Гісторык літаратуры | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
НАВІНЫ ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА    09.12.2010   
-----    24.11.2010   
-----    10.09.2010   
-----    20.07.2009   
-----    6.02.2009   
-----    01.01.2009   
-----    27.12.2008   
-----    21.11.2008   
-----    14.11.2008   
-----    7.11.2008   
-----    7.11.2008   
-----    17.02.2008   
-----    17.02.2008   
-----    17.02.2008   
-----    17.02.2008   
-----    17.02.2008   
-----    28.11.2007   
-----    24.09.2007   
-----    24.09.2007   
-----    2.01.2006   Комплекснае даследаванне фальклору і этнакультуры Палесся: Матэрыялы ІІ Міжнар. навук. фальклорна-этналінгвіст. канф., 14−15 крас. 2005 г., Мінск / рэдкал. Васіль Ліцвінка (уклад.) [і інш.]. − Мн.: Выд. цэнтр БДУ, 2005. − 338 с. У Выдавецкім цэнтры БДУ выйшаў у свет зборнік матэрыялаў ІІ Міжнароднай навуковай фальклорна-этналінгвістычнай канферэнцыі, што адбылася ў Мінску 14−15 красавіка 2005 г. Арганізатары − Навукова-даследчая лабараторыя беларускага фальклора БДУ пры ўдзеле кафедры беларускай літаратуры і культуры і кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта БДУ − прысвяцілі дадзенае навуковае мерапрыемства 220-годдзю з дня нараджэння З. Даленгі-Хадакоўскага (1784−1825). У зборніку змешчана 68 артыкулаў 67 аўтараў (А. Баршчэўскі падаў два артыкулы, а В. Новак апрача ўласнага артыкула выступіла і ў сааўтарстве з Т. Шаўчэнкай). Тэма канферэнцыі − даследаванне фальклору і этнакультуры Палесся, надзвычай своеасаблівага рэгіёну, скарбніцы даўняй (шмат у чым дахрысціянскай) культуры. Актуальнасць падобных штудый прадвызначана не толькі звыклай у сучасным свеце глабалізацыяй, але і наступствамі Чарнобыльскай катастрофай, бо менавіта Палессе найбольш пацярпела, найбольш страціла і найбольш страціць у прышласці. Укладальнік зборніка − вядомы беларускі фалькларыст − Васіль Ліцвінка − падае матэрыял у адпаведнасці з тэматычным падзелам дакладаў удзельнікаў канферэнцыі на чатыры секцыі. Распачынае кнігу раздзел, прысвечаны З. Даленгу-Хадакоўскаму. Яго варта назваць сур’ёзнай калектыўнай спробай распачаць вялікую і пачэсную справу вяртання спадчыны Вялікага Славяніна, які нязменна называў сябе случаком. І гэта нягледзячы на тое, што за выключэннем артыкула светлай памяці Анатоля Аксамітава іншыя матэрыялы раздзела − адно толькі першыя крокі на шляху да асэнсавання навуковай спадчыны З. Даленгі-Хадакоўскага. Так, М. Прыгодзіч сцвярджае, што “паспела неабходнасць унесці істотныя карэктывы ў праграмы і непасрэдна вучэбны курс гісторыі беларускага мовазнаўства <…> як блізкая перспектыва бачыцца і грунтоўнае выданне навуковых прац З. Даленгі-Хадакоўскага” (с. 30). Думаецца, што гэта будзе зроблена. Бо З. Даленга-Хадакоўскі, як адзначаў А. Аксамітаў, “упершыню ў мовазнаўстве вылучыў беларускую мову сярод іншых славянскіх моваў, вызначыў яе фанетычныя, граматычныя і лексічныя асаблівасці, арэал распаўсюджвання <…> прызнаваў самастойнасць беларускай мовы, надзеленай, на яго думку, нацыянальна-спецыфічнымі рысамі” (с. 4). Больш за тое, менавіта З. Даленга-Хадакоўскі паслядоўна называў мову крывічан беларускаю, што, відавочна, паспрыяла станаўленню беларускай нацыянальнай ідэі. Праўда, мы не можам пагадзіцца з думкай, якую выказаў у сваім выступленні А. Ільін: маўляў, польскія пецярбургскія панславісты 20−40-х гг. ХІХ ст. прыйшлі да высновы, што Беларусь і Украіну не ўтрымаць у арбіце польскай культуры, але яны не хацелі, каб Беларусь і Украіна ператвараліся ў вялікарускія правінцыі, а таму садзейнічалі развіццю беларускай і ўкраінскай культур (с. 16−17). Усё ж такі, навуковая гіпотэза мусіць грунтавацца на пэўных матэрыялах, а не на дапушчэннях і фантазіі даследчыка (А. Ільін анічым не пацвярджае свае выказванні). Спачатку