ПЕСЕННА-ІНТЫМНАЯ ЛІРЫКА
КУЛІНА – Гой, казачэйку, пане ж мой, на чым жэ будет поязд мой? – Посажу це за бедрамі, прывежу це торокамі. Бог над намі, конь под намі, ты зэ мною, я з тобою Побежым, поспешым, Куліна. – Гой, казачэйку, пане ж мой, які ж будет покарм твой? – Будем гісці саламаху, козачкою саціраху, Пры крыніцы без тэскніцы будем ісці, будем піці, Выкрыкаці, облапяці, Куліна. – Гой, казачэйку, пане ж мой, счо за роскош мне буде твой? – Дай в день будеш коні пасці, в ночы пры мені спаці, О пулночы зэ вшэй моцы оцуцім, прэвруцім Девоньку ку сэрдэньку, Куліна. – Гой, казачэйку, пане ж мой, які ж будет посцёлэк твой? – Войлочышчэ под бочысцэ, а седлішчэ в головішчэ: В дубровіцы на травіцы я закрыю і прыкрыю Гормаком, жупаном, Куліна. – Гой, казачэйку, пане ж мой, сподобал мі сен жывот твой. – Любо ж тобе гороваці. – Дай прэч з тобон поехаці. – Душо моя, я юж твоя. – Руцку дай, а всідай. – Я твоя. – Ты моя, Куліна. – Гой, казачэньку, пане ж мой, не знесет нас конік твой? – Не журышсен ты для того, найдем в полю коні много. А не найдем, то пеш пойдем, ніц ліхого для любого Терпіці, з нім быці, Куліна. З «АРШАНСКАГА
ЗБОРНІКА» Песня
1 – Ой, хто ж мяне будзе ў маім жалю цешыці, Хто ж са мною будзе горкі слёзы ліці, Калі нет дзеванькі, каторую люблю, Бо для няе жыццё маё, здароўе згублю. Ой, глянь хто на Бога, а пацеш ты мяне, Скажы, што дзеванька дзелае без мяне? Чы спіць, чы начуе, чы з кім бесядуе, Чы так цяжка, как я, горанька гаруе? Шчасліва ж то была гадзінанька міла, Калі мяне ад яе ведамасць была – З далёкага краю, як бы з-за Дунаю. А цяпер не маю, забыла мяне, знаю. Ой, калі забыла дзяўчынанька міла, А свае слованькі ў няпамяць пусціла, Знадзь жа, маё сэрца, само ся асудзіш. Чы я таму вінен, шчо ты ў слове блудзіш? – Я помню на Бога і на свае словы, Какая там была нашая ўмова. І служыці буду, пакуль света стаіць, А хто мяне губіць, Бога ся не боіць. Сам Бог тое знае, шчо каму даці мае, Ліхія варогі прэч паразганяе. З табою мне міла гора гараваці. – Дай жа, Божа, хутка міленькую знаці. Песня 2 Няволенька ж мая з вамі, З харошанькімі вочанькамі, Шчо мне спаці не даеце, Тугу сэрцу задаеце. Я ж ня могу ні спатанькі, Шчо мне тошна да дзеванькі. Прынясі, Божа, гадзінаю, Што б ся бачыў з дзяўчынаю. Дзяўчынанька харошая, Будзе на мяне ласкавая. Любі, харошая дзяўчына, Не будзь нудасці прычына. – Лепей было не ўшчынаці, Ніж, любіўшы, перастаці. Сам Бог таму суддзя будзе, Хто
каго пярвей забудзе. Песня 4 Успамажы, Божа, мае сардэнька, Няхай не тужыць вельмі цяжэнька, Няхай не тужыць, шчо ад варога Церпіць, бедное, пра Бог для Бога. Чаго ты, сэрца, з мысляю блудзіш, Як бысь не знала, каго ты любіш. Я тое знаю, шчо тобе міла, Тое ж бо мяне вельмі сушыла. Знаюць і людзі, бесу іх долі, Як бых не любяць людзі ніколі. Якія дзівы, шчо хто міл кому, Сабе я люблю, нікому інному. Няхай гавораць, як сабе знаюць, Калі інное журбы не маюць. А я на тое крыху не дбаю, Бо шчо цяжшога на сэрцу маю. Ой, я ж го вельмі цяжка кахаю, Ой, калі любы, таго не знаю. Шчо за доленька мая такая, Чы мяне згубіла інна якая. Перад табою, люба дзяўчына, Нуднасці майго сэрца прычына. Жый здаравенька, як сабе знаеш, Нех
