Да зместу

Сяргей Кавалёў

СТАНІСЛАЎ КУЛАКОЎСКІ: ПАМІЖ
ТЭАЛОГІЯЙ І ПАЭЗІЯЙ

Ja na podłey Getarze w swe cichuczkie strony
Spiewam prostu pieśń nową, gdy ucichły dzwony.

(С. Кулакоўскі.)

Адной з адметных рысаў польскамоўнай паэзіі Беларусі[1] эпохі Рэнесансу быў дыдактызм, які ў той ці іншай ступені выяўляўся ва ўсіх творах 50–80-х гг. XVI ст. Паранетычная накіраванасць назіраецца ў такіх паэмах, як “Krotkie wypisanie sprawy przy śmierci i pogrzebie Oświeconej Księżny Paniej Halżbiety z Szydłowca Radziwiłłowej...”, “Proteus abo Odmieniec”, “Lament nieszczęsnego Hrehora Ościka”, у вершаваным трактаце “Goniec Cnoty do prawych ślachciczоw...”. Аўтары пералічаных твораў крытыкавалі негатыўныя з‘явы рэчаіснасці, прапаноўвалі пазітыўную праграму зменаў, давалі ўзоры годнага жыцця і прыводзілі адмоўныя прыклады, дбалі пра індывідуальны духоўны воблік сучаснікаў і пра агульны маральны клімат у грамадстве.

Але найбольш яскравым узорам маральна-дыдактычнай паэзіі ў рэчышчы традыцыяў Гесіода і Лукрэцыя з‘яўляецца паэма “Wiek ludzki” (1584) Станіслава Кулакоўскага (Калакоўскага), які гэтым творам распачаў сваю літаратурную кар‘еру.

Творчасць С. Кулакоўскага ставіць перад даследчыкам шматмоўнай паэзіі Беларусі праблему храналагічна-класіфікацыйнага характару: дэбютаваўшы ў 80–я гг. ХVI стагоддзя, свой апошні твор паэт выдаў каля 1621 г.; пачаўшы пісаць пад уплывам рэнесансавай паэтыкі, у пазнейшых творах ён прэзентаваў барочны стыль.

Дакладна невядома дзе і калі нарадзіўся і памёр паэт, адкуль ён паходзіў: з Польшчы ці з Вялікага Княства Літоўскага (творы С. Кулакоўскага выдаваліся як у Вільні, так і ў Кракаве). Цяжка адназначна сказаць да якога веравызнання ён належаў: на думку некаторых вучоных, С. Кулакоўскі быў кальвіністам[2]. Такое меркаванне нібыта пацвярджаецца і тэматыкай ягоных твораў, але прысвечаны некаторыя з іх заўзятым каталікам: Юрыю Радзівілу, Аляксандру ды Яну Хадкевічам.

Польскім бібліёграфам і гісторыкам літаратуры імя паэта вядома даўно: у 1820 г. Г. Юшыньскі назваў С. Кулакоўскага “знакамітым паэтам свайго часу” і падаў назвы трох ягоных арыгінальных твораў і аднаго перакладу[3]. Менавіта выдадзены Д. Лэнчыцкім ў 1592 г. у Вільні вершаваны пераклад С. Кулакоўскага “Wybranych zdań księgi” Феагніда з Мегары  выклікаў найбольшае захапленне вучонага (на жаль, гэтая кніга не дайшла да нашага часу, а працытаваных Г. Юшыньскім 10 радкоў недастаткова, каб па-сапраўднаму ацаніць майстэрства Кулакоўскага-перакладчыка). Адным з лепшых вершапісцаў свайго часу назваў С. Кулакоўскага ў 1845 г. М. Вішнеўскі, якому былі вядомыя шэсць кніг паэта[4]. У 1852 г. У. Мацяёўскі згадаў два твора С. Кулакоўскага, неадзначаныя Г. Юшыньскім, але асцярожна ўстрымаўся ад ацэнкі таленту паэта-тэолага[5]. Напачатку ХХ ст. Т. Грабоўскі сказаў колькі слоў пра С. Кулакоўскага як пра аўтара-кальвініста, але надзвычай крытычна ацаніў мастацкія вартасці ягоных твораў: “Паэтычнае рамяство не было прызначэннем Калакоўскага, і калі б Вішнеўскі ведаў яго лепш, убачыў бы ў ім не здольнага, але нуднага і драўлянага вершапісца”[6].

У бібліяграфічным даведніку “Новы Корбут” называецца шэсць арыгінальных твораў С. Кулакоўскага і адзін пераклад[7] (бракуе толькі выдадзенага ў 1595 г. у Кракаве вершаванага трактату “Postanowinie y życie domowe”). Імя паэта зрэдчас згадваецца ў працах сучасных польскіх, літоўскіх і беларускіх даследчыкаў (Л. Шчарбацкай, А. Анушкіна, Ю. Лабынцава, І. Саверчанкі), але да сённяшняга дня ў навуковым друку не з‘явілася ніводнай публікацыі пра ягоную творчасць.