дакументы, а пасля на іх базе канцэпцыя. І ніколі наадварот. Падобны ненавуковы падыход заўважаецца і ў артыкуле С. Судніка. Сапраўды, інда-еўрапейская метадалогія З. Даленгі-Хадакоўскага на сучасным этапе ў Беларусі не развіваецца і не можа развівацца − няма спецыялістаў, няма знаўцаў санскрыту. Аматарам не тое што вырашыць, але нават паставіць дадзеную праблему не пад сілу. Закіды С. Судніка “афіцыйнай навуцы”, якая “не збіраецца хоць неяк прызнаць ці абвергнуць” (с. 35) тэзіс “пра наш прыход з Індыі”, нельга назваць слушнымі. Што прызнаваць ці аспрэчваць? Дапушчэнні аматара, выказаныя ім у рэдагаванай ім жа самім газеце? Дапушчэнні, зробленыя без спасылак на навуковыя выданні? Гіпотэза С. Судніка, зусім верагодна, перспектыўная; больш за тое, мы з’яўляемся прыхільнікамі гэтай, няхай сабе і ненавуковай гіпотэзы. Але, думаецца, патрэбна праца вучоных цягам некалькіх дзесяткаў гадоў, каб дадзеныя ідэі набылі статус навуковай гіпотэзы. С. Суднік хоча ўсё і зараз! Дзеля гэтага ён спасылаецца на аўтарытэт З. Даленгі-Хадакоўскага. А ён жа, мне здаецца, пісаў пра Індыю як прарадзіму і славян, а не толькі славян, а не толькі беларусаў. У наступных трох раздзелах (“Гістарыяграфія фальклору і этнакультуры Палесся”, “Фальклор у этнакультуралагічных даследаваннях”, “Месца этналінгвістыкі ў культуралагічных даследаваннях”) асвятляюцца разнастайныя аспекты вывучэння фальклору і этнакультуры Палесся: абрады, магія і вусная народная творчасць (Р. Казакова, Л. Раманава, Т. Акінчыц, М. Котаў), палескае абразапісанне (Ю. Хадыка), дойлідства і архітэктура (Г. Шымялевіч), палескія прымхі, забабоны, замовы, прыродазнаўчыя веды (К. Шумскі, С. Вяргеенка, А. Кастрыца, М. Леўкавец), палескае вяселле (Т. Шамякіна, В. Прыёмка, В. Новак, Т. Шаўчэнка), археалагічныя помнікі (В. Белявец, Г. Бяліцкая), строі, тканіны, ручнікі (Г. Барвенава, В. Лабачэўская, А. Бохан). У полі зроку навукоўцаў прысвечаныя гэтаму рэгіёну працы і мастацкія творы вядомых вучоных і пісьменнікаў мінулага: О. Кольбера, К. Машынскага (А. Баршчэўскі), Ю.І. Крашэўскага (В. Бобрык), С. Дваракоўскага (А. Энгелькінг), Я. Коласа (А. Бельскі, А. Шамякіна), Л. Калюгі (Л. Алейнік), Я. Янішчыц (Т. Нуждзіна), Б. Сачанкі (С. Явар), беларускіх эміграцыйных даследчыкаў (Н. Баршчэўская), В. Вярэніча (Ф. Клімчук) ды інш. Пераважная большасць матэрыялаў зборніка наўпрост ці апасродкавана звязана з тэмай Палесся, даследаванне фальклору і этнакультуры якога вядзе НДЛ беларускага фальклору БДУ. Аднак шэраг артыкулаў трапілі ў зборнік, відаць, выпадкова. Ну, напрыклад, якое дачыненне да фальклору і этнакультуры Палесся мае опус А. Шылава “Основы славянской цивилизации”? За якія навуковыя вартасці рэдкалегія ўхваліла да друку гэты негатыўна ўспрыняты на пасяджэнні секцыі антысеміцкі даклад, зачытаны часткова (пакуль прысутныя дазволілі!) не аўтарам, а яго прадстаўніком − малайцом з фашысцкаю атрыбутыкай на вопратцы. Няўжо нельга адрозніць навуковае даследаванне і палітычны памфлет, прасякнуты шавіністычнай ідэалогіяй? Думаю, што З. Даленга-Хадакоўскаму было б сорамна за нашчадкаў, якія, прыкрываючыся яго імем, прапагандуюць рэлігійную і нацыянальную нецярплівасць, заклікаюць “правителей” беларускага народа “очистить традиции исконной общинной государственности от метастаз привнесенного сионом коммунизма, подживить и осовременить эти традиции” (с. 133). Гэтая лыжка дзёгцю тым больш прыкрая, што псуе святую справу − даследаванне духоўнае культуры Палесся. -----    3.11.2005   Баршчэўскі Я. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях /Уклад., пер. з пол. мовы, паслясл., камент М.Хаўстовіча; маст. С.В.Чарановіч. - Мн.: Маст. літ., 2005. - 251 с. У выдавецтве "Мастацкая літаратура" ўбачыла свет чарговае, чацвёртае выданне твораў Яна Баршчэўскага. На гэты раз, апрача "Шляхціца Завальні", у кнігу ўключаны дзве аповесці "Драўляны Дзядок і кабета Інсекта" ды "Душа не ў сваім целе". У адрозненне ад папярэдніх, гэтае выданне, так скажам, падарункавага выгляду - вялікага фармату, з каляровымі малюнкамі. Зрэшты, выдаўцы, відаць, разлічвалі чытача, які любіць казкі. Што ж, такое няраз бывала, калі таленавіта напісаны твор, у якім узнімаліся значныя праблемы грамадскага жыцця, пазней станавіўся адно забаваю дзеля дзяцей сярэдняга і малодшага школьнага ўзросту. -----    20.09.2005   