здароў будзе, каго кахаеш. Песня 5 – Сам я не знаю, шчо дзелаці маю, шчо мілае не віжу, Ой, дай жа, Божа, у борздзенькім часе шчо б была паблізу. Сам я паеду, мілую найду, па садуньку ходзячы – Аж мая міленькая слёзкі раняе, думанькі спяваючы: – Галованька ж мая бедная, каму жа я падабаю, Хто ж пажалуе журбанькі мое, шчо мілы не бывае? Бывай, міленькі, атры слязонькі, пацеш сэрданька мое, Шчо б не тужыла, цябе любіла, вазьмі мяне з сабою. Песня
10 Ой, ляцела галубанька з Украіны, Ураніла сіва пер’е на даліне. – Не жаль жа мне сівага пер’я на даліне, Як жаль жа мне айца і матанькі на Украіне. Пакінь жа, дзеўка, айца і матку, усю радзіну, Едзь са мною, з казачэнькам, на Украіну! – Як я маю айца і матку пакідаці, Будзець мяне ўся радзіна праклінаці. Чы на тое мяне матка гадавала, Шчо б я ойца і матку сваю пакідала? – На Украіне шчука рыба з шафранам, Будзеш жыці ды з казакам, як за панам. На Украіне шчука рыба і з вадою, будзеш Жыці за казакам – з бядою не забудзеш. – Ой, прыехаў мой міленькі дый з вайнонькі, Закалатаў у аконка дай да ізбонкі. – Чы спіш, міла, чы гадаеш, Бог з табою, Калі не спіш, мая міла, моў са мною. – Як я маю з табою гаварыці, Нялюб ляжыць подле мяне як забіты. – Адсунь жа ся, мая міла, ад нялюба, Заб’ю яго з таго лука, як галуба. – Як ты маеш ой нялюба забіваці, З кім я буду дзеткі свае гадаваці? – З Богам, мая міла, і са мною, Не журыся, сэрца мое, Бог з табою. Песня
12 Казала мне дзяўчынанька і да сябе прыйці, Калі будзе гадзінанька сёмая на ноч біці. Ой, я прыйшоў да ёй, яна спіць, не чуе, Няхай сабе з мілым Богам здарова начуе. – Дзяўчынанька, галубанька, пусці ж мя да себе Альбо ж ты мне дарожаньку ўкажы ад себе. – Як я цябе не знала, так не хочу знаці, Ой, не буду ж бо я тобе дарогі казаці. – Зжалься, Божа, з небаракі, што дарма прыходзіў, Сукмананьку пакаляў, чаботанькі збродзіў. Песня 14 Было ж мяне спярша не любіці, Было ж мяне жалю не чыніці. Цяпер ад’язджаеш, Мяне пакідаеш. Ой, як сабе, мой паноньку, знаеш, Колі мяне ужо пакідаеш. Я аб тое не дбаю, Бо іншага маю. Нашлі, нашлі вялікі напасці: Шчо за зелле дала, Шчо ачаравала. Ой, Настанька вельмі прысягала, Шчо я табе зелля не давала. У мяне чаранькі – Чорныя вочанькі. У мяне зеленька – Белае лічанька. Бадай тыя ўсе людзі прапалі, Бадай яны дай шчасця не мялі, Мяне разлучылі – І
самі не мелі. Песня
17 – Ой, ішоў я міма твой двор, тай дзяўчынанька мая, Ой, зачуў я твой галасок, тай галубанька мая. – Цябе матанька лае, тай і мяне праклінае, Цябе матанька лае, мяне зле ўспамінае. – Не журыся, дзяўчынанька, перабудзеш ты тое, А я буду твой служанька за ўтрапенне твое. – Многа маючы беданькі, прабываці ліха, Калі многа грызотанькі, ад мэй матонькі ціха. – Дзяўчынонька міленькая, тое ж і мене сушыць, Калі тобе мэ сардэнька, тай в абмованьках служыць. Тут старшые забараняюць, тут да цебе аскаржаюць, Як бым ці няверна служыў, бадай бы мя Бог не множыў. Песня
18 Шчаслівая дарожанька, куды мілы прыязджае, Нешчасліва гадзінанька, калі мяне пакідае. Слава яго ўспамінаці – мушу горка плакаці, На асобу ўспамінаці – мушу сэрданькам уздыхаці. Узаемнасці не відаю, людскім мовам не вераю, Бо ў аблудзе ся кахаюць і шчырасці не знаюць. Так і а табе не дбаю, як кахала, так кахаю. Адно: няроўная асобе, мушу даць пакой тобе. Песня 18
