарам паэтыкі Смаленскай калегіі Мануілам Базылевічам у 1752/53 г.

 

М у ж ы к. Охци мне! Ци ведаеть то ста мая баба, што я в ста лиха попався, гетым бязделлим обчипався, кали б уже и на свеце не было? А всё яна, як вужа вилами, так мяне: ин идзи, дак идзи у Любавичи, ци ни пападзетца чаго, гуляючи, и Богу помолисся и з [с]ваими павидзися. А вось така и ци ни [па]падзетца чаго купиць, — а всё кали б мужика з двора збыць. Правды, я стар, а яна, бабёнка, — в силе. Ох, кали б яе колом у землю! Ну вот, правды яе и паслухайся, ды и падзись! Вот на тую пару и пападзися мне кум Анцип, кыли знаиця вы его. Кажытца вот и понемногу, па единам, правды, выпили карячку[1]. Ажну там и стали брязгаць, по-нашему то к абедни, а па их к замши. Вот я и паидзись у их хасцёлу. Ажну там як заиграюць хто в дудачки, хто в свисцелачки, а хто в тарарычки[2]. Вот я, правды, ня бывши лих, да и падзись скакаць. А тут пат тую пару и придзись па нашему поп, а по их хазан[3] да падшутя. То я ахци мне ета нехта ж з маскалёв. Як застукаюць, заскоглюць, залюкаюць, затопаюць! Анципа я, правды, туды глядзъ, сюды глюць, — мевица[4] маего кума Анципа! Ажну маю меру за торбу — да и цип. Троху не пава-лився. Да и павалакись я.

— Бацька! Я нянцип[5]

...ажну мяне, да спутайся. Ох, кали б их пуста! Вот и памали, як зайца в мот[6]  Я таки, правды, из маладых дзён богамолин быв. Бывала ниводный и суспицы[7] не пропущу! Кали б толка зачуць, игдзе забрязгаюць, то взявшы в руки свечку, а торбу перапечку, и к да к падзі. А так, правды, и в своём дворе заставляю: «Жонка, бий поклоны земляныя — граза идець; нашу меру нешта изба цекець». Неяк вякнув и священник на мяне: «А Церих! Вить, ты не яки не хрисциянин!» А я: «А, а, бацька. Мяня вся дзяревня знаиць, што я к церкви прилежин!» Што и папу много вякаць. Я, бывала, и к сабе так и позаву, да и укладу его блинами, сачнями, як гонтом, ажну и папа нявидна евши, да и пуза развяжиць.

— Охци мне, Церих, я и у пана так ни гуляв, як у цябе цяпер!

А кали-таки и без мяне, дык я-таки приказываю: «Жонка, глядзи, кали поп приедзиць, приумей яго харашенка чим-нибуць, хуць коровъяго наверни, што б поп у вочи ня лез и вопоели людзём не жалився!» А цеперь вот, Панове, попався у еты кросны, што вот под старость! Сувавшись як рынисся, дык негдзи и згиниш! А пяць у мяне и сыновых сынов, як дубов. Што па их! Вот цяперь и нихто ни даведаитца. Яны рады, што старого з двора збыли! Ху-х! Аж встамився, вжо ж таки адыхну. А вось таки каторый ци ня прыдзиць.

С ы н. Бацька! Гу, агу! Бацька, идзе ты ета забрёв? Куды ета цябе хварыши[8] занясли?

М у ж ы к. Охци мне! Ета маяго сына голас! Во негдзе нидалёка у Навинах.

С ы н. А, во ён! Бацька, бацька! Ци ты ужо? Мы цябе давно праждалися. Хто цябе сюды занёс, ци ни фарыши?

М у ж ы к. Ци фарыши, ци ни фарышы, а был. Ци вы з маткою харашы? Усе, як идзи, дак идзи у Любавичи, ци ни пападзетца чаго, гуляючи. Пашов. Ажну вот цяперь и сам попався, виць, там ни па нашему. Ни так, як у нас! Наши папы ни глядзяць ничего. А там усе хазаны, да ляхи, и гаворки их не познаиш.

С ы н.  А што ты, бацька, ведаешь?

М у ж ы к.  А што?

С ы н.  Ци ни разабю я табе етых монистов[9]

М у ж ы к.  Охци мне! Да кали ж ба не видзили паганыя?!

разбівае сын бацьку кайданы.)

Р о l a k. Co to takiego, że po naszemu chłopek zaszedzy па nasz kray у w kościele naszym rozny nieprzystoynych naczynył furiy, za со księć starzy roskazał go w nierozorwanie zabić kaydany у niewiem gdy teraz mieszkaią[10].