-----    13.06.2005   
-----    11.06.2005   
-----    29.04.2005   
-----    6.04.2005   Ксенафоб Курэйчык з Пандэмоніума
Драматург А. Курэйчык у расейскай “Белорусской газете” (7 сакавіка 2005 г.), даючы характарыстыку спектаклю “Тарас на Парнасе” С. Кавалёва (канкурэнта, а г. зн. непрыяцеля), вырашыў адначасна “ацаніць” і літаратурную спадчыну беларусаў. І прадэманстраваў элементарнае невуцтва. Пэўна, не вельмі прымушала яго колісь настаўніца беларускай мовы і літаратуры чытаць творы, якія вывучаліся па праграме. Не чытаў ён і “Тараса на Парнасе”. Інакш бы не напісаў, што гэтая “поэма <…> в любом другом государстве просто не попала бы в разряд высокой литературы, поскольку заведомо относится к маргинальным для XIX в. жанрам”. (Ды і не ведае ён, якія жанры ў ХІХ ст. былі маргінальнымі). Наступны пасаж А. Курэйчыка увогуле здзіўляе беспардоннасцю і літаратуразнаўчым прымітывізмам. Аказваецца, што “поэма «Тарас на Парнасе» в позапрошлом веке выполняла такую же функцию в развлечении плебса, что и дешевые комиксы сейчас. Примитивный сатирическо-авантюрный сюжетец, пародирующий местечковое восприятие классицизма и полный пошлейших сцен, туповатый юмор, картинные герои, словно соревнующиеся за звание самого большого идиота”. Во дзіва! Дзесяткі літаратуразнаўцаў – беларускіх і небеларускіх – нічога падобнага ніколі не заўважалі. Не ведаюць гісторыкі літаратуры выпадкаў, каб “Тарас” быў папулярны ў народным асяроддзі. Ці мо А. Курэйчык да плебаса адносіць тую нацыянальную эліту, што была ў Беларусі ў ХІХ ст.? Калі б у “характарыстыцы” А. Курэйчыка “Тараса” была хоць сотая доля праўды, то ці захавалася б паэма да нашага часу? Што дало падставы гора-драматургу казаць пра “туповатый юмор” твора? Дзе ён убачыў “пошлость и нелепицу”? Такія выказванні можна было б зразумець, каб яны гучалі з вуснаў колішняга двоечніка, а сённяшняга бамжа, алкаголіка і г. д. Але ж перад намі нібыта славуты драматург і няхай сабе яшчэ не рафінаваны, ды ўсё ж аспірант і крытык. Кепска, калі чалавек, не маючы досведу і адукацыі, бярэцца разважаць пра рэчы, якія не разумее. І не хоча разумець. Бо яно з іншага, не яго культурнага поля. Беларускі Тэкст, яго аўра, не ўспрымаецца А. Курэчыкам, бо ён проста не можа прачытаць яго, не бачыць падтэкставых структур. Убачыць, што ў вобразе Тараса адлюстравана “слабохарактерность, лживость, похоть, трусость, отсутствие гордости и бесконечно холопская психология” – г. зн. не ўбачыць у творы анічога. Здаецца, А. Курэйчык проста не ў стане асэнсаваць мастацкі твор, заўважыць у ім тое, што звычайна хаваецца ў падтэксце, у тым, што якраз і надае паэме ці п’есе мастацкасць. Сцвярджаем гэта адназначна, бо нібыта беларускі драматург і крытык не здолеў зразумець ні паэму ХІХ ст., ні п’есу С. Кавалёва, напісаную на сучасную тэму(!), але з выкарыстаннем асобных элементаў сюжэта і кампазіцыі “Тараса на Парнасе”.
Такое стаўленне да беларускай літаратурнай спадчыны інакш як ксенафобія мы назваць не можам. І няўжо ксенафобія А. Курэйчыка, гэта выяўленне новых тэндэнцый у нашым грамадстве?
-----
-----    2.04.2005   
-----    30.03.2004   
-----    4.02.2005   
-----    7.01.2005   Ельскі А. Выбранае. - Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. - 496 с.