а – Ой, дабранач, тай ці чуеш? Ой, з кім жэ ты сюю ночаньку начуеш? – Не сплю ж бо я тай гарую, Калі цебе блізка себе я не чую. Не забывай жэ ты мене, Прыбывай жэ, мой міленькі, тай да мене. – Як да цебе прыбываці? Будуць цябе варожанькі абмаўляці! – Я ж а тое тай не дбаю, Калі цебе, вашэці, сэрца мое, прывіраю. Песня
21 Гэй, пасла дзеўка качку пры зялёным мачку. Гэй, пасучы загубіла, ідучы заблудзіла. Гэй, аблудзіла ся ў поле, аж там міленькі орэ. Гэй, ні орэ дай не плужыць, па сваёй дзяўчыне тужыць. – Гэй, памагай Бог, ты, спажа. – Чы здаровенькась, гожа? – Гэй, Бог мя ж, бо не знаю, яко ся цяпер маю. Песня
24 Успамажы, Божа, маё сардэнька, Што б не ўздыхала вельмі ціхенька. Няхай не плача, што ад варога Церпіць, пра Бог, беднае, для Бога. Аднімі ж, Божа, ліхія долі, Вынесі борзда з тое нядолі, Бо жыць не буду, сама тое знаю, Сама ся штодзень праклінаю. Ой, гдзе ж ты збегла, смертанька, ныне, Чаму маё здароўе не гіне? Чом очу моіх не завяраеш? А ты, міленькі, што паглядаеш На мае слёзкі вельмі часценька? Сама-то знаю, тваё сардэнька, Што мне мільшая смерць без мукі. Валела б зараз у цяжкія рукі, Ніж на варога штораз паглядаці, Штораз на него цяжка ўздыхаці. Успамажы, Божа, маё сардэнька, Што б не ўздыхала вельмі цяжэнька. Бачу, што мілы а мяне не дбае, Так мі ся відзіць, што іншую мае. Пашлі, Божа, градавую тучу, Убі ж борзда маю разлучніцу. Няхай ён знае, за што Бог забіў, За маю праўду, што мяне здрадзіў. Ой, калі б забіт, у том мяне пацешыць: Няхай мой мілы з іннае не цешыць. Я бым за тое дала «хвала Богу», Што б мяне ў том пацешыў нябогу. Песня 24 а Да пайду я, пайду Да па падсенейку, Сціханька ступаючы; Да знайду я, знайду Сваю міленькую, З іншым размаўляючы. Я за ней хожу, Чэрэвічкі ношу, Руцяны вянок прошу; Абярніся, дзеўка, Дзеўка-чарнабрэўка Нехай у цебе ўпрошу. Але мая міла, Та не сужана, А на мяне не пагляне; Бадай па калена, Дзеўка-чарнабрэўка, Паўпадалі ножкі твоі. Калі табе міла, Да несужаная, Не вдзяк чаравічкі моі; А я сабе буду Таковай шукаці, Шчо не
дасць доўга прахаці. Песня
25 Да зраўнай, Божа, горы, даліны роўнейка, Да шчобыць мыні да маей Касі віднейка. Палажу лаўку Чэрэз мураўку Да ней; Лаўка шырока, Рэка глубока Да ней. Да бадай ці горы, даліны прапалі, Шчо міні Касіны очанькі парвалі. Да хаця ж увіжу, Хаця ж не дбаю, Калі я міленькога Па голасе знаю. Чы я табе не гаварыла, Мацею, Накладзі мене на очы землі жменю. Песня
26 Дзеўча мое маладое, харашо ока твое, пад дубінаю, пад зялёнаю. Ой, для твайго белага ліца ўтраціў я каня, пад дубінаю, пад зялёнаю. Ой, для тваіх белых ручок залаты ўтраціў я лучок, пад дубінаю, пад зялёнаю. Для тваіх харошых очак не спаў я чатыры ночы, пад дубінаю, пад зялёнаю. Ой, для твае краснае ўроды скакаў не раз чэраз воды, пад дубінаю, пад зялёнаю. Недалёка керж (?!) дэмбіны пайшлі панны па маліны, пад дубінаю, пад зялёнаю. Адна другую запытала, а ці многа назбірала, пад дубінаю, пад зялёнаю. – Нямнога ж я назбірала: на мілага паглядала, пад дубінаю, пад зялёнаю. Недалёка рэчкі пайшлі панны па парэчкі, пад дубінаю, пад зялёнаю. Адна другую запытала, ці многа назбірала, пад дубінаю, пад зялёнаю. – Нямнога ж я назбірала, бо на мілага ждала, пад дубінаю, пад зялёнаю. Ой, недалёка вада-воды пайшлі панны па ягоды, пад дубінаю, пад зялёнаю. Адна другое запытала, ці многа назбірала, пад дубінаю, пад зялёнаю. – Нямнога ж я назбірала, бо з міленькім размаўляла, пад дубінаю, пад зялёнаю. Песня