Найбольшую каштоўнасць у спадчыне С. Кулакоўскага ўяўляе паэма “Чалавечы век” – першы твор паэта, які стаўся ягоным opus vitae. Паэма выйшла ў свет без указання месца друку. Але можна меркаваць, што выдадзена яна была ў Вільні, бо тут з‘явіліся і тры наступныя кнігі С. Кулакоўскага. Улічваючы той факт, што сваю апошнюю кнігу С. Кулакоўскі выдаў каля 1621 г., можна таксама сцвярджаць, што “Чалавечы век” напісаны зусім юным аўтарам, які не хаваў свайго захаплення ад нядаўна прачытаных твораў грэцкіх ды рымскіх паэтаў.

Непасрэдным штуршком да напісання твора паслужыў, магчыма, выхад у свет працаў Цыцэрона “O powinnościach” (Вільня, 1583, 1593) у перакладзе на польскую мову С. Кашуцкага. Адзначым, што кнігі пра маральнае ўдасканаленне чалавека, пра выхаванне добрага грамадзяніна і сем‘яніна мяжы XVI–XVII стст. карысталіся вялікай папулярнасцю ў чытачоў Княства. Пра гэта сведчыць выданне ў Вільні маральна-дыдактычных трактатаў Цыцэрона “O powinnościach” (віленскія выданні Я. Карцана паўтаралі лоскае з 1576), “O starości” (1595), “O powinnościach. O starości. O przyjazni” (1606), працу нямецкага гуманіста Юстуса Ліпсіуса “O stałości” (1599), кніг Мікалая Рэя “Wizerunek ...” (1606), “Źwierciadło...” (1606). Несумненна, С. Кулакоўскі чытаў вышэйзгаданыя творы Цыцэрона яшчэ раней па-лацінску і, магчыма, быў знаёмы з кракаўскімі выданнямі 60-х гг. твораў М. Рэя.

Паэма С. Кулакоўскага “Чалавечы век” прысвечана шляхціцу-кальвіністу Яну Вадзіньскаму: на адвароце тытульнай старонкі кнігі змешчана эпіграма на герб Вадзіньскіх, а далей – празаічная прадмова-дэдыкацыя, у якой тлумачацца задума твора. Паэт з захапленнем назіраў за боскім механізмам Сусвету і за парадкам ягонага руху, які называецца часам. Часу падуладныя ўсе з‘явы, рэчы і істоты, а таксама чалавек, які з‘яўляецца найшляхетнейшым упрыгожаннем Сусвету. Але чалавек не заўсёды ўсведамляе сябе ў часе, не можа прымірыцца з яго хуткаплыннасцю і навучыцца адпаведна паводзіць сябе ў розныя перыяды жыцця. Вось чаму паэт вырашыў напісаць вершам простую, але карысную кнігу, у якую б “...iako we źwierciadło weyrzawszy, mogł człowiek abaczyć, co iest za condycia wieku iego, a tym snadniey obyczaie y postępki swe wszelakie według powinności chrześcijańskiej Bogu ku chwale a sobie ku uczciwemu y pożytecznemu końcowi prowadzić y kierować mogł”[8].

Ужытае С. Кулакоўскім параўнанне кнігі “Чалавечы век” з люстэркам прымушае згадаць зборнік М. Рэя “Źwierciadło albo Kształt, w którym każdy stan snadnie się może swym sprawam jako we źwierciadle przypatrzyć” (Кракаў, 1567/1568), у якім быў змешчаны вялікі празаічны трактат “Żywot człowieka poczciwego”. У “Жыцці пачцівага чалавека” М. Рэй таксама апавядаў пра розныя этапы чалавечага жыцця (ад нараджэння да сярэдняга веку, сталасць, старасць), падзяліўшы твор адпаведна на тры раздзелы. Паэма С. Кулакоўскага мае крыху іншую кампазіцыю: уступ (“Wiek człowieczy”) і чатыры асноўныя раздзелы: “Dzieciństwo”, “Młodzieństwo”, “Męstwo” i “Starość”. Напрыканцы кнігі змешчаны верш “Do łaskawego Czytelnika”.