У трыццатым томе "БК" змешчаны шэраг працаў вядомага даследчыка і папулярызатара беларушчыны другой паловы ХІХ ст. Аляксандра Ельскага. Кніга складаецца з васьмі раздзелаў. У першы - "Краязнаўства" - уключана пяць артыкулаў ("Беларусь", "Пра бібліятэку святой памяці Юльяна Бергеля, пастара ў Слуцку", "Гістарычныя звесткі пра Радзівілаўскую ткальню паясоў у Слуцку", "Гістарычныя звесткі пра фабрыку шкла і аздобных люстэркаў у Радзівілаўскім Урэччы на Літве", "Нясвіж Радзівілаў чвэрць стагоддзя таму і сёння"), апублікаваных на польскай мове ў "Wielka Encyklopedia Powszechna Ilustrowana" (1892. T.8), часопісе "Biblioteka Warszawska" (1890. T.I), асобнымі брашуркамі ў Кракаве (1894 і 1899) і газеце "Kraj" (1908). Другі раздзел - "Жыццяпісы" - уключае 8 кароткіх нататак А.Ельскага пра малавядомых сёння, але знаных колісь сапраўдных грамадзян Літвы-Беларусі ХІХ ст. Пэўную цікавасць уяўляе і трэці раздзел - "Гарады і мястэчкі": тут 16 з некалькіх тысяч артыкулаў, падрыхтаваных А.Ельскім для шматтомнага "Геаграфічнага слоўніка Польскага каралеўства ды іншых славянскіх краін". Але, усё ж, найбольш значнымі падаюцца наступныя раздзелы - "Мова, літаратура" і "Літаратурна-мастацкая творчасць". Значнымі, бо тут найбольш ярка выяўляецца беларускасць А.Ельскага. (У сваёй беларускасці ён, здаецца, ніколі не прызнаваўся. Звычайна казаў пра беларусаў як пра сваіх пабрацімаў). Значнымі, бо хоць большасць матэрыялаў гэтых раздзелаў і вядома спецыялістам, але і да сённяшняга дня гэтыя матэрыялы не асэнсаваны належным чынам. Выключэнне - артыкулы "Пра беларускую гаворку", "Беларускі пясняр" (не ўключаны, чамусьці, ў "Выбранае") і "Адам Міцкевіч на Беларусі", перакладзеныя і пракаментаваныя Г.Кісялёвым у 1977 г. для "Пачынальнікаў". Характэрна, што Г.Кісялёў палічыў колісь падкрэсліць, што ў артыкуле А.Ельскага "Пра беларускую гаворку" "ёсць асобныя спрэчныя, неабгрунтаваныя, з пункту погляду сённяшняй навукі, палажэнні" і сваім каментаром імкнуўся паказаць гэтыя "спрэчныя ... палажэнні". А вось у адносінах да артыкула "Беларуская літаратура і бібліяграфія", дзе спрэчнага і недакладнага куды больш, ні складальнікі, ні рэдактар-выдавец нічога падобнага не зрабілі. І хоць маецца каментар да гэтага артыкула, але ён не закранае памылак А.Ельскага (з пункту погляду сённяшняй навукі).
|
-----
   7.01.2005   Цвірка К. Камяні тых сядзібаў: Шляхі паэтаў ХІХ ст. - Мн.: Маст. літ., 2004. - 300 с.
НОВАЯ КНІГА ВЯЛІКАГА КАМПІЛЯТАРА
Недасягальным, відаць, узорам сталася для К.Цвіркі кніга А.Мальдзіса "Падарожжа ў ХІХ стагоддзе" (1969). Захапіўшыся трэць стагоддзя таму мальдзісаўскімі прыёмамі падачы матэрыялу, К.Цвірка так і застаўся ў палоне тых прыёмаў. Няўжо ён больш нічога не чытаў з пазнейшых працаў А.Мальдзіса, а таксама іншых беларускіх літаратуразнаўцаў - С.Аляксандровіча, В.Каваленкі, Г.Кісялёва, У.Мархеля, Я.Янушкевіча? Няўжо дзеля напісання шэрагу нарысаў пра беларускіх літаратараў ХІХ стагоддзя К.Цвірку было дастаткова некалькіх польскіх публікацый, а таксама некалькіх казённакоштных экспедыцый па Беларусі? Так, апошні опус нястомнага працаўніка пяра пацвярджае нашу здагадку.
Чытаючы "Камяні...", вельмі часта ўзнікае пытанне: пра што гэтая кніга? Няўжо пра шляхі паэтаў ХІХ стагоддзя? Пра якія шляхі? Дзе тыя шляхі? У "Камянях..." мы знаходзім пераказы артыкулаў і кніг вядомых польскіх і беларускіх гісторыкаў літаратуры (праўда, К.Цвірка амаль не спасылаецца на крыніцы) ды аповяды аўтара пра сябе. Прычым такія аповяды, каб у чытача склаўся вобраз выдатнага перакладчыка К.Цвіркі (бо толькі ён з Р.Барадуліным і В.Сёмухам заслугоўваюць такое найменне, а розныя там сямяжоны і бітэлі толькі псавалі творы А.Міцкевіча), апантанага аматара беларускай мінуўшчыны К.Цвіркі, вучонага-даследчыка К.Цвіркі, падарожніка К.Цвркі, што нястомна шукае шляхі паэтаў, шукае, каб адукаваць цёмных бяспамятных беларусаў; выдаўца-рэдактара К.Цвіркі, што вольную хвіліну выкарыстоўвае дзеля таго, каб "зламаць" налёт "русчызны" з рамана У.Случанскага "Драбы" (Так! У сваёй спавядальнай шчырасці аўтар нават не заўважыў, што прызнаецца ў сваіх злачынных учынках: прызвычаены да перастварэння-перакладу чужога ён лічыць сябе годным пераіначваць і арыгінальныя тэксты!)
Зрэшты, самае кепскае ў кнізе тое, што аўтар - кандыдат гістарычных навук - карыстаецца не толькі колішнімі прыёмамі А.Мальдзіса, але і прыёмамі, прабачце, базарных бабаў: плёткі, чуткі, уласныя фантастычныя домыслы - вось тая база, на якой ствараецца плынь успамінаў К.Цвіркі пра сваю "літаратуразнаўчую" і рэдактарска-выдавецкую дзейнасць.