27 Зара заходзіць, вечар блізенька, Не з кім гаварыці, бедна галованька. – Ах, мой спадару, любы, міленькі, Прыйдзі да мяне, нямаш матанькі. Ой, прыйдзі, прыйдзі, не чыні жалю, Ягода моя, дарагі крышталю. – Размоўлю з табою слоўка вярнэнька, Ягода моя, красна вішэнька, – Выпушчу цябе не вельмі раненька, Як слонца ўзыдзе, мой галубэньку. Ой, выпусціўшы, дай заплакала, Узяўшы за ручаньку, пацалавала. – Па полі ходжу, галасок разводжу, Пагуківаю, цяжка ўздыхаю. – Не гуляй, галубка, твой галубочак, Паляцеў жа ён у вішнёвы садочак. Сеў над ракою ўвесь беляненькі, Пагуківае свае галубанькі: – Прыляці, галубоньку, да мяне борздзенька. Пацешы маё смутна сардэнька. – Я сваёй галубанькі не нагляджуся, Не глядзі хто, прошу, бо разгневаюся. Не хадзі туды, куды я ходжу, Я табе сцежанькі не пераходжу. Не любі тога, каго я не люблю, Я табе камнем галаву проб’ю. Песня
28 Каціўся крыштал па сенажаці, Хочыць ляшэнка русанку ўзяці. – Ой, я ляшэнка, а ты русенька, Прыпала да цябе мая душэнька. Ляцелі гусі з Белае Русі. Ой, замуцілі ваду Марусі. – Ой, гыля, гыля, гусенькі, на стаў, Дабранач, дзеўчына, яшчэ я не спаў. – А калі не спаў, не будзеш спаці, За гадзіноньку будзе світаці. Ой, маці, маці, шэршань у хаце, Як гудзе, так гудзе, не дае спаці, – Бі яго, доню, хоць кацюбою. – Баюся, маці, што б не каяці. – Няхай сядзіць, няхай сядзіць, ах жа дай насядзіцца, Прыляцела да доманьку дай на голаву дай разбаліцца. Песня
29 Учора была суботанька, а сягоння дай нядзеленька, На казаку кашуленька хоць тоненька, дай не беленька. Ой, не мае казак сястры дай ні радзіны, Ой, некаму казакові выпраці рубашкі. – Ліха ж табе, казачоньку, маладому дай не ўдаўшыся, Сядзіць твая міленькая ой з іншымі абняўшыся. – Ой, сам я не знаю, дай што дзелаці ся: адбіўшы Рукі, ногі, дай пакінуці з намі. – Ой, бадай цябе дай нядоля пабіла, Ой, ці я цябе маладзенька любіла. Ці я была не дзеўчына, ці я ж была дай некрасная, Далі мяне за нелюба – доля ж мая дай нешчасная. Ой, бадай цябе дай цяжкі пярун забіў, Ой, што ты мяне маладзеньку здрадзіў. Песня
31 Чаго ж маё сэрдэнька цяжанька ўздыхае, Лібо ж яно на сябе вялікі жаль мае? Чаго ж мае очкі смутненькія плачуць, Лібо ж яны на сябе вялікі жаль бачаць? Ой, сніўся мне сон вельмі дзіўнюсенькі, Як бы мяне, як бы мяне здрадзіў, ах! мой мілюсенькі. Я ж бо ся таго дай не спадзявала, Што б якую здраданьку ад мілога знала. – Ой, у полі вербанька дай не пахілая, Не бойся, Анусю, не пакіну я. Ой, хоць я паеду, так вярнуся, А для твайго іменя дай што ты Гануся. Песня