Ва ўступным раздзеле С. Кулакоўскі разважае пра таямнічую сутнасць часу, пра пераменлівасць лёсу чалавека, дае вызначэнне паняцця “чалавечы век”. Абапіраючыся ў асноўным на хрысціянскую традыцыю, паэт імкнецца разгледзець пытанне з розных бакоў, ілюструе разумовыя аргументы і высновы разгорнутымі мастацкімі параўнаннямі і метафарамі, каб паказаць, напрыклад, бязлітаснасць часу ў адносінах да чалавека:

Nieinaczey iak woda, chwieiąc syę wiatrami,

Drzewka y młode krzaczki podmywa wałami,

Wyrywaiąc ie z ziemie, niesie przesz bystrości

                Y wyrzuca na brzegi  zbite ku uschłości. [S. 5]

Уласныя разважанні паэт падмацоўвае выказваннямі пра чалавечы век біблейскіх мудрацоў Іова і Давіда, згадвае жыццё грэцкага філосафа Дыягена, які, ведаючы зменлівасць лёсу, не хацеў будаваць сабе дом і знайшоў прытулак у бочцы. Нарэшце, каб вычарпаць тэму, паэт звяртаецца па дапамогу да эмблематыкі і падрабязна апісвае алегарычную выяву чалавечага веку: на скалу, што вісіць над безданню, узлез Чалавек і зрывае яблыкі з адзінокага дрэва, трымаючыся адной рукой за галіну; галіну падгрызае незаўважаная Чалавекам Мыш, а ў бездані пад скалой цярпліва чакае няшчаснага Цмок. Менавіта Мыш увасабляла сабой Час, які скарачае жыццё прагнага да раскошаў Свету Чалавека. Аўтар не пазначае, з якога эмблематычнага зборніка запазычыў ён гэты вобраз, згадвае толькі, што “tak drudzy Mędrcy malowali” [S. 6].

Падобная форма “спасылак на крыніцу” ўжываецца С. Кулакоўскім найчасцей (“іako mędrcy piszą”, “nauki mędrcow wzięte” і г. д.), значна радзей паэт згадвае канкрэтнае імя (“Dawid Swięty mowi o nim tymi słowy”, “gdy philozopha Falesa pytano”) i толькі ў асобных выпадках называе аўтара і твор (“Іako świadczy Cycero w księgach Powinności”). Такая манера “цытавання” дазваляла аўтару мінімальна загружаць твор немастацкім матэрыялам і ратавала паэму ад ператварэння ў навуковы трактат.

Напрыканцы ўступнага раздзела С. Кулакоўскі распавядае пра два магчымыя варыянты падзелу чалавечага веку: на шэсць перыядаў і на чатыры, і кансалідуецца з тымі “мудрацамі” (зноў-такі ананімнымі), якія параўноўвалі дзяцінства з вясной, маладосць – з летам, сталасць – з восенню, старасць – з зімой. З такога падзелу вынікае наступны падзел паэмы на чатыры часткі і агульная канцэпцыя алегарычнага прыпадабнення пораў чалавечага веку да чатырох пораў года, канцэпцыя асэнсавання жыцця чалавека праз прызму цыклічнага кругазвароту ў прыродзе.

Параўнанні таго ці іншага ўзросту чалавека з адпаведнай парой года (найчасцей маладосці з вясной, а старасці – з восенню) са старажытных часоў сталіся традыцыйнымі топасамі не толькі літаратуры, але чалавечай свядомасці ўвогуле, таму няма сэнсу шукаць першакрыніцу вобразнасці, якую выкарыстаў у сваім творы С. Кулакоўскі. Задумаемся над іншым: дзеля чаго мысляры і пісьменнікі праводзілі аналогію паміж жыццём прыроды і чалавека, што хацелі растлумачыць чытачам пры дапамозе гэтай аналогіі? Як ні парадаксальна гэта гучыць, прыпадабненне чалавечага жыцця да прыроднага цыклу служыла найчасцей для апраўдання старасці і прымірэння чалавека з немінучай смерцю. “Маладосць – гэта як бы вясна жыцця, яна паказвае нам у зародышы будучыя плады, збіранне і захоўванне якіх прызначана на іншыя поры жыцця,”[9] – пісаў у сваёй апалогіі старасці Цыцэрон, які падзяляў чалавечы век на тры перыяды: маладосць, сталасць і старасць. Падобнымі аргументамі пераконваў чытача МРэй: “Widzisz, jako czasy idą każdego roku: wiosna nastawszy, ziemię ogrzawszy, zioła i drzewa rozliczne zazieleniwszy i kwiatki rozliczne umalowawszy, lato za sobą przywodzi <...>; za latem zasię błotna jesień przychodzi, a za jesienią zaziębła a niewdzięczna zima. <...> Także i ziemia wedle czasu każdą powinność swą okazać musi: z  czasem się zazielenić, z czasem zazłocić, z czasem nazbyt zagorzeć, z czasem nazbyt rozmoknąć musi, także i zmarznąć a stwardzieć jako kość musi. <...> A czemużby też ty miał być dziwniejszy, mój miły bracie, gdyż widzisz, iż niebo, ziemia, rozliczne płanety, czasy i wszytki przypadki swym porządkiem już aż do skończenia świata tak się toczyć musza, a tybyś tylko miał narzekać na przyrodzenie swoje?”[10]