(Потым пытае селяніна)

Chłope, со ci takiego?[11]

М у ж ы кЕта, мой, пане, сын.

Р о l a k. Alie kto су razbił kaydany?[12]

С ы н. Да вот матка паслала па яго. Насилу знашов.

Р о l a k. Alie wiem, chłopcze, że ci poslłała matka; dlia czegością razbił kaydany? Chodzie do kariusza[13].

М у ж ы к. А што ж ты — гаспадзин? Виць, ты тута адзин. Нешта ты привизався, як гавённым лыкам. Храпостник ты, с курва сын, саланинник, гарелый ты кутак! Ну-тка, сын, укий!

 

 

ЧОРТ АСМАЛЕЙКА

Твор узнік у першай палове XVII ст. і знаходзіўся ў зборніку, напісаным у «езуіцкай школе ў Крожах». Да нашага часу рукапіс не захаваўся.

 

Чорт Асмалейка моцна захварэў і патрабаваў ад сваіх хлопчыкаў, каб яны як мага хутчэй прывялі яго да знахара, які зможа яго вылечыць. Хлопчык выконвае загад чорта: паклікаў ведзьмаў, чараўнікоў і знахароў. Прыйшоў селянін-знахар, які знаёміць з собою чорта такім чынам:

 

С е л я н і н.

Добрый я цырулік, ўмію лечыці;

Ведаю, як лекарства добраго зажыці.

Я его злечу зараз агародным зелям,

Выпару чорта у лазні маладзенькім хмелям.

А калі не паможэ, то ж жыда з масьцямі

Зазваці, з рознымі его пархумамі.

D a e m o n.

Ratuy prętko, zmiłuy siе. Lekarstwo mi gotuy[14].

С е л я н i н.

Здыхай жэ бордзо, чорце, не бойсь, бес не возьме Цебе, калі мае око ясное не засне. Чы б'юць пульсы, надобе ў его пагледзеці. Выцегніце тут бордзо, вы, чортавы дзеці.

P u e г I.

Weźmę ia go za ręce a wyciqgne nogi.[15]

P u е г II.

A ia wiele szkodzqce przycisne mu rogi.[16]

С е л я н i н.

Ах, пульс як то б'ець модно, як у пекле гарыць, Гарачка так усего его цепер смаліць, Ізыспаду і зверху агонь выбухаець,

Хоць чорт, а жадного бачэня не маець

Агонь пекельны. Трэба яко бачу сала

Дубоваго, каб мая рука шмаравала

Его косьці, павернеце на бок сюды лепей,

Азалей ён пачуець лекарство то смачней.

Ой, ужо шмароване пан д'ябел наш чуе,

Аж іскры сыплюцца, так добре шмаруе.

От ужо гарачка гэто можэ выходзіць,

Не будзе ему агонь тэтой болей шкодзіць.

D a e m o n.

Іeszcze zle na żołądku у boli mi gardło,

Trzeba by przez ie przepuscicmi sadło[17].

(Хлопчык раіць і іншыя лекі.)

С е л я н i н.

Будзе ўсё. Ешчэ алей палунковы,

От нагатаваў ему, ешчэ перцу падайце

Жменю добрую, а тута ў алей насыпайце.

Перайшло, як па масле, пераз горло ўсё.

(Чорт яшчэ скардзіцца на боль.)

С е л я н i н.

Палкні толко гэтэй модные пігулкі,

Выарэць твае всенкі з горла скулкі.

D a e m o n.

Iak mi na żołądku dobrze polepszało,

Ale przecie со to na nos moy muchi wpędziło,

Ze moy nos kąsaią[18].

С е л я н i н

От гэто зеле тоё,

Што высташыць із носа ўсё табе ліхоё.

(Чорт кажа, што мухі яшчэ непакояць яго нос.)

С е л я н i н

Нос надобе з німі устрэліць, калі б бордзо вышлі.

D a e m o n.

Coż czynić, choć bez nosa, tylko że much niemasz.[19]

(Скардзіцца на шум у галаве — пяюць цвыркуны, што патрабуецца аперацыя.)

С е л я н і н

Гэтаго табе радзіць не падаймуюся,

Адно толькі на гэтом трошачка знаюся,

Свердлам лоб пракруціці, зараз паўцекаюць

Свершкі, недабрадзея свойго міне пазнаюць.

D a e m o n.

Stoy, stoy, nie сzуń dziury: dosi, że postrzelona,

Nie chcę mieć głowy, by była dziurawiona[20].