33 – Ой, не любіў жа я Марыну дай і ўсю зіму, Калі вясна прыйшла, Марыну пакінуў. Ой, гаварыла Марына падпіўшы: – Не пакідай, казачэньку, вельмі палюбіўшы. – Ой, я Марыну век не пакіну, Ой, я за Марыну дай і сам загіну. Ой ты, Марына, не з нашага поўка: На Марыне сарочанька з чырвонага шоўка. Ой ты, Марына, хараша дзяўчына, І сядзіш, і ходзіш – глядзець на це міла. Ой, пайшла Марына ў дубы па губы, Ой, сустрэла ж Марына старэнькую маці, Пачала Марыну праўданькі пытаці: – Ой ты, Марына, харошая дзяўчына, Чы ты майго сына вельмі палюбіла, У зялёны гай заблудзіла? – Калі б я твайго сына вельмі не любіла, То б я ў гай зялёный не хадзіла. Песня 36 – Ой, уліцы, ой, студніцы, мне па тобе не хадзіці, Чарнявае, бялявае за ручаньку не вадзіці. Ой, хоць яна чарнявая, такі ж яна хітлявая. Што дзяўчына беленькая – ота ж мая каханая. Ой, стану ж я на каменю беленькімі дай ножанькамі, Абярніся, дзяўчыненька з чорнымі очкамі. – Шкода маей пасцеленькі, шкода маей маладосці, Пагубіла лета свае з ліхім рабом дай у нялюбосці. Ой, я ў лесе не была, а ў сябе не кахалася, Шкада маёй маладосці, што гультаёві дасталася. Не зрадзіліся ягаданькі, не зрадзіліся палунічанькі, Мінуліся жарты мае і познія вечарнічанькі. І зрадзіліся ягаданькі, зрадзіліся сунічанькі, Ажаніўся мой міленькі, а я пайду ў чэрнічанькі. Ой, на латок вада рыне, а ка лесу не павернецца. Хоць очанька ўзгляне, а сэрданька не прывернецца. Ой, міленькі, маё сардэнька, пагавары са мною. Песня
37 – Пастой, прашу, галубанька, размоўлю з табою, Калі будзе воля божа, жыць будзем з сабою. – Ой, як жа мі, мой паночку, з табою стаяці, Маю ж бо я варажэнькі, што будуць брахаці. А шчэ к тому, мой паночку, цяпер ад’язджаеш, Змоўляць мае варажэнькі, што а мне не дбаеш. – Ой, хаця ж жа я паеду, цябе не забуду, На злосць нашым варажэнькам спамінаці буду. Пабі, божа, варажэнькі, што нам зычаць ліха. Мы з табою, галубанька, любімося ціха. – Тотчас сваім варажэнькам завяжэм губу, Калі з табою, любаньку, станем да шлюбу. Дума
1 Ой, не стаю пад акном, не ківаю калпаком, Калпачонка не ўнясеш, сам малоду не цячэш. Сюды віль, туды віль, да мілое – дзевяць міль. Дзесятая дарога да самага парога. Засвяці лучыну, асматры дзяўчыну, Ой, у каго ся ўдалося, ой, кога спадабала: Ці ў папа, ці ў дзяка, ці ў добрага юнака? – Не ўдалося ні ў папа, ні ў дзяка, Толькі ў добрага юнака. Дума
2 Ой, я, маладая, гдзе розум падзела? За жалнера, за зладзея самам захацела. Ой, я разумела, што з нім буду жыці, Бедна мая галованька, што маю чыніці. Ой, пажалься, Божа, маей маладосьці: Пагубілам лета свое, жыючы ў жалосці. Краса, маладосць мая, гдзе ся ты падзела? Журба ж мяне, нядоленька ліхая ўзела. Ой, пайду я ў поле: жытка ся плонее, Добра мая галованька, што не акалее. Ой, зацяклі очы рудою вадою, Жый жа сабе, мой міленькі, са ўсёю бядою. Дума
3 Ой, стаяла калінанька ў лузе, у лузе, Кажуць маго міленькога ў тузе, у тузе. Ой, выму я калінаньку з луга, з луга, Мінець маго міленькога туга, туга. Ой, варыла дзяўчынанька лабадзіцу І паслала міленькага па вадзіцу: – Ой, бегам жа, мой міленькі, бегам, бегам, Бо прыпадзець дарожанька снегам, снегам. Ой, шчвалом жа, мой міленькі, шчвалом, шчвалом, Бо прыпадзець дарожанька калом, калом. Ой, свістам жа, мой міленькі, свістам, свістам, Бо прыпадзець дарожанька лістам, лістам. – Ой, я ж тога да лістонька не баюся, А з табою, сэрца маё, настаюся. – Ой, бегам жа, мой міленькі, і з вадою, Міла мая размованька і з табою. Дума