СКулакоўскі ў сваёй паэме асобны раздзел прысвяціў вясне, да якой падобна дзяцінства, і гэты раздзел стаўся лепшым у творы. Калі ва ўступнай частцы адлюстраваны, у асноўным, сярэдневечныя хрысціянскія ўяўленні пра Сусвет, тоДзяцінства, падобнае да Вясныпрасякнута антычнай вобразнасцю, зяўляецца радасным, жыццясцвярджальным гімнам прыродзе і чалавеку, прызнаннем дасканаласці Боскага Сусвету. Надыход вясны пачынаецца з пераменаў на небе, пад цёплымі сонечнымі промнямі зямля абуджаецца з зімовага сну:

Ociec ziemskiey natury  Phebus na swey spherze

               Gdy się z wielkich Ocean świat przeglądać bierze,

W złotoognistym wozie siedząc brunatnymi

               Zorzami nieba mieni światło rumianymi.

Tam poyrzawszy po niebie swoim iasnym okiem,

               Przenika asz do niskich cieniow bystrym wzrokiem.

A gdy z hartkimi końmi Phaeton iak trzeba

               Poskoczy ku Europie w pierwszy stopień nieba,

Tam nagość niskiey ziemie słońce obaczywszy,

               Obumarłem żywiołom iey się przypatrzywszy

Rośmieie się wesoło pałając iasnoscią,

               Ze usiebłą zagrzeie wdzięczną gorącością. <...>

Tam że ziemia uyrzawszy Pheba roskosznego

               Rośmieie się też k niemu serca ochotnego,

Y w rozmaite barwy pilno się ubiera,

               Budząc każdą żywiołę która z nią obmiera:

Ptastwa, zwierze, robaczki, dzrzewka, latorośli,

               Ziołeczka każde planty które na niey rosli. [S. 8]

Працытаваны ўрываклепшае апісанне прыроды ў польскамоўнай паэзіі Беларусі XVI стагоддзя, і адно з лепшых ва ўсёй беларускай літаратуры эпохі Рэнесансу. Выканана яно не ў натуралістычным, а ў міфалагічным ключы, у рэчышчы класічнай традыцыі, распачатай Гесіодам, і мае алегарычную функцыю: паказваючы надыход Вясны ў прыродзе, паэт перадае атмасферу Нараджэння чалавека. Жыццё зяўляецца з кахання Сонца і Зямлі, па абуджаных лясах і палях ходзіць багіня кахання Венера і аздабляе іх сваімі дарамі. Зямля традыцыйна сімвалізуе жаночы пачатак, цяжарнасць жанчыны прыпадабняецца дацяжарнасціЗямлі пасля вясновых буйстваў, і з апісання прыроды натуральна вынікае паведамленне пра зяўленне на свет дзіцяці:

Abowiem iako ziemia niżli pocznie rodzić,

               Zwykła z swoim ciężarem obemgląwszy chodzić

Aż się iey Rzekom wrota otwarza do Morza,

               Toż się pocznie radować zbywszy swego gorza.

Tak też młode dzieciństwo nastawa z ciężkości

               Y czyni niewymowne rodzicom radości. [S. 9]

Нарадзіўшыся з лона маткі (з лона Прыроды), чалавек трапляе ў свет Культуры. Пасля бурлівай радасці з прычыны з‘яўлення дзіцяці і нядоўгага ідылічнага любавання “анёлкам” бацькі пачынаюць думаць пра тое, як выхаваць свайго нашчадка сапраўдным грамадзянінам і хрысціянінам, годным Нябеснага Царства. Сціхаюць узнёслыя паэтычныя гімны і ў цішыні чуваць манатонны голас рытора, настаўніка, які дае парады бацькам, звяртаючыся да “навук мудрацоў”: да выказванняў Сакрата, Гарацыя, Тэрэнцыя, Фалеса, Цыцэрона, да прыкладаў з твораў Авідзія і Вергілія. Заканчэнне раздзела “Дзяцінства...” і наступны раздзел “Маладосць, падобная да Лета” прысвечаны педагагічным праблемам, бо дзяцінства і маладосць Чалавека – гэта час навучання, перыяд пазнання Сусвету. У паэме няма разгорнутага апісання летняй прыроды, як не будзе далей апісанняў восені і зімы, паэт пераносіць усю ўвагу з прыроднай сферы на свет культуры, цывілізацыі, хаця аналогіі паміж вегетатыўным і духоўным жыццём яшчэ захоўваюцца:

Iako pola ozdobne kwitną w tym to czasie,

               Tak też człowiek na ten czas przychodzi k swej krasie.

