Да зместу

ПАРАДЫЙНА-САТЫРЫЧНАЯ ПРОЗА І ДРАМАТУРГІЯ

ЕВАНГЕЛІЯ РУСКАЯ

Кнігі радзенныя, пладзенныя ўсіх малаверных русакоў. Напачатку, мае дзітанькі, не было нічога, а тое нічога нарадзіла нікога. І так зрадзіліся, спладзіліся пры чорном лесе, пры гнілым балоце Апанас і Кунас, Апанас зрадзіл Якіма, Якім Трахіма, а Трахім апядзь парадзіл Грышку, Грышка апядзь парадзіл Арышку, Арышка парадзіл Саўку, а Саўка Булаўку, а Булаўка апядзь парадзіл Малемона, Малемон Філімона, Філімон парадзіл Курылу, Курыла Гаўрылу, а Гаўрыла апядзь парадзіл Юрку, а Юрка Панцялея, а Панцялей парадзіл Сяргея Мельніка і жонку яго Хвеську. Хвеська апядзь парадзіла Бабу, а Баба парадзіла Нядзведзя – кусага звера, а той Нядзведзь – кусы звер – апядзь парадзіл Бабу, а тая ўжо Баба не парадзіла Нядзведзя – кусага звера, да й парадзіла Хмеля, казацкага Гетмана, каторага вялічает Царыца Маскоўская і ўся Русь Малавреная.

ПРАМОВА РУСІНА
[
CONCIO RUTHENA]

Ducunt Volentes fara noentes trahunt. Com. I. amo Imert

Хоцяшчых цягнет, нехочашчых валачэць на той свет. Калі я почну мысліці і розумом досці ўсе таемніцы небесные, ажно весь свет у мілосцівого Бога жорна подперает паўрыца – Пётр святы, тую паўрыцу подперает верацяно – Павел святы.

Але на чом тое верацяно стаіць? І до чого до тых жорон прыпято? Ах, вельмі мудро і грэх нешчыслёны помысліці. І прыставіць до тых жорон мілосцівы бог млон – Валю сваю святую, і засыплець у тые жорно зернят усіх нас грэшнікоў, і закруціць тые жорна млоном – Валяю сваёю святою. Як жэ не кажному аднаково здасце: аднаму з лускі адзерціся, другому на крупу здзерціся, трэцёму на муку сцерціся, чацвёртаму ў пыл прэцерціся, а другому і цалкам выскочыці.

От як цепер вясну голодну мой швагер Міклуч гэтак сцёрся, змяўся, што аж за горою заванеў. А пан Станкевіч кіслы сват под Радушкевічы з самою выскачыў, а не без того, што б лускі не поцераць. І што ж мілосцівы бог з томі крупамі робіць в велькім бездэнным гаршку? Ласкі своёй святой варыць кашу, і засоліць тую кашу боязнёю сваю святую, і засоліць жэ тую кашу верую сваю святую. Да не доўго з тых прысмакоў прышло цешыціся, колі поганы чорт у тую кашу ўкінуў гатаўню – прэклятой веры схізматыцкой у тую кашу наполоніў.

Просімо ж нінейшого пражніка – святого Мікулы, што б тую гатаўню выняў і ўкінуў у пекло. Няхай она на векі згарыць. Плюнце ж усе і ногамі патрыце. Амін, алілуя, амін.

Стойце... не амін. Кажуць то, што з велікого глаголеня бываець малое спасене. Ешчо вам скажу. Калі господа бога Ісуса жыдове ўзялі на мукі і ўсадзілі ў піўніцу. Там найпервей прыходзіць лях і скажэць: госпадзі Ісусе, што тут вашмосць робіць? Одкажэт господ Ісус, што жыдове меня ўсадзілі на мукі. Одкажэт лях господу Ісусе. Я гэтых смярдзюхоў жыдоў усіх павыцінаў і цябе адсюль выведу. Одкажэт господ: што мая мілосць незглоболаная прэтым народу чоловечыньского не можэт того перэстаці. Да бы за народ чоловечыньскі не мусяў умерці. Да бы да народу чоловечыньского ад вечного затрацэня не мусяў адкупіць. А табе за тую адвагу даю тот талент, што ты і ўвесь твой народ будзець смелы, бітны, ваенны.

Потым прыходзіць немец і скажэць: вас махтэр гер Езу Хрысце? Што тут вассер робіць? Одкажэць господ бог, што мяне ўсадзілі жыдове на мукі. Одкажэць немец: господзі, маю дай немалую сунму грошы. Адгэтуль цябе выкуплю. Одкажэць господ так, як ляху. А тобе за тую ахвоту даю тот талент, што ты і народ твой будзець гандлёўны, богаты і грошовіты.