4 Ой, развязаўся мой чаравік на нозе, Ой, зажурыўся мой міленькі ў дарозе... Ой, завяжу я свой чаравік на нозе – Развяселіцься мой міленькі ў дарозе. Ой, пашлю ж я шэсць канічэнькаў, сёдмы воз, А восьмага вазнічаньку, што б прывёз. Раўняй жа, Божа, горы, даліны роўненька, Прынясі, Божа, каго я люблю, борздзенька. Ой, хоць і рана, хоць і не раненька – не дбаю: Я свайго галубанька голасаньку пазнаю. Ой, прыляцела стада галубоў на мой двор, Ой, што беленькі, то мой міленькі самаўтор. Песня пра
Анусю – Анусю, сардэнька, паліш маю душу, Сярод ночы а паўночы да цябе прыйсці мушу. – Трэба табе, мой паноньку, вельмі дзякаваці, Што для мяне не ў часаньку хочаш падымаці. – За шчаслівасць няўчасанькі тыя сабе маю, Калі твае, Анусенька, ножкі абдымаю. – Панусеньку, галубоньку, чы маю верыці, Шчо тваё сардэнька хочэт мні служыці? – Анусеньку, галубэньку, Богу прысягаю, Чэраз всі гадынанькі а табе гадаю. Тыя ў мяне, галубанька, бальшыя тужосці, Не спадзеючыся ад цябе взаемносці. – Прашу ж цябе, мой паноньку, не дзіву ся тому, Калі маё сэрданька належыць іншому. Не хачу ж я сэрданька ад любонька браці, Только хачу в ласцы твоей всягды прабываці. Не магу ж я, мой паноньку, па весь дзень забыці Тваей ласкі, каторую для мяне хацеў меці. – Ожэ ж тваі, Анусеньку, ножкі абэймаю, В далекую старононьку сам ся аддаляю. Будзь ласкава, Анусеньку, на служаньку свога, Каторы ці служыць будзе да жыцця сваёга. – Нясі, Божа, мой паноньку, у добры гадзінанькі, Дай ці, Божа, прывітаці з харошаю жонанькай. *
*
* Я посцеленьку свому голубеньку мяхко пераслала, Встала раненько, шчоп ся хуценько с мілым повідала. Ноцно на спане, день розмысляне, а сэрцэ се смуціт, Прыді, міленькі, мой хорошэнькі, хоць нас люде осудят. Выговорыці, свету муціці, я о то не дбаю, Бо хорошого і розумного собі друга маю. З «ПЕЦЯРБУРГСКІХ
ЗБОРНІКАЎ» *
*
* – Приходи, мой милы, мой белы соколе, Будеш ты веселы ў мене. – Пришел бы да боюсь, у тебя собаки брехливы, А челядь лихая и двери твои скрипливы. – Я двери подмажу, собаки привяжу, А челедь вином напою. Будеш ты веселы, мой голубочку, зэ мною, Просплю ж я ноченку на подушечках с тобою, Приходи ж, мой милы, мой белы соколе, Не опознайся, дам тобе, дам, дам, дам, Догадайся сам, в своем зацном покою. *
*
* Добра чужую жонку любіці, Што ў любві сакрэт можа храніці, Сэрца свабодна, к любві угодна бес перамены. Мыслі спакойны, кахаць свабодны без отмены. Мужык п’ян, скурвы сын, спіць, не чуе, Да што жонка со мною жартуе, Кажа наліваць, поўны выпіваць ў добры прыездны; Вокам маргае, плячом сціскае без баязні. На што ж красна хараша радзілась А к нашай прэлесці нахадзілась. Нельзя любіці, бо стануць біці, калі паймаюць. Мужык пабачыць, кіем пазначыць і палаець. А калі прыдзець мужык да хаты, Трэба ужо уцякаці: Дубіна шуміць, зо мною грыміць – прышлось прапасьці, Калі б мужыку ў рукі на мукі мне не ўпасьці. Ах, бяда ж мне з чужою жаною, Што мужык гоніць зо мною, Ох, з дубінаю сукаватаю па плячам мерыць; Я прысягаю, ў ногі кланяюсь – ён не верыць. А што ж мне беднаму ўжо дзелаці, Што чужой жонкі нельзя кахаці. Лепшэ атстаці, сваю сыскаці – думаці стану. На чужом гумне нет пажытку мне, – перастану. СА ЗБОРНІКА «ПЕКНАЯ І