A iak drzewo iżeby dobry owoc dało

               Potrzeba opatrować by sye nie psowało,

Tak też rostropni ludzie synow opatruią

               Naukami które być naprzednieysze czuią... [S. 12]

Большасць парадаў у паэме датычыцца выхавання хлопцаў, але не забываецца аўтар і пра дзяўчат: ім адрасаваны, напрыклад, словы Петраркі пра перавагу ўнутранай, духоўнай прыгажосці над знешняй, фізічнай (відаць, з вуснаў вялікага песняра кахання гэтая хрысціянская сентэнцыя гучала асабліва пераканаўча). Прысвечаны навучанню раздзел змяшчае найбольшую колькасць літаратурных цытатаў і гістарычных прыкладаў, і ўсё ж ён не перагружаны абстрактна-разумовай лексікай ды спасылкамі на крыніцы. Калі сціхае голас рытора-настаўніка, робіцца зразумела, што лекцыя была не столькі навукай, колькі услаўленнем навукі, гімнам Пазнанню.

У наступным раздзеле – “Сталасць, падобная да Восені” – услаўляецца праца, стваральная дзейнасць чалавека, якая зяўляецца ягоным цяжкім абавязкам, але адначасова і шчаслівым прызначэннем:

Praca tedy potrzebna człowieku każdemu,

               Ktory chce przyść na świecie ku czemu dobremu:

Człowiek ku pracey stworzon,  a Ptak ku lataniu,

               W pracy chleba pożywać, a nie w prożnowaniu,

Bowiem proznuiącemu nie każą ieść chleba.

               Dla lenistwa człek ginie, nie wchodzi do nieba. [S. 16]

Паэт прысвячае па некалькі радкоў прафесіям купца, жаўнера і фурмана, падкрэслівае важнасць працы святара, які апякуецца чалавечымі душамі і вядзе іх да Бога. Але асноўная ўвага ў паэмеЧалавечы векскіравана на працу земляроба, што тлумачыцца як агульнай канцэпцыяй твора (земляробства непарыўна звязана са зменамі пораў года), так і моцным уплывам літаратурнай традыцыі. Зноў узнікаюць паралелі з паэмай ГесіодаПраца і дніі трактатам МРэяЖыццё пачцівага чалавека”, дзе ўслаўляецца размеранае сямейнае жыццё на ўлонні вясковай Аркадыі. “Bo gdy przypadnie wiosna, azaż owo nie rozkosz z żonką, z czeladką po sadkoch, po ogrodkach sobie chodzić, szczepków naszczepić, drobne drzewka rozsadzić/ niepotrzebne gałązki obcinać, mszyce pozbierać, krzaczki ochędożyć, okopać, trzaskowiskiem osypać? <...> Więc też sobie pójdziesz potym do ogródeczków, do wirydarzyków, grządki nadobnie każesz pokapać. <...> To sobie z oną rozkoszą nasiejesz ziółek potrzebnych, rzodkiewek, sałatek, rzeżuszek, nasadzisz maluneczków, ogóreczków”[11], – раіць чытачу польскі пісьменнік. СКулакоўскі таксама ўслаўляе сямейную ідылію, але звяртаецца найперш да алегарычна-эмблематычнага спосабу выяўлення:

Gdy iak drzewo dostałe z roskwitłym owocem

               Sliczny mąż z dziateczkami stoi radząc o czym,

A przy nim oblubienica iak z latorostami

               Albo winna macica roskoszna z gronami

Stoi iako oliwne drzewko uslachcona,

               Przed nią śliczne coreczki a za nimi ona. [S. 14]

І толькі пасля таго, як эмблематычны малюнак сямейнага шчасця ўсталёўваецца у чытацкай свядомасці, ён пачынае ажываць, насычацца канкрэтнымі дзеяннямі земляроба:

W Wiosne się gospodarstwem pięknym zabawiaią:

               Tu sieią, owdzie orzą, winnice kopaią.

Teraz żyznemi zierny ziemie opatruie,

               A Aurora z Tytanem wczasem ie ratuie. [S. 14]

Маляўнічым апісаннем веснавых, летніх, а потым і восеньскіх сельскагаспадарчых прац, паэт не толькі кампенсуе недахоп вобразнасці ў папярэдняй, дыдактычнай частцы, але і стварае кантраст з суровай атмасферай апошняга раздзелаСтарасць, падобная да Зімы”. Гэты раздзел, прысвечаны старасці і набліжэнню смерці, зяўляецца важнейшым у паэме, бо праблема смерцінайбольш сурёзнае выпрабаванне філасофскай і мастацкай праграмы кожнага пісьменніка[12].