А потым настатку прыходзіць русін і спытаецца: господу Ісусе, што тут вашэць робіць? Одкажэць господ, што мене жыдове ўсадзілі на мукі. Одкажэць русін: пожджы Ты господзі к вечэру, я одтуль цебе выкраду. Одкажэць господ так, як ляху. А тобе за тую ахвоту даю тот талент, што ты і ўвесь народ твой будзець красці. От незбежны русін выпрасіў талент, за каторы не адзін на шыбеніцы вісіць. Просімы ж нінейшого пражніка святого Мікулы, штоб тот талент адняў ад нас хоць неўчас. Амін, алілую.

ПРАМОВА РУСІНА АБ НАРАДЖЭННІ ХРЫСТА
[
ALIA CONCIO RUTHENA PRO NATIVITATE DNI (DOMINI)]

Et reversi sunt Pastores. Luc: 2: c.

(І вернутся пастыры. Лук: 2: к.)

Пастухі, пастухі! Шчо вам дзіяцца, шчо робіце? Чого вы од Хрыста так хутко верэчаеціся? Хрыстос раждаецца, небеса хвалу яго выспевуют, ангелы небесные на трубах і гуслях і всяком дзілі глаголят, земля радуецца, увесь мір скачет, а вы ворочаеціся? Верніцеся, верніцеся! Дайце хвалу господові богу нашому! Неуважают того пастухі власнівечко яко бы не чулі, яко бы глухіе на мае словы не одезваці, не одкрычаці. Et reversi sunt. І вернуліся. Мовін бы шчо на Хрыста погневаліся, да недорэчы, сказаў бы шчо воўк авечкі пахапаў, да в ночы в хлеве стаят, воўка не баятся. Одно чы не жолнеры напалі. Ой, тые гэто воўкі, гэтые і з хлева хапают. Верніцеся небожата пастухі, бо хоця ж бы і так было, вы тым ваўкам нічога не порадзіце, сама хіба пекельная тыя воўчышча палоніт, которые парасята, ягнята, яловіцы з хлевов нашых ловят.

Хіба чы не час статку выганяці. Да зімою статку ў поле не гонят. Ото ж не згану, батмя ж, не згану, чого тые пастухі вернутыся. Ге! Ге! Ге! Цяпер я дагадаўся, чого оні вернуціся. Reversi sunt quia audierunt quve modo illi dictum est. Вернуціся, бо слышалі, шчо ім оповядано. Reversi sunter. О том будзет дальшая мова во славу рожденному Хрысту, плачушчаму дзіцятку, нам на збавенную ўціху. Ангел небесны, як прытко злецевшы с крыламі своемі з высокого Сіону ніско на земскую доліну, возвісціў пастыром велікую радост во Віфлеемі і веселе оповіў землі і небесны трыумф і сладкое пініе.

То терас пастушкі на тую навіну, як на мёд ангельскім упевнені словом побігшы, недоспелі до Віфлеема добегчы голос чуют, до стаенкі бліжэй прыходзівчы, музыкі і ангельскіе джогі ўшыме ліпш слышат. Чуют, як одны на скрыпках і цымбалах, другіе на гуслях і ворганах, одны на трубах, другіе на фуярах і посвісцёлах грают, інные пляшут, інные скачут, небеса веселяцся, земля радуется, діабол трэпечэцса, пекло смуцітся, чоловек з радосці як з скоры не выскочыт, Хрыстос маленечкі людзям на поцеху плачет, як ягнятачко маленькое блеет. По небі, по землі, по стайні – усюды голос весёлы разлягает, стайня не стайня, сені небесные, дом весёлы, храм господзенны, хор спеваков небесных, уся як звон гучыт, як калакол звініт. А пастушкі одін перэд однім уха надстаўляючы слодкого спеваня слухают, ангельского возвісціня досвядчает, правды доведываетса, аж так есть у самой рэчы, которой оні дознавшы, а далей радосці знесці немогучы. Reversi sunt. Вернуціся, бо услышалі, яко оповядано. Вернуціся пастухі, іду і я до другой стороны. Reversit. Той жэ сан небесны посёл с вышней небесного бога возвісціўшы славу рэкл пастыром о парожэні во Віфлеемі сына божыя Ісуса Хрыста во стайні. Бегут пастыры до тых і до сіх, не досыт было пастыром слышаці за ангельскім повіденіем славы вышного бога аж выжыці тое веселе на очы. Од добрэ мудрые пастыры паступают. Не всё то трэба ушом довераці, которым солодко похлібные ангелы спевают, трэба і оком власным паглянуці, колі хоч праўду досвідчыці. Заводят пастыров старшых ушы, колі світлые не упэвняют очы. Не завеліся моі пастыры, не правді не ошукаліся, колі ушыма чуючы хвалу божню во жлобі в людзкой плаці самого бога лежашчого поглядают, оглядают чоловека з бога, маленького з найвыжшого пана, смірэнного баранка. Чуйце браця страшного од пакаленя юды Іва, окладают пелюшкамі ціло, повітые ручкі, которые чоловіка влепілі звязаные.