ВЯСЁЛАЯ ЎЦЕХА» Песня 14 О, як мі цяжэнька, О, як мі нудненька, Мілы дома не начуе; А мне страшна спаці, Самы едны в хаце, Цо мене не любуе. Ліхая доля моя, Чы не свая воля, Шчо не ідзе да дому спаці. Да чы я вдовіца, Чы я маладзіца, Сама адна начаваці? Гляжу а палночы, Праглядала очы, Міленькага чакаючы. Алі ж мой міленькі, Взяўшы за ручэнькі, Чужу жону провадзае. Шчобы табе, міленькі, Зараслі сцежанькі, Шчо па ноцы до цудзы
ходзіш. Ідзі ты да дому, Не чыні сарому, Не гай здзе к бесу (!) спаці. Ідзі, не кружыся, Зэ мною лажыся, Чы не люба маладзіца? Чы не руса коса, Чы я не хороша, Чы не чарнэ брвое? Выйшла малодунька Да сваго любонька, Ручку пацалавала. Хадзі, мой галубе, Тебе мне надобе, Радам тебе дастала. З «МАСКОЎСКІХ
ЗБОРНІКАЎ» *
*
* Да цяпер во я пры беднасці, пры
вялікай тузе, Астаўляю сваю міленькую, як каліну ў
лузе. Да цяпер во я пры беднасці, пры
вялікім смутку, Астаўляю сваю міленькую, як голуб
галубку. Голуб сівы, голуб сівы, галубка
сівейша, Ой, міла ж мне родная матка,
дзяўчына мілейша. Да цяпер жа я пры беднасці, пры
вялікай бядзе, Астаўляю сваю міленькую, як утанку ў
вадзе. Ой, мне утанка на вадзе, селезень за
вадою, Прыбудзь, прыбудзь, маё сэрцэ,
згаворым са мною. Да цяпер жа я пры беднасці, як
прыблудна оўца, Не з кім мне прамовіці сладка
верненькага слоўца. Плыві, падплыві, селезню, да ўніз за
вадою. Накажы жа ты майму роду, что я
сіратою. Да цяпер жа я сіротанька, на свеце
астаюся, Украдзены тыя крыжолячкі, што з печы
спускаюся. *
* * Быстранькія рэчанькі, халодныя
воданькі, Дальбо, кто яго там дзержыт, что да
мяне міл не бяжыць. Ой, хоч лістонькі пішы, ой, хоч
служанку прышлі, Ні лістонькі не пісаў, ні служанку
не прыслаў. Сядлай каня ворана, паедзь, мой
мілы, да Львова. Ў мяне ножанькі не дражаць цябе, мой
мілы, праважаць, Ў мяне устанкі не свярбяць, цябе,
мой мілы, цалаваць. *
*
* – Ой, перастань, мой наймільшы, да
мяне хадзіці, А мяне жа, маладзеньку, з розуму
звадзіці. – Як я маю перастаці, калі люблю
цебя. А ты, мая наймільшая, упусці да
себя. – Як я маю упусціці, маці ключы
мает, І вялікім она замком дзверы
замыкает. – Крадзі ключы у мацеры, калі будзе
спаці, А сваёга наймільшога упусці да
хаты. Крала ключы у мацеры, маці не
пачула, А сваёга наймільшога да сябе
клікнула: – Падзі ж цяпер, мой наймільшы,
пацеш маю душу, А я табе, шчо захочаш, учыніці
мушу. *
*
* Цячэць вада па
даліне, Шырако лясная
ліне. Прыхілюся к
міленькому І к лічэньку
беленькому. Ой, п’ет
жэ он папівает, Міленькую
вспамінает. Запрагайце коні
враны, Поедземо мы да
Грані. Прыехалі прэд балові,
Вышла міла для
размовы: – Ой, я жыву край Дунаю,
Цябе, сэрцэ,
вспомінаю. – Не пайду я і з
табою, П’ян,
сярдэнка, аж не ўстою. Пусціл есі туман
густы, Хочэш мяне з ума
звесці. – Ой, звяду, я не убогі, У мяне ёсць грошай многа. – З кім люблюся – абыймуся, Да сердэнка прыгарнуся. За рэкамі, за вадамі П’ёт мой мілы з казакамі. – Запрагайце коні в санкі, Поедземо да каханкі. Прыехалі прэд варота, Вышла міла крашэ злота: – Ой, гдзе жывеш, прабываеш, Сваю мілу забываеш. – Хадзі, мілая, за мною, Будзем мы жыці з табою. – Ты, казачэ, завалока, Любі ж мяне, як нарока. Ой, нізведзеш ты, нябожа, І Бог табе не паможа. Твае грошы, як палова, Я