Уславіўшы радасці дзяцінства, хараство маладосці і абавязкі сталасці, СКулакоўскі мусіў паказаць аблічча старасці і растлумачыць немінучасць смерці. Безумоўна, аўтарЧалавечага векумог пайсці ўслед за сваімі папярэднікамі і традыцыйныя нараканні чалавека на старасць суцяшаць згадкамі пра раскошы папярэдніх этапаў жыцця. Катэгарычна сцвердзіць, як Цыцэрон: “Прыемным у старасці, як я ўжо неаднойчы казаў, ёсць тое, што мы можам згадваць ранейшыя часы і карыстацца сабранымі пладамі[13]. Альбо спытацца з дакорам, як МРэй: “Azażeś już nie przetrwał wiosny onej nadobnej, zazieleniałej młodości swojej? Azażeś nie przetrwał lata i jesieni, z którymi wszytki żywności przypadają, onych wesołych a wdięcznych średnich czasów swoich? A gdyś już przyszedł do zimy a do chłodniejszych czasów swoich, a czemuzbyś też nie mial już uzyć wdzięcznego pokoiku swego?..”[14]

І сапраўды, спасылаючыся на працу ЦыцэронаПра абавязкі”, СКулакоўскі адзначае, што старасць атаясамліваецца з мудрасцю і выклікае павагу ў маладзейшых, падкрэслівае высокі грамадскі статус старасці і нагадвае пра актыўны ўдзел мудрых старцаў у палітычным жыцці старажытнага Рыма. Але ў фізіялагічным аспекце старасць бачыцца паэту адназначна непрыемнай і брыдкай, гэта цяжкі і пакутлівы перыяд жыцця, бязрадаснае існаванне на парозе смерці:

W ten czas gnusność, lenictwo człowieka się chwyta,

                Czymby swą mdłość podpomoc mogł, pilnie się pyta.

Ano chodzić po izbie iuż zaledwie może,

               Nizli na czuły Koń wsieść miley mu na łoże.<...>

Aż nawet do dziecińskiey własności przychodzi,

               Że iuż nie może chodzić, aż go kto podwozi.

Do matki, to iest w ziemie pragnie z tego świata:

               Stąd poszedł tam przychodzi, wywiodły się lata. [S.18]

У паэмеЧалавечы векмы не знойдзем апісанняў хараства зімовай прыроды, бо зіма для паэтанепрывабная, страшная пара (“leniwa, gnuśna y mdła z przyrodzenia swego” – S. 17), якая асацыіруецца не толькі са старасцю, але і са смерцю. Смерць можна прыняць, змірыцца з ёю, але ўслаўляць яе не выпадае ні паганскаму філосафу, для якога смерцьнепазбежная зява ў Прыродзе, ні хрысціянскаму паэту, для якога янатрагічны вынік грэхападзення чалавека.

У паэме СКулакоўскага антычная ідэя цыклічнага кругазвароту і вечнага аднаўлення Прыроды на дзіва гарманічна спалучаецца з хрысціянскай ідэяй уваскрашэння мёртвых і стварэння Новага Сусвету. Цяжка знайсці ў тагачаснай паэзіі яшчэ адзін твор, дзе б так паслядоўна  выяўлялася ідэя непадзельнасці Зямлі і Чалавека: не толькі пры жыцці, але і ў смерці. Бо цела нябожчыка нібыта зерне кладуць у зямлю, і яно разам з зямлёй чакае пачатку новага Года, новага Жыцця, новага Сусвету:

Y przykryła go ziemia między groby ciemne,

               Duszę w Niebo posłała, ciało w cienie ziemne

Iako ziarno ubogie aby tam leżało,

               A gdy nowy Rok przyydzie aby zaś powstało,

Gdy syę Niebieskie żywioły zaczną nowe biegi,

               A ziemie ochędożą zebrawszy z niey śniegi.

Y ukażą nowy śwat: obumarłe z ziemię

               Wypuszczą ciałka śliczne, cne człowiecze plemię

Przed obliczność wielkiego Bostwa nad bostwami

               Aby iuż tam stanęli z swemi owocami. [S. 17]

У СКулакоўскага няма характэрнага для многіх хрысціянскіх аўтараў катэгарычнага супрацьпастаўлення: “грэшная зямлядуша чалавека”. Калі душа асобнага чалавека трапляе на Небагэта яшчэ не канец гісторыі, ён адбудзецца тады, калі Бог уваскрасіць памерлых і разам з людзьмі адновіцца і ўваскрэсне ўся Прырода. Так вырашае СКулакоўскі праблему смерці: у рэчышчы хрысціянскай тэалогіі, але абапіраючыся на антычную традыцыю.