Не буйся цепер грэшны чоловічэ, цепер сміло прыступай, ножэк для преблаганя не ўрагнет, ручкой не одэпхнет, дэкрэту сурового во верност прэклятую не подпішет, на перуны правіцу не сцягнет, так то так всемогушчы Хрыстос, которы яко сам держэць можэ і збавіці, і загубіці, і ожыніці, і ўморыці позваліт собі рукі звязаці. Вяжы ж і кажны, которому дана ест моц і старшына добрую ўвагаю і розмыслом рукі, не заўсёды правіцу на укоране сцягай, але часцей господа раді на подобеньство яго, як Хрыстос мацеры звязаці пазваляў, так і ты мацеры мілосердія і ласкавасці мсцівыя рукі звязываці допускай. Оглядалі пастыры стоячню і радуючыся бога малом віділі честного старца Іосіфа, оглядалі працовітого вала і ленівого осла, каторые Хрыста велічалі. Як то подчас і глупы вол хутчэй за мудрого тэолога познает бога, хутчэй подчас ленівец осёл скочыт до хвалы яго, ніж прыткіе зверата. Бачылі тое пастыры, нехай жэ і всі тое бачут. Et reversi sunt. Вернуціся пастыры, а я пастыром з велічанем дарогу заступляю. Напісано там у пісанні: «Nex saecculum, Pastores sunt Sacerdotes, grex igitur Populus»[1]. А я так тлумачу: «Nex Religio»[2].

Цёмная ноч закон святы пакорую пакрыты, Pastores Lipenores пастыры прэложэные, «grex Populus» чэрэда законнікі. Вы то есце два пастыры: отчэ Васілі – Велікі од святого діака Лаўрына пастэру і благодітелю мой. Вы есце пастыры, которые пулноцную страж черэз богомыслност пры Хрысту богу одправляеце: Penitus nascitur, Pastores sigilare caeperunt[3] і нас, ночы законнай черэду, до овчарні Хрыстовой, до божэй заганяеце хвалы. Жычу вам шчобысце покуль світ оборочаціся будет, покуль вы з радосцяю і веселем чулі і бачылі шчо рок бога нарожденного в многіе лета. Закон святы хоць цемнаю покорую прыкрыта ноч, нехай вам ясную перэд богем і чэрэдою вашую, то ест законнікамі, будет хвалою. По пастырах прыступаю до чэрэды. «Grex igitur Populus». Чэрэда люд, а я кажу законнікі, але двоякое я в той чэрэді розумное віжу быдло: волы і ослы, которые пры жлобе Хрыста пастыра своего позналі. Волы вас то знаменят працовітых ярмо прыкажані господніх цягушчых капланов, бо і луга святого евангелісты черэз вола которого пры нім малюют капланіку розумет офферу. Працуйце ж хоць в законной ночы на жніво ясной хвалы і веселіціся в долгіе літа з пастыра вам новонарожденного бога, которы вашой покрыет працы і солодкую нагородіт заплатою. До вас прыступаю не гневайтеся, брація ослы (гды і святы Францішэк себе самого называет ослом «Fr Asine, Fr Asine»[4], на ціло указуючы. А до того не тые вы ослы ленівые, на которых нукаці трэба, але такія, які тон осёл, которы за одного з волэм Хрыста пазнаўшы не леніўся пры жлобе бога хваліці. Чуйце ж, браця, браця, чуйце: осел мает долгіе ушы, мейте ж і вы долгіе на разказ[5] пастыров і чулые ку хвале господной, а так певніком і чэрэда і пастыры повернутся, высланяючы і хвалючы бога. Амін.