дзяўчына чарнаброва. *
*
* Памажыце плакаці, міленькога чакаці, Ці іншую міл мае, што да мяне не прыбывае, Прышлі, прышлі служаньку, узвесялі маю тужаньку. Хвалю ж цябе, дружа мой, што сам, сардэнька, прыбываеш. Бяры стрэлы і сагайдак, я пайду сама пеша так. У мяне ручанькі не баляць цябе, міленькі, абнімаць. Там пярына пухова ўбрана пра мілова. Усягда рада з табой быці, нікагда жэ пазабыці. З
«КУРАНТАЎ» *
*
* Гой, гой, сядем в коло, а весоло выпіваймо, размовляймо, панове суседзе, нехнам добре будзе. Гой, гой, чему бавіш, мой товарыш хочет піті, толко ся стыдіші попросіті, бо гроші не мает. Гой, гой, я за правду люблю жажду, яко матку ю б в достатку, не маю на брагу загасіті згаду. Гой, гой, торгуй рыхло, мыслі міхмо, перестаті торговаті, колі (?) кулі піво, піво ж ево жіво. Гой, гой, і суседа нехай беда, отдать ныне, як ветр зьгіне, пій мой піво ныне в
часлівой годзіне. Песня
5 А ў полі речка, через речку кладка, не покінь же мой міленькі, не велела матка. Як жэ ты покінеш, перші сам загінеш, быстренькою реченькою за Дунай заплывеш, будеш оўтопаті, ручаньку даваті, а я млада як ягода буду ратоваті, бодай, тая речка травою заросла, ашчо ж моего міленького за Дунай занесла, бодай, тая речка заросла травою, ашчо ж, моя міленькая, не спіш ты со мною, бодай, тая чернічка не емела добра, ашчо ж моего умочіла черного бобра, ой гаю, моі гаю, зелены моі гаю, любівшыся, кохавшіся, ростатіся маю. З «ВАРШАЎСКАГА
ЗБОРНІКА» *
*
* Красная ў пані ўрода, Харошая малода. А ёй муж стар, нядуж. Ходзіма да хаты, Што б вясёла пані было людзям забаўляці. – Памагай, Божа, барада! А дзе жонка малада? Леж ціха на ліха, бо вельмі стагнаеш, Весяліці маладу нам перашкаджаеш. Колі хочаш стагнаці, Выйдзі, стары, з хаты. Дзеду, проч ід на ноч, барада сівая, А будзь з намі твая жонка, будзе весялая. У спакоі ўміраці Будзеш, барадаты, Сам, дзеду, на беду, будзеш наракаці. Мы за тваю душу будзем Бога прахаці. З дзеда душа выходзіць. Красна жонка прыходзіць: – Здарова, удава, пазбыла старога, Любі ж цяпер, маладая, мяне маладога. *
*
* Мілейка свайго падаждала, – Чалом, ці здароў? – пытала. – Чы дарожайка не шкодзіць, Чы харош ся паводзіць? Мілы мілую вітае, За ручку ей імае І кажэт в тыя слова: – Я здароў, (неразб.) здарова? – Я здароваю ўжо буду, Тугі і смутку забуду, Калісь павярнуў, міленькі, З далёкай даражэнькі. Хадзі, сэрданька любое, Уцешма ся абое. Нех да самага парога Будзе
шчасная дарога. З «КУРНІЦКАГА
ЗБОРНІКА» Песня
другая На даліне мак, мак, да ўсё канапелькі, Прыляцелі пташачкі, да ўсе верабейкі. Да я ж таму верабею кіем ножку перабею. Верабейка скача, па ножачцы плача. Ой, пайду я ў гарод і знайду я агурок: Чы самой мне з’есці, чы малому несці? Да ў гародзе пастарнак, салодка карэнне, Да хто ж мяне пацалуе, вяліка спасенне. Вяліка спасенне, грахоў адпушчэнне. На вуліцы агонь як гарыць, так гарыць, Да дзецюкам жывот як баліць, так баліць. На вуліцы агонь перагарывае, У
дзецюкоў жывот перабалівае. |