С е л я н i н.

Я ўжо табе тут болей не хачу служыць,

Закліч жыда, той табе парадзіць.

(Прыходзіць яўрэй і знаходзіць у порта меланхолію, якую раіць чорту лячыць іншым способам. Селянін ухваляе гэты план яўрэя і канчае сваю прамову заўвагамі маральнага характару.)

От гэтак бес цешыцца, калі Бога зневажаюць,

А людзі грэшные таго не ўважаюць,

А набарзей грэшнікі, каторые фэхамі,

Чыняць злое ўсёгды рознымі часамі.

Хочэце ж, калі б із нас так чорт не смеяўся,

Ніколі на сьвет да нас i не паказаўся,

Пакідайце ж фэшыці, а Бога малеце,

Нехай нас тут караець, а не на тым сьвеце.

 

 

ІВАН I ЦАРКОЎНЫ СТОРАЖ

Інтэрмедын (без назвы) пададзена ў гродзенскім рукапісе 1651 г. Гэта адна з старэйшых беларускіх інтэрмедый. Яна служыла уступам да школьнай драмы «Камедыя пра Якава і Іосіфа патрыярхау», створанай па біблейскіх матывах.

Iван

Панове, што то за дзело будуть тут дзелаці,

Чы не свадзьбу на мейсцу сём будуць скакаці?

Aulісus[21]

Ja wem, lecz tobie darmo nie powiem, Iwanie[22]

Iван

Прошу цебе, скажы мне, мілосцівый пане.

Aulісus

Jeźli chcesz, źebyś co sie tu dziac będzie wedział,

 Potrzeba, na pytanie byś mi odpowiedział.

 Naprzód czemu źydowie kozy rodzi iedzq,

Bo taiemnice pewnie te ludzie nie wiedzą[23].

Iван

Бацько так мой казывал, цівун вельмі зачны

I з наукі хлубокей, ўсім мужом значны.

Быў ён вельмі ч[уж]эму, вельмі научоны,

I по ўсём нашым селе наукам уставёны.

Умеў ён ганбецадло, панове, цалое,

Я к руское, так тэж мудрэйшэ ляцкое.

Тот бывало он о том гэтак людзём кажэць,

Хды спытаюць, чаму жыд кажыну вельмі ядаець.

Колі Бог мілосьцівы тварыў сьвят з нічого,

А человека чыніў з хліны мізэрного,

На ўсе іннэй рэчы рок: «Хвят» творячы,

А біес сен пшыпатровал[24] Господу, стоячы.

 Хцел біес собе удзялаты подобного зхола[25],

Не знаючэ, што сова не родзіць сокола,

Хоцеў мовіць панского хвят насьлядуёнц,

Але вымовіў: хвік, хвік! ашно выскакуёнц,

Уйжал[26] казу з рогамі і з хвостом велікім.

Хоцечы се прыхледзіць пшымётом[27] усякім,

Унял казу за ей хвост; каза, як шалёна,

А знаць его рогамі была пострашона,

3 велькім пудэм на плоты высокіе скочыла,

Але ему свой хвост ў руках зоставіла.

Ведаеш цепер, чом казы бес хвостоў свых ходзюць,

А козлята чэму од ніх такіе родзюць.

I для тэго родзі еш казыне жыдове,

Бо так небосчык казаў бацько мой, панове.

Auliсus

Nie pleć, chłopie, żadne nie może z nisczego

Utworzyć stworzenie procz Boga Samego.

Odpowiedź że na drugie, chłopie, me pytanie,

Jeżli chcesz wiedzieć na со ludzi to zebranie;

Co jest Bóg y со test Ynia chwaiebna

I mzytkitn odsczepieńcom barzo test potrzebnaІІІ ?

Iван

Боріс ест сьветого Мікулы рожоны брат; і коліп Бог не быў богом, то б сьветы Мікула быў богом, а унія ест Пречистой рожоная сестра. Так мой бацько небосчык староей веры казаў.

Auliсus

Nie mów takich słów, chłopie, bo Bóg nieskończony,

A swiqty zas Mikołay był człowiek stworzony.

Uniia ziednoczenie test wiary prawdziwey,

Lecz nie test siostra Panny nad wszech dobrotliwey.

Na teś rzeczy nie trafił, chłopie, adpowiedziec.

Lecz iescze tego chcę ia od ciebie dowiedzieć:

Jako rozumiesz, chłopie, czyia lepsza wiara,

Powiedż mi, bo inaczey weżmie cię poczwara,

Jak cie... dym obłoźę kiiem podle ucha,

źe nie przyidziesz do śmierci do dobrego słucha[28].