Часта складваецца ўражанне, што К.Цвірка імкнецца апраўдацца. Імкнецца давесці "праўду". Сваю праўду. Вось жа бывае: хто парася ўкраў, таму ўвушшу вішчыць. Моцна "вішчыць увушшу" К.Цвіркі, дык ён па-старэчаму вырашыў апраўдацца. Які я, маўляў, К.Цвірка, харошы, як я плённа працаваў, як рабіў усё па справядлівасці, як не ўкраў нічога - адно пра справу беларускую думаў. Ды хто паверыць, што не краў?! Адзін дабрадзей К.Цвіркі, што шчодра даваў грошы на выданні "Беларускага кнігазбору", а сёння адмовіўся супрацоўнічаць з ім, вельмі хоча зазірнуць у тыя фінансавыя дакументы, паводле якіх Прэзідэнт Фонда, а таксама ягоныя сямейнікі - жонка, сын, нявестка - супрацоўнікі Фонда атрымлівалі зарплату і ганарары. Сумнеўна, што ягоная мара здзейсніцца. Хто яму дазволіць?
Яшчэ адна кніга-кампіляцыя К.Цвіркі на паліцах кнігарняў. Вось толькі каму прызначаецца яна? Школьнікам, студэнтам? Дык ім яна не па кішэні. Выдадзеная на добрай паперы, шыкоўна, яна і каштуе добрыя грошы.
А ў выдавецтве "Мастацкая літаратура", пэўна кіраваліся нейкімі адмысловымі крытэрыямі, калі рэкамендавалі рукапіс да друку. У выдавецтве, пэўна, усё яшчэ жывуць па-старому, па савецкіх законах: кнігі часам усё яшчэ друкуюць толькі дзеля таго, каб свой аўтар атрымаў ганарар ды задаволіў свае пісьменніцкія амбіцыі.
-----
   15.11.2004   
Ян Баршчэўскі ў славянскім свеце (Да 210-годдзя з дня нараджэння): Зборнік навуковых артыкулаў удзельнікаў IV Міжнародных чытанняў 18-19 мая 2004 г. / Пад рэд. В.І.Русілкі, В.Ю.Бароўкі. - Віцебск: Выдавецтва УА "ВДУ імя П.М.Машэрава", 2004. - 134 с.. Няшмат беларускіх літаратараў ХІХ стагоддзя ўзняты да годнасці класікаў, няшмат каму з іх прысвячаюцца навуковыя канферэнцыі. А вось Яну Баршчэўскаму пашанцавала: нягледзячы на тое, што класікам яго не называюць, але творчасць ужо уведзена ў школьную праграму, яго творчасць вывучаецца ў ВНУ і даследуецца літаратуразнаўцамі, мовазнаўцамі, гісторыкамі. Як найлепшае сведчанне сказанаму - дзейнасць кафедры беларускай літаратуры Віцебскага дзяржаўнага універсітэта і ўсяго універсітэта, правядзенне імі чатырох міжнародных навуковых чытанняў, у цэнтры ўвагі якіх - постаць і творчасць Яна Баршчэўскага. Апошнія, чацвёртыя чытанні - былі самыя прадстаўнічыя: працавала некалькі секцый. З 35 матэрыялаў, змешчаных у навуковым зборніку, у 27 аналізуюцца разнастайныя аспекты творчасці Яна Баршчэўскага. Праўда, большасць артыкулаў нагадваюць школьныя працы: літаратурны твор мінулых стагоддзяў немагчыма асэнсаваць без адпаведнае падрыхтоўкі, без шматгадовых штудый таго кантэксту, у якім узнік "Шляхціц Завальня". Навуковы аналіз усё ж нешта іншае, чым уражанні захопленага чытача. | ![]() |
-----
   15.11.2004   ![]() |
Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта: Навуковы зборнік / Пад агульн. рэд. М.Хаўстовіча. Выпуск пяты. - Мн.: ВТАА "Права і эканоміка", 2004. - 164 с. У пяты выпуск навуковага зборніка ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў, аспірантаў і магістрантаў кафедры, а таксама літаратурныя творы XVIII-XIX стст., перакладзеныя на сучасную беларускую мову. С.Кавалёў характарызуе драматургію школьнага тэатра Беларусі позняга Рэнесансу; Т.Казакова даследуе сімволіку Грыгорыя Цамблака; В.Крычко разглядае інтэграцыю жанравых форм агіяграфіі і аратарскай прозы ў "Жыціі" Аўрамія Смаленскага; М.Хаўстовіч даводзіць, што "Энеіда навыварат" напісана адычнаю страфою; І.Запрудскі шукае ў літаратурным жыцці Беларусі сярэдзіны ХІХ ст. і тэксце "Тараса на Парнасе" аргументаў на карысць аўтарства Ялегія Пранціша Вуля; Л.Тарасюк закранае пытанне фалькларызму ў творчасці Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа. У артыкулах аспірантаў і семінарыстаў кафедры вывучаюцца асобныя праблемы літаратурнага працэсу ХІ-ХІХ стст. Польскамоўныя тэксты даўняй і новай літаратуры Беларусі даюцца ў перакладах: "Фрашкі і апавяданні" К.Жэры, першая частка "беларускай паэмы" А.Грозы "Марына", ліст Ялегі Пранціша Вуля у "Gazetu Codziennu", артыкул Э.Ажэшкі "Пра раманы Т.Т.Ежа і раман наогул". |