ІНТЭРМЕДЫЯ. БАКХАНАЛІЯ, 1725
INTERMEDIA. BACCHANALIA, 1725

(Панічы збіраюцца ў госці да памешчыка Запрасінскага. Але яны такія пяныя, што не могуць павярнуцца. Усё гэта ўбачыў Дыяген і вырашыў пасмяяцца з паноў. Ён зашывае пана Смаргонскага ў мядзведжую шкуру, Вітулінскага – у цялячую, Смярцінскага кладзе ў труну, Далінскага – у дзежку. Усіх пасылае на рынак і там прадае Запрасінскаму. У твор арганічна ўваходзіць беларускамоўная інтэрмедыя, у якой дзейнічаюць мужык Васіль і ягоны парабак Селівон. Пяны Васіль уявіў, што настаў патоп і ўсе гінуць. Запрасінскі загадаў сваім лёкаям апрануць Васіля ў панскае адзенне).

Васіль. Да бойцеся вы бога, чаго вы сядзіцё дармо (haec ad auditorem). Ратуйце ўсіх, гето людзі тонуць. Ліх для бога, які велікі потоп, і ногі збясіліся, як на ліхо, крыво ступаюць, галоледзь крупкая мусіць быць, і прыступу до берэгу нет.

Селівон (famula Rustici). От збясіўся Васіль, паны дурэюць, а он кажэць, што тонуць. Ідзі к дому, не бясіся.

Васіль. Сам ты паганіне не бясіся. Я добрэ чую, хоць не бачу, што паны тонуць. Да хрэсціяне, хрэсціяне, чаго вы смеяцёся? Бяжыце ратаваць людзі добрых. Ох ліхо ногі вода подмыла. Ой, Селівон, Селівон, ратуй і ўжо і я тону.

Селівон. Бес цябе не возмець на той повадзі, перэспіся, калі паваліўся. Ото ж людзе, і тож то людзе!

Васіль. Ой хмель, хмель ешчо цябе бес з мозгаўні маёй не вынес натапырыўшыся, як воз сена сядзіць, каб хто добры да яго вынес з галавы маёй, то б подзякаваў. Ог! Для бога барада мая мілая гдзе? А гэто шчо? Гдзе гэто хмель мяне ўнёс на другі свет. Чы не сон тылько гэто дурны нудзіць галаву, сон не сон, бытмя ж гэто лапці ў чабаты абернуліся, і сермяга ў сукню, і шнабля пры боку, гэто кастур мой перэвернуўся ў шнаблю.

Слуга. Чэго васпан потшэбуе?

Васіль. Да шчо гэто мосьпаньство дзеяцца са мною, едзь я мужык.

Слуга. ... Не мужык, але пан з панув.

Васіль. Але мосьпаньства, батмя ж я мужык.

Слуга. ... Як был панэм, так і естэсь, а хлопэм з уродзэня нігды не былэсь.

Васіль. Я тое знаю, што калі радзіўся, то хлопам не быў, бо цэпа ў той час не здатан дзяржаць у руках, і сахі кіраваць не ўмеў, але потым таго рамясла наўчыўся, як падрос.

Слуга. ... але і з антэнатув у пана жадэн тым жэмеслэм не бавілсе.

Васіль. Шчо вы жартуеце. Мой бацька такі быў рэмяснік лепскі, бо за дзень сем коп вымалаціць вшэлякого збожа патрапіў, а калі за саху ўзяўся, то яна як сарна перэд нім бегаць мусела.

Слуга. Родзіц... на марсовым пляцу хвалебне жыце положыл.

Васіль. Нет такі я мужык, гутэрце вы шчо хочэце, стары гэто чэрэп мужыцкі добрэ напіўся сала з малада сельскага, і на страсе тым ваняець, мужыком радзіўся, мужыком быў, мужыком заснуў, а цепер за адзін сон панам застаў.

Слуга. Для бога пане, чыж нам не вежыш?

Васіль. Да нет, я мужык. Не знаю я сам шчо гэто са мною дзеецца.Чы і ўж я запраўды пан!.. І ўжэ няхай так будзець, хоць мне здаецца, шчо я мужык, да калі людзе кужуць, шчо я пан, ніхай жэ я буду пан. Для панской фантазыі кажыце кварту гарэлкі прынясці, так і вас я пачастую.

Слуга. Фэ... пане. Хлопі то тылько піён гожалке о тым часе. Паном вінем посілаць се пшыстоі.

Васіль. Віна я не люблю, бо грілце як дзежная кісл.

Слуга. То мёду пан зажыць для вэсолосьці.

Васіль. Шчо на тое позваляю, дайце ж сюда. Панове слугі, будзьце здаровые.

Слугі. Віват, віват.

Васіль. Батмя ж добро паном быць, ніколі я таго не прабаваў. Піце самые.

Слугі. Віват пан наш вельможны.

