ЁАХІМ ХРАПТОВІЧ
ВІНШАВАННЕ Усім многі век у новай хаце Пры гойнай неба заплаце. Жывіце без всякай тугі І як паны, тако ж слугі Пры новай гадзіне. Палац гойны, в нім прыгожа, Паўбірана ўсюды гожа, Гдзе прыйдзеш, напасеш очы – Глядзеў бысь аж да цёмнай ночы, Пачаўшы ад світу. У сені уходжу, паглядаю, Гдзе паном чолам біці маю, І ўваходжу ў тыя пакоі, Гдзе з гасцьмі панове двое, А з німі дружына. Папрысяг бы, што як в раю, Ока свайго не стрымаю, Глянуўшы на ўсе староны – Не найдзеш толькі кароны, Усяго пад дастаткам. Бог мя ж, жытло там Гасподне, Пры ўсякай долі свабодне. Нет тугі і ліхай хвілі, Бо дабро з шчасцем прыбылі. Да сяго палацу. Пан уважны, велікое Славы з паняю абое, Казімер і Тэафіля, Многі век, добра ім хвіля – Гасподзь благаславіць. Племя оных сын ядыны, Адам імя, з палавіны Веку зашчыт ахту (?) споры, Што як дойдзець веку поры, Надзея то справіць. Хто ж вылічыць всіе цноты І многія статку квоты? Хто ж ім можа толькі знаці, Не перастане велічаці – За ўсіх руку даю. Я сам першы ўнук ваш малы, Буду ў сваім слове сталы, Павек Вашы не забуду Ласкі, покуль жыці буду І печалавання. І я з братам нахіляю Сву галову і спяваю Бабцы й дзеду з дружыною Пры здароўі і пакою Усім многія леты. Брат з сястрою – адно зданне, Вас славіці не прастане. Без разлукі, як чытаюць, Нашы ймёны спамінаюць: Ёахім і Анна. Зачыняце ж лета новы, Ў новай хаце ўсе здаровы, Свых варогаў памініце, Ў краснай долі ўсе жывіце – Ўнук з ўнучкаю жычы. |