-----
   15.11.2004   
Польска-беларускі слоўнік: звыш 40 000 слоў / Пад рэд. Г.Цыхуна. - Мн.: "Беларуская энцыклапедыя", 2004. - 880 с. Як адзначае ў прадмове да выдання Г.Цыхун, гэта фактычна першы беларуска-польскі слоўнік "сярэдняга памеру", бо рэпрэсаваны ў 1933 г. "Польска-беларускі слоўнік" (налічваў каля 60 тыс. слоў) недаступны сёння нават спецыялістам, а выдадзеныя ў Варшаве ў 1962 і 1996 гг. слоўнікі і адносна невялікія па аб'ёму, і разлічаны на карыстальнікаў, якія валодаюць польскай мовай лепш, чым беларускай. Цудоўны падарунак усім тым, хто перакладае з польскае мовы, і хто будзе займацца гэтым у будучым. | ![]() |
-----
   15.11.2004   ![]() |
Старабеларуская літаратура XI-ХІХ стст.: Хрэстаматыя / Пад рэд. Галіны Тварановіч. Беласток, 2004. - 772 с. Шчодрым на хрэстаматыі і анталогіі выдаўся 2004 г. Тры выданні тэкстаў даўняе літаратуры - значная падзея ў літаратурна-грамадскім жыцці Беларусі. Можна казаць, што беларускае прыгожае пісьменства стала бліжэй да нас. А г.зн., варта спадзявацца на ягоную актуалізацыю ў нашай свядомасці. Перадусім, студэнты-філолагі змогуць грунтоўна вывучаць, даследаваць мастацкую адметнасць твораў даўняе літаратуры больш плённа. Наяўнасць арыгінальных тэкстаў (Анталогія даўняй беларускай літаратуры) і перакладаў (Старабеларуская літаратура XI-ХІХ стст.: Хрэстаматыя) дазволіць лепш зразумець складаную паэтыку нашае літаратуры. |
-----
   10.09.2004   
Старажытная літаратура ўсходніх славян ХІ-ХІІІ стагоддзяў: Хрэстаматыя / Пад агульн. рэд. У.Г.Кароткага. - Гродна: ГрДУ, 2004. - 250 с. У адрозненне ад падрыхтаванае Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі “Анталогіі даўняй беларускай літаратуры” (2003) хрэстаматыя, выдадзеная ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, значна меншая па аб’ёму: складальнікі ўключылі ў яе 12 твораў старое пісьменнасці: ”Аповесці мінулых гадоў”, “Слова пра паход Ігаравы”, “Жыціі” Ефрасінні Полацкае і Аўрамія Смаленскага, “Аповесць пра Меркурыя Смаленскага”, “Сказанне пра Барыса і Глеба”, “Пасланне” Клімента (Смаляціча), “Прытчу пра душу і цела” і два “Словы” Кірылы Тураўскага, “Пра Закон і Ласку” мітрапаліта Іларыёна, “Павучанне” (у хрэстаматыі – “Разважанне”) Уладзіміра Манамаха. Вельмі добра, што прызначаныя для выкарыстання ў навучальным працэсе, тэксты падаюцца як на мове арыгінала, так і ў перакладзе. Праўда, поруч з цікавымі і арыгінальнымі рашэннямі пры тлумачэнні з царкоўнаславянскае мовы перакладчыкі беспадстаўна ўжываюць у беларускім тэксце вялікую колькасць небеларускіх слоў і выразаў. | ![]() |
-----
   3.09.2004   ![]() |
Ірына Багдановіч. Сармацкі альбом: Вершы. - Мн., 2004. - 84 с. Дзякуючы актуалізацыі сармацкіх рэчыпаспалітаўскіх і ліцвінскіх ідэалаў, вершы І. Багдановіч набываюць яскравую нацыянальную адметнасць, становяцца творамі “беларускага складу”. Даўнейшы сарматызм нашага продка-шляхціца трансфармуецца з дапамогай жаночага мыслення ў культ беларускага рыцарства – прагі вольнасці (асабістай і нацыянальнай), і прагі кахання. Таго кахання, пячатка якога ляжыць на большасці вершаў зборніка. |
-----
   30.08.2004   
Тычына З. Сны і снабачанні Яна Баршчэўскага: Манаграфія. - Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. - 92 с. Выпускніца філалагічнага факультэта БДУ 2004 г. у сваёй першай навуковай кніжцы аналізуе феномен сноў і снабачанняў у мастацкай літаратуры, перадусім, у творчасці Яна Баршчэўскага. Сон у працы разглядаецца як мастацкі прыём, з дапамогай якога беларускі пісьменнік сярэдзіны ХІХ ст. пранікае ў сферу беларускай ментальнасці. Расшыфроўка сімволікі сноў Я. Баршчэўскага дазваляе ўбачыць міфалагічную аснову гістарычных падзей часоў падзелу Рэчы Паспалітае. Кнігу можна набыць на кафедры. | ![]() |
-----
   2.07.2004   ![]() |