Iван

Добра наша вера уніціцкая, да такі праўду мовячы лепша ляцкая, та і коняцкая. Бо счо лях або уніат, то панок, а счо усматык[29], то мужык лядасчо, да што ш такі добро по Сеньку шапка. Мужыком добрая мужыцкая вера, собака зьесьць і без солі; старая вера наша — праўда то, — да і чорт жэ не молоды, да такі бесу сходзі се, моліўся доўхо Богу, да і жыд моліцьсе, да такі бесу ходітстя.

Auliсus

Jużeś prawdę powiedział, wedzieć bedziesz zaraz,

Co sie na tym theatru będzie działo teraz.

Będzie tu komiedia о swiętym Jakobie.

I o iego iedyney Jósephie ozdobie,

Jako od swoich braciey był w Aegypt przedany,

Jako potym w Aegypcie byl od nych poznany[30].

Iван

А чы будзець жэ чорт з рогамі?

Au1iсus

Będzie у ten, bo bracia na Jazepha wzbudzić.

Będzie siе starał, oyca do smutku pobudzić[31][XI]

Iван

А тут хто?

Чорт

А [во]сь я, бес, сысмацкі сын.

Iван

Ідзі жэ, чорце, од мене до беса.

Чорт

Я цябе люблю.

Iван

Да я цебе не люблю.



Заўвагі

[1] выпілі карэц

[2] у брызготкі (бубны)

[3] скажонае «ксёндз»

[4] туды-сюды паглядзеў — няма нідзе

[5] Я не Анціп!

[6] у пастку

[7] малітвы

[8] нячысцікі

[9] гэтых кайданоў

[10] Паляк. Што гэта такое, што па-нашаму мужык, зайшоўшы у наш край, у нашым касцёле нарабіў розных непрыстойных вар'яцтваў, за што ксёндз стары загадаў яго закаваць у сапраўдныя кайданы, і не ведаю, ці жывы ён цяпер.

[11] Мужык, што гэта такое?

[12] Але хто разбіў табе кайданы?

[13] Ведаю, хлапец, што цябе паслала матка. Але дзеля чаго ты разбіў кайданы? Пойдзем да карніка!

[14] Ратуй хуценька, злітуйся. Лекі мне гатуй.

[15] Я вазьму яго за рукі і выцягну ногі.

[16] А я вельмі шкодзячыя прыцісну яму рогі.

[17] Яшчэ горш у страўніку, і баліць у мяне горла, трэба б прапусціць праз яго сала.

[18] Як мне ў страўніку лепей стала, але замест таго чамусьці мухі на мой нос населі і нос мой кусаюць.

[19] Што ж зробіш, хай без носа, але мух няма

[20] Стой, Стой не рабі дзіркі: досыць таго, што паранена, не хачу мець дзіравую галаву.

[21] Д'ябал

[22] Я ведаю, але табе задарма не скажу, Іване.

[23] Калі хочаш ведаць тое, што тут будзе дзеяцца, трэба, каб ты адказаў мне на пытанне. Перш за ўсё: чаму яўрэі ядуць рогі казы, бо таемстваў, напэўна, тыя людзі не ведаюць,

[24] чорт прыглядаўся

[25] зрабіць падобна зусім

[26] выскачыўшы, убачыў

[27] прыкметам

[28] Не кажы такіх слоў, халоп, бо Бог несканчоны, а святы Мікола быў чалавек створаны. Унія ёсць з'яднанне веры праўдзівай, але не сястра Панны за ўсіх дабратлівай. На гэтыя рэчы не удалося табе, халоп, адказаць. Але яшчэ таго я хачу ад цябе даведацца: як ты, халоп, разумееш, чыя вера лепшая, скажы мне, бо іначай цябе возьме здань, як цябе... ды аблажу я кіем каля вуха, дык не будзеш мець аж да смерці добрага слыху.

[29] а як схізматык (адступнік)

[30] Цяпер ты праўду сказаў. Зараз даведаешся, што неўзабаве будзе рабіцца ў гэтым тэатры. Будзе тут камедыя пра святога Якава і пра яго адзіную аздобу Іосіфа, які сваімі брагамі быў у Егіпет праданы, а потым у Егіпце быў імі спазнаны.

[31] той, хто братоў на Іосіфа хацеў нацкаваць, а бацьку яго да смутку прымусіць

Да зместу



Hosted by uCoz