ПаэмаЧалавечы векнарадзілася на скрыжаванні юнацкай захопленасці аўтара антычнай літаратурай і ўласцівай яму глыбокай рэлігійнасці. Хрысціянская топіка гарманічна спалучаецца ў гэтым творы з міфалагічнай вобразнасцю, дыдактыка суседнічае з высокай паэзіяй. Звяртае на сябе ўвагу адсутнасць у паэме СКулакоўскага палітычных алюзій і замалёвак з штодзённага жыцця, характэрных для тагачаснай маральна-дыдактычнай літаратуры. Але адсутнасць мясцовага каларыту і аўтабіяграфічных момантаў спрыяла ўніверсальнасці гучання паэмы, касмаганічная і антрапалагічная тэматыка не здрабнялася палітычнымі актуаліямі публіцыстычнага характару.

Узнікнуўшы пад уплывам твораў Цыцэрона і МРэя, паэмаЧалавечы веку сваю чаргу аказала ўплыў на творчасць сучаснікаў і наступнікаў СКулакоўскага. Перш за ўсё згадваецца вершаваны трактат Яна Пратасовіча “Konterfet człowieka starego...” (Вільня, 1597), у якім разглядаюцца заганы і перавагі старасці, ды іншыя маральна-дыдактычныя творы гэтага паэта: “Kształt poczciwej Białogłowy” (Вільня, 1597), “Jałmużnik” (Вільня, 1597)[15]. На думку УМацяёўскага, у XVIII ст. паэма СКулакоўскага сталася ўзорам для наследавання Эльжбеце Дружбацкай, аўтарцы “Opisania czterech części roku”[16]. У літоўскай літаратуры традыцыяВеку чалавечагапрацягваецца знакамітай паэмай КДанелайцісаЧатыры пары года”, а ў беларускайпаэмамі Янкі КупалыАдвечная песняіЯна і я” (гаворка ідзе пра тыпалагічнае падабенства твораў, а не пра факт канкрэтнага наследавання).

Высокі мастацкі ўзровень Чалавечага векусведчыў пра вялікія патэнцыяльныя магчымасці маладога аўтара, прадвяшчаў яму хуткі ўзлёт да зорак першай велічыні, такіх як Мікалай Рэй ды Ян Каханоўскі. Але, на жаль, гэтага не адбылося: хаця СКулакоўскі пісаў і выдаваў шмат, рэлігійны мараліст перамог у ім паэта-філосафа. У сваіх зацікаўленнях СКулакоўскі рухаўся ад літаратуры да тэалогіі, ад творчай інспірацыі антычнай культарай да эпігонскай залежнасці ад біблейскіх тэкстаў. Паэзія з мэты рабілася сродкам, нізводзілася да вершаскладання, ператваралася ўсціплую служкутэалогіі.

Наступная праца СКулакоўскага – “Wóz niebieski albo Elegie o trzech cnotach teologicznych i czterech kardynalnych” (Вільня, 1586) – да нас не дайшла, але назва твора красамоўна сведчыць пра ягоны змест. Тэалагічным праблемам прысвечана большасць пазнейшых твораў пісьменніка: “О prawdziwey szczęśliwości y błagosławieństwie” (Вільня, 1593), “Postanowienie y życie domowe” (Кракаў, 1595), “Zegar Achasów” (Кракаў, 1612). Напрыклад, у апошнім з названых твораў намаганні паэта скіраваны выключна на тое, каб даказаць, што дванаццаць гадзін дня азначаюць дванаццаць пастулатаў веры.

Значна большую цікавасць выклікае паэма СКулакоўскага “Cathemerinon Księstwa Słuckiego z żałobliwym lamentem na pośpieszną smierć sławnej pamięci książąt słuckich: Jerzego, Jana Siemiona y Aleksandra, ostatnich dziedzicow” (Вільня, 1593) – самы грандыёзны па задуме фунеральны твор у шматмоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага XVI cт. Мэтаю аўтара было не толькі ўшанаванне памяці трох заўчасна памерлых братоў, але і аплакванне канчатковага выгасання ўсяго старадаўняга роду Алелькавічаў, а таксамаапраўданне пераходу спадчыны князёў слуцкіх да роду Хадкевічаў.

Паэт звярнуўся да драматызаванай формы, увёў у твор алегарычныя постаці Слуцкага Княства, Божай Моцы, Зефіра і інш; толькі напачатку ды напрыканцы твора прамаўляе ён ад свайго ўласнага імя. У першай частцы паэмы распавядаецца слаўная гісторыя роду Алелькавічаў ад князя Альгерда і да смерці братоў Юрыя, Яна Сімяона і Аляксандра, у другой частцы суцяшаюцца блізкія памерлых з выкарыстаннем традыцыйных топасаў хрысціянскай ars bene moriendi (навукі добрага памірання):

Nad wszystkie, które może świat mieć szcześliwości,

Nad wszytki zyski nasze, ozdoby, śliczności.

Nie mamy nic w tym wieku naszym nalepszego,

Jako brzegu dostąpić żeglarstwa naszego[17].