Уладзіслаў Сыракомля: Матэрыялы Міжнар. навук. канф., прысвеч. 180-годдзю з дня нараджэння пол. і бел. паэта і этнографа, Мінск-Любань, 29-30 верас. 2003 г. / Редкал.: А.Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. - Мн.: "Беларускі кнігазбор", 2004. - 160 с. Беларускія і польскія вучоныя і краязнаўцы яшчэ раз нагадалі грамадскасці пра Вясковага Лірніка, яго жыццё і творчасць. Будзем спадзявацца, што юбілейная дата стане своеасаблівым стымулам дзеля развіцця новага этапа беларускага сыракомлязнаўства. Удзел у канферэнцыі маладых даследчыкаў - пацверджанне гэтаму. 26 выпуск альманаха "Беларусіка-Albaruthenica". |
-----
   12.06.2004   
Баршчэўскі Ян. Лісты да Юліі: Вершы, балады / У перакл. А.Канапелькі. - Віцебск, 2003. - 34 с. Паэт і выкладчык універсітэта з Віцебска Анатоль Канапелька апошнія гады жыцця перакладаў вершаваныя творы Яна Баршчэўскага, змешчаныя ў яго карэспандэнцыі да пані Юліі Корсак. З 18 твораў А.Канапелька паспеў перакласці 14. Раптоўная смерць перапыніла працу перакладчыка, які планаваў выдаць асобнай кніжкай і вершаваныя творы, і самі лісты Я.Баршчэўскага. Не атрымалася. А таму чытач мусіць знаёміцца са зместам лістоў беларускага літаратара ХІХ ст. па кнізе "Выбраныя творы" (1998), а вершы і балады шукаць у зборніку, выдадзеным у мінулым годзе ў Віцебску накладам 200 асобнікаў. "Лісты да Юліі", на жаль, маюць шэраг істотных недакладнасцяў (напрыклад, пераблытана даты), выправіць якія неабходна ў новых выданнях твораў Я.Баршчэўскага.
| ![]() |
-----
   9.06.2004   
![]() |
У 2003 г. у Кракаве выйшла з друку манаграфія Дароты Самборскай-Кукуць "З гісторыі літаратуры паўночна-ўсходняга памежжа: Ян Аношка - паэт пералому XVIII і ХІХ стст." Кніга прысвечана малавядомаму ў Польшчы беларускаму польскамоўнаму паэту першае чвэрці ХІХ ст. Малавядомаму, бо доўгі час польскія навукоўцы атаясамлівалі яго з іншым Янам Аношкаю - ксяндзом, які хоць і друкаваў свае маралізатарскія казанні, але вершаў не пісаў. Аўтарка наракае, што творчасць паэта не ўключана ні ў кантэкст польскай літаратуры, ні ў кантэкст беларускай, не ведаючы пра беларускія пераклады яго твораў. Бясспрэчная вартасць працы Д.Самборскай-Кукуць у тым, што ёй удалося адшукаць звесткі пра рэзідэнцтва Яна Аношкі ў маёнтку Юстыніяна Шчыта Юстынянаве. На высокім узроўні праведзены і літаратурна-мастацкі аналіз вершаў паэта ў кантэксце паэтыкі сентыменталізму.
|
-----
   28.05.2004   
Acta Albaruthenikа: Тэксты беларускія. Вып.4. : Зб. матэрыялаў навуковай канферэнцыі. - Мн.: УП "Тэхнапрынт", 2003. - 310 с. У чацвёртым выпуску зборніка "Acta Albaruthenikа" (год выдання якога пазначаны як 2003, але ён выйшаў у маі 2004) змешчаны матэрыяылы ІХ і Х Міжнародных навуковых канферэнцый "Шлях да ўзаемнасці", якія адбыліся 5-7.10.2001 і 21-23.06.2002 у Белавежы і Гайнаўцы. Артыкулы беларускіх і польскіх гісторыкаў, літаратуразнаўцаў і мовазнаўцаў закранаюць разнастайныя аспекты беларусазнаўства, беларуска-польскіх узаемадачыненняў. | ![]() |
-----
   20.05.2004   
![]() |
Кавалёў С. Стомлены д'ябал: П'есы. - Мн.: І.П.Логвінаў, 2004. - 190 с. Зусім нядаўна выйшаў з друку зборнік п'есаў Сяргея Кавалёва "Стомлены д'ябал". Шчыра і сардэчна віншуем!
Яшчэ на пачатку 90-х гг. С.Кавалёў распрацаваў жанр "герменеўтычнай драматургіі", маючы на мэце актуалізацыю забытых (ці амаль забытых) твораў даўняе беларускае літаратуры, і адначасна імкнучыся даць ім новае быццё. Трышчан ды Іжота з сярэднявечнай рыцарскай аповесці, Францішка Уршуля Радзівіл і Саламея Пільштынова, беларускі селянін Каятана Марашэўскага і Францішка Аляхновіча, Альберт Яна Баршчэўскага і Тарас з беларускага Парнасу - усе яны спакваля перабраліся ў ХХІ стагоддзе, каб быць разам з намі, каб апавядаць нам пра саміх сябе, а таксама пра нас і пра самога Сяргея Кавалёва. У зборнік увайшлі чатыры творы: "Стомлены д'ябал", "Легенда пра Машэку", "Звар'яцелы Альберт" і "Тарас на Парнасе". |
-----
   31.03.2004   Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. / С.Санько, Т.Валодзіна, У.Васілевіч і інш. - Мн.: Беларусь, 2004. - 592 с.
