|
|
|
15 чэрвеня 2006 года - пяць гадоў таму - памерла Люба Тарасюк
1 мая Алегу Лойку было б 80!
Нядобразычліўцы казалі: “Ён – лепшы паэт сярод навукоўцаў, і дадавалі: “а сярод паэтаў – лепшы вучоны”.
Яны зайздросцілі, не маглі па-іншаму ўспрымаць яго чарговыя кнігі, яго поспехі. Яму, здавалася, усё даецца лёгка. Кніга выходзіла за кнігаю (пры жыцці выдадзена больш за 70!!!), паэзія чаргавалася з прозаю, навуковыя працы з публіцыстыкаю.
У сваіх працах Алег Лойка пераважна закранаў праблемы гісторыі літаратуры, але гісторыкам літаратуры, па сутнасці, ён не быў. Яго паэтычнае ўспрыняцце свету не дазваляла засяроджвацца на дэталях. Ён не браў пад увагу “дробнае” і “нязначнае”. Фактычна, ён не бачыў літаратурнага працэсу рэальна-гістарычнага, а ствараў свой “літаратурны працэс” тых перыядаў, пра якія пісаў. Гэта выявілася і ў яго праграмах для ВНУ, і ў падручніках, і ў ягоных манаграфіях ды артыкулах.
Але тут няма ягонай віны.
Дастаткова прыгадаць, што жыў ён у неспрыяльны для развіцця нармальнага літаратуразнаўства (як і іншых гуманітарных навук) час. 40 гадоў (найлепшых, скажам, гадоў яго жыцця) прайшлі ва ўмовах панавання жорсткай цэнзуры і самацэнзуры. “Поле літаратуры” і даўніх стагоддзяў, і савецкай эпохі існавала як схема, створаная ідэолагамі. На спажытак літаратуразнаўцам падаваліся факты і падзеі літаратурнага жыцця мінулага адмыслова адфільтраваныя, выхалашчаныя, пазбаўленыя жыцця. Аналізаваць такія матэрыялы не складала цяжкасці: асноўнай катэгорыяй было паняцце “просты беларускі мужык”. Дастаткова пераўвасобіцца ў дадзеную істоту, згадаць пра каўтун і лапці, і ты ўжо ішоў правільным шляхам.
Алег Лойка таксама мусіў трымацца кірунку на гэты біты шлях, але заўсёды церабіў сваю сцежку ў непралазных гушчарах беларускага літаратурнага працэсу.
Фактычна, ягоныя сцежкі скіроўвалі чытача ў той бок, куды не дазвалялі нават зірнуць кантралёры Вялікага гасцінца. Адно што чытач мусіў мець смеласць збочыць на ледзь бачную сцежку навукоўца.
Ягоная адрознасць была сфармавана паходжаннем (сын таленавітага лекара) і перыядам станаўлення характару.
Алег Лойка амаль не ведаў пякнотаў шчаслівага савецкага дзяцінства. Спачатку польскія часы, пасля двухгадовая камунізацыя, урэшце – гітлерызацыя. Цяжка было выкрышталізавацца свядомасці заходнебеларускага падлетка ва ўмовах гэткіх разнастайных уплываў. Але вось гэтая шматвектарнасць урэшце дазволіла абраць свойскі, тутэйшы, беларускі шлях. Бо здаровым аказалася асяроддзе – бацькі, сям’я, сваякі.
У 17 гадоў ён вырашыў стаць беларускім філолагам.
І Алег Лойка стаў ім, універсальным беларускім філолагам-літаратуразнаўцам, дасведчаным ва ўсіх галінах навукі пра літаратуру. Больш за тое: сваёй універсальнасцю Алег Лойка нагадвае Францыска Скарыну. Можна нават так сказаць: паўтарае Францыска Скарыну. Бо дапамог іншым знайсці шлях да беларускасці.
Навіны кафедры || Навіны літаратуразнаўства||Выданні кафедры
Навіны сайта || Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Вітаем шаноўнае
спадарства!
Кафедра гісторыі беларускае літаратуры была створана ў 1993 г. у выніку рэарганізацыі кафедры беларускае літаратуры.
Сёння выкладчыкі кафедры чытаюць лекцыі на ўсіх аддзяленнях філалагічнага факультэта. Пры кафедры ёсць магістратура і аспірантура.
Апроч стварэння і ўдасканалення праграм асноўных і спецыяльных курсаў, супрацоўнікамі кафедры вернутыя ў кантэкст айчыннага прыгожага пісьменства творы полілінгвістычнай літаратуры Беларусі, паспяхова даследуецца беларускі літаратурны працэс.
На Internet старонцы мы маем мажлівасць пазнаёміць з навуковымі даследаваннямі супрацоўнікаў кафедры. (Публікацыі выдаюцца невялікім накладам ў адмысловым зборніку "Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта". Выйшла дзеcяць выпускаў). Гл. раздзел Працы кафедры.
Студэнты, магістранты і аспіранты ў раздзеле Бібліятэка знайдуць творы беларускае літаратуры XI-XIX стагоддзяў.
Метадычныя распрацоўкі выкладчыкаў кафедры шукай у раздзеле Семінар. Тут - курсы лекцый, матэрыялы для завочнікаў, тэмы рэфератаў, дыпломных, курсавых, кантрольных працаў ды інш.
Рэгулярна абнаўляецца інфармацыя пра апошнія публікацыі па гісторыі беларускае літаратуры XI-XIX стагоддзяў. Гл.: Навіны літаратуразнаўства.
Пра набліжэнне юбілейных дат вядомых і малавядомых паэтаў і пісьменнікаў мінулага можна даведацца ў раздзеле Каляндар.
Хто ён, Ігнацы Яцкоўскі?
Сучаснае выданне кнігі Яцкоўскага па-беларуску
Загадка Яцкоўскага - 1
Загадка Яцкоўскага - 2
Загадка Яцкоўскага - 3
Загадка Яцкоўскага - 4
Юрага і Радзівіл
|