У фунеральнай паэмеКатамерынон Слуцкага Княства...” прысутнічаюць эпічныя элементы (радавод Алелькавічаў у кантэксце гісторыі Вялікага Княства Літоўскага). У апошнім з вядомых нам твораў СКулакоўскагавершаваным трактаце “Wieża Dawidowa ze wszelaka Armatura, ku przyzbroieniu boiownikowi Chrzesciańskiemu” [Б. м. і г.] – таксама адчуваецца ўплыў гераічнай эпікі. На пачатку вайны Рэчы Паспалітае з Асманскай імперыяй аўтар імкнецца натхніць хрысціянскае воінства на барацьбу з паганымі, узняць воінскі дух шляхты прыкладамі з Бібліі (“Iż wojowaniem iest ludzkie życie na ziemi, iako nam Pismo święte pokazuje, y abyśmy mocnymi byli na takiej wojnie roskazuje”[18]). Паэт рыхтуе для жаўнераў гетмана Яна Хадкевіча духоўную зброю і амуніцыю, разглядае ў гістарычным і алегарычным плане прызначэнне мяча, тарчы, капя, панцыра, шаблі, лука, стрэльбы, намёта, трубы, харугвы. На пачатку кнігі змешчана прадмова аўтара да ЯХадкевіча. Ведаючы, што гетман Вялікага Княства Літоўскага Ян Кароль Хадкевіч памёр у 1621 г., можна сцвярджаць, штоВежа Давідававыдадзена не пазней 1621 года. Магчыма, надрукавана яна не ў Кракаве, а ў Вільні, дзе на працягу 1621–1622 гг. зявіўся цэлы шэраг выданняў, прысвечаных ЯХадкевічу (напрыклад, паэтычны збонік Мацея Сарбеўскага “Sacra Lihothesis”).

Познія творы СКулакоўскага выразна адрозніваюцца ад юнацкай паэмыЧалавечы вексваёй эмблематычнасцю, ускладнёнасцю формы і алегарычнасцю зместухарактэрнымі прыкметамі барочнага стылю. Храналагічна яны выходзяць за рамкі нашага даследавання рэнесансавай паэзіі Беларусі, але ўяўляюць бясспрэчную цікавасць для даследчыка літаратуры эпохі Барока.



[1] Думаецца, што выразы “польскамоўная паэзія Беларусі”, “польскамоўная літаратура Беларусі” – ненатуральныя. З развіццём нашага літаратуразнаўства стане зусім нармальна казаць пра “беларускую польскамоўную паэзію”, беларускую польскамоўную літаратуру”. Зрэшты, у дадзенай працы (гл. ніжэй) сустракаецца і новы падыход. (Рэд.)

[2] Grabowski T. Z dziejów literatury kalwińskiej w Polsce (1550–1650) // Rozprawy AU. Wydział filologiczny. T. 43. S. 356–357; Lukaszewicz J. Dzieje kościołów wyznania helweckiego w Litwie. Poznań, 1843. T. 2. S. 187–188.

[3] Juszyński H. Dykcjonarz poetów polskich. Kraków, 1820. T. 1. S. 197–198.

[4] Wisznewski M. Historia literatury polskiej. Kraków, 1845. T. 7. S. 130–131.

[5] Maciejowski W. Piśmiennictwo polskie. Warszawa, 1851–1852. T. 3. S. 359–360.

[6] Grabowski T. Z dziejów literatury kalwińskiej w Polsce (1550–1650). S. 357.

[7] Bibliografia literatury polskiej. Nowy Korbut. T. 2. S. 381–382.

[8] Kołakowski S. Wiek ludzki, albo Krotkie opisanie wieku człowieczego. B. m., 1584. S. 3–4. Далей паэма СКулакоўскага цытуецца па першавыданню, у дужках пазначаюцца старонкі паводле сучаснай нумерацыі.

[9] Cicero M. T. Pisma filozoficzne. Warszawa, 1960. T. 2. S. 49.

[10] Rej M. Źwierciadło. Kraków, 1914. T. 2. S. 126–127.

[11] Rej M. Źwierciadło. T. 1. S. 298–299.

[12] Ziomek J. Renesans. Warszawa, 1995. S. 246.

[13] Cicero M. T. Pisma filozoficzne. T. 2. S. 49.

[14] Rej M. Źwierciadło. Т. 2. S. 127.

[15] Кавалёў С. Ян Пратасовічпаэт, філосаф, энцыклапедыст // Спадчына. 1999. № 5/6. С. 93–108.

[16] Maciejowski W. Piśmiennictwo polskie. T. 3. S. 359.

[17] Kołakowski S. Cathemerinon Księstwa Słuckiego... Wilno, 1593. S. 26.

[18] Kołakowski S. Wieża Dawidowa... [B. m. і r.]. S. 6.

Hosted by uCoz

Да зместу