Як сцвярджаецца ў анатацыі,
гэта першая спроба "сістэматычнага і найбольш поўнага апісання і аналізу традыцыйнай культурнай
спадчыны беларусаў". Гэта "максімальна поўная на сённяшні дзень карціна протабеларускай мадэлі
свету". Вялікі аўтарскі калектыў пад кіраўніцтвам навуковага рэдактара Сяргея Санько імкнуўся
ўлічыць усе публікацыі, якія датычаць беларускай архаікі, а таксама даць сваё асэнсаванне пэўным
з'явам традыцыйнае культуры беларусаў.
Аднак у дадзенай працы не заўсёды вытрымліваецца навукова-крытычны падыход
да аналізаванага матэрыялу. Аўтары слоўніка часам ідуць шляхам П.Шпілеўскага, які ў сваіх працах
сам ствараў "міфалагічных істот". Маем на ўвазе ўключэнне ў энцыклапедычны слоўнік мастацкіх
вобразаў з літаратурных твораў. Відавочна, беларускія навукоўцы палічылі створанае пісьменнікамі
за народнае. Але ці ж ёсць падставы залічаць у беларускі Пантэон тое, што згадваецца толькі ў
адным літаратурным творы, толькі ў аднаго пісьменніка?
-----
   21.02.2004   Коштам Гародзенскага дзяржаўнага універсітэта выдрукавана кніжка І.І.Трацяка "Біблія ў кантэксце беларускай культуры". Можа быць выкарыстана як дапаможнік для студэнтаў-філолагаў.
-----
   19.02.2004   Тарасюк Л. Апалогія красы: Кніга пра беларускую паэзію. - Мн.: ВТАА "Права і эканоміка", 2003. - 141 с.
Да свайго 50-годдзя дацэнт кафедры гісторыі беларускае літаратуры Люба Тарасюк выдала кнігу "Апалогія красы",у якой сабраны найбольш значныя публікацыі аўтара па гісторыі беларускае літаратуры ХІХ-ХХ ст. Даследуецца мастацкі феномен паэзіі Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Францішка Багушэвіча, Юльяна Ляскоўскага, Андрэя Зязюлі, Казіміра Сваяка, Наталлі Арсенневай, Ларысы Геніюш. Выданне можна набыць на кафедры.
-----
   17.02.2004   Радзівіл Ф.У. Выбраныя творы / Перакл. з пол. і фр. - Мн.: Беларускі кнігазбор, 2003. - 448 с.
Пабачыў свет чарговы том "Беларускага Кнігазбору" - "Выбраныя творы" Францішкі Уршулі Радзівіл (1705-1753). Укладальнік Сяргей Кавалёў (вядомы дасюль як літаратуразнаўца-медыявіст і драматург) змясціў у кнізе ў перакладзе на беларускую мову 6 драматычных твораў, 32 вершы, загадкі, 3 трактаты на маральна-этычную тэму, 39 лістоў (пераважна мужу - Міхалу Казіміру Радзівілу Рыбаньку). У абавязковай для "БК" прадмове апавядаецца пра жыццё і творчасць славутай асветніцы з Нясвіжа.
-----
   15.02.2004   Анталогія даўняй беларускай літаратуры: XI - п.п XVIIІ ст. - Мн.: "Беларуская навука", 2003. -  с.
У снежні 2003 г. выйшла з друку "Анталогія даўняй беларускай літаратуры: XI - п.п XVIIІ ст.", чынны ўдзел у падрыхтоўцы якой бралі супрацоўнікі кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта Сяргей Кавалёў, Таццяна Казакова, Уладзімір Кароткі. Віншуем! Пасля "Хрэстаматыі па старажытнай беларускай літаратуры" (1959) А.Коршунава - гэта першае грунтоўнае выданне літаратурнае спадчыны старое Беларусі. На жаль, пэўнай перашкодай дзеля выкарыстання "Анталогіі" ў якасці навучальнага дапаможніка з'яўляюцца неперакладзеныя з царкоўнаславянскае і старабеларускае моў тэксты. А навуковым (у сапраўдным значэнні гэтага слова) выданне не можа быць з-за перакладзеных лацінамоўных і польскамоўных твораў.
-----
   14.02.2004   Кафедра беларускай літаратуры факультэта беларускай філалогіі і культуры Віцебскага дзяржаўнага універсітэта запрашае прыняць удзел у IV Міжнародных навуковых чытаннях "Ян Баршчэўскі ў славянскім свеце", якія адбудуцца 20-21 красавіка 2004 года ў Віцебску. Неабходна да 1 сакавіка 2004 года даслаць заяўку на ўдзел і тэкст даклада (да 4 старонак).
-----