Васіль. От як мужык паном застаў сам не пасцярохся.

Уваходзіць парабак Васіля Селівон.

А гэта мой Селівон ідзець.

Слуга. Васпан го вцале не знаш.

Васіль. Сказалі бы вы гэто мой паробэк, з которым я ў дому малаціў, араў, сена касіў і ў карчме бываў.

Слуга. Конфузіі васпан пшынаймней не чынь, бо іначэй пожуцім пана...

Васіль. Южо мушу мікіціць, шчо я пан, хоць то ў голову не лезець, хвала богу шчо барады нет, Селівон мяне не пазнае.

Venit Selivon interrogatur ab Aulici[6].

Слуга. Чэго ты хцэш, хлопец?

Селівон. На скаргу прыйшоў да пана судзягу.

Васіль. А шчо за скаргу маеш?

Селівон. Мосьпанове, гаспадар мой Васіль пакалечыў мяне ўпіўшыся, так шчо ледво жыву.

Слуга. Вельмі ж наш мілосьцівы пане зданем, нех прэнткі дэкрэт такі бэндзе, або тэго хлопа господаж за тэ вінэ, жэ го так побіл, одтонд бэндзе слугон его.

Васіль. Добрэ, я пан, нічога не баюся.

Слуга. А васпану чэго се баць? (Піша дэкрэт. Inscriptum perrigit Rustice ab subserlbendum[7]).

Васіль. Падпішыся ты, я не ўмею.

Дэкрэт падпісвае і Селівон.

Васіль. Гэто вы падпісалі, каб яго гаспадар слугою быў, калі б на мяне гэтае ліха не прышло, вшак я гаспадар яго.

Затым Запрасінскі загадвае, каб Васіля перапранулі ў яго мужыцкае адзенне і паклалі на тым месцы, дзе ўзялі.

Сцэна 4-я (Васіль і Селівон)

Васіль. Ой цего ў галаве хмель, як свідром вярціць в мазгаўні. Пане хмель, астрожней, астрожней. Вшак я пан, а панам за брат ніедзі ў чубкі, кажу цябе слугам маім падзелаць, а пастронкам адхвастаць. Але шчо гэто за ліхо, цвердо на панскай пасцелі, як думны баяр лежу, а бакі баляць, а падушкі з пад галавы паўцякалі, гэто негадзяі не пільнуюць, каб панска галоўка мягко лежала. Слугі, слугі, падушкі выпалі з пад галавы. Слугі, слугі! Гэто зладзеі і ім галаву крэпко прыбіў да пасцелі. Слугі, слугі! Чы паглухлі. Слугі, слугі! Мушу сам устаўшы шукаць падушак. А гэто шчо? Які ж я дурны сон бачыў. Як бы я панам застаў велікім, слуг, усяго было поўна, пышніўся я з чабатом і з сукні, і з шнаблі пры баку, аж я як быў мужыком у сермязе і лапцях з кастуром, так і зо сну ўстаў. Падабаецца мяне той сон вельмі, аж цяпер весёло на серцу, як бы ад праўды паном быў. Ах батмя ж добро панам быць, калі цераз сон так любо было, а шчо ж калі б на яве. О сон, харошы сон. Бы ціхо, не сон, барады нет. От табе, пане Васіль, сон. Гэто ты на сябе выдаў дэкрэт, каб Селівон тваім панам быў, за тое, што ты яго пакалечыў упіўшыся. А до кого дэкрэт падпісаўся бог ведае што? А можа які пан урадны? Як табе будзе горкае ліхо памедсчыку, што ты махнуў, пане Васіль, калі паном быў. А што? Васіль я? Як я парабкам буду ў Селівона мого? Каб он того не даждаў. Пайду куды очы занясуць, тылько ўперод даведаюся чы в самой рэчы гэто было. Можэ то ешчэ сон быў.

Селівон. Пажджы пане Васіль, служыў я табе датыхчас, глуміўся ты надо мною, аддам я табе сваё везворнасоб. Бяда только мая, шчо не магу нідзе яго здабыць. Чы не ён гэто спачывает на дарозе. Ён, батмя ж ён. Чо там пане Васіль усіліўся ты ў луга харошые.

Васіль. А шчо Селівон, шчо ў дому дзеецца?

Селівон. Ёсь вайтовая свіня пабраталася са мною, не барзо я табе цяпер брат.

Васіль. Селівон, чы бясіся ты; я пытаю шчо ў доме дзееца, а он кажа пабраталася вайтовая свіня са мною, або я табе, паганіне, свіня.

Селівон. Горш ніш свіня, свіня ў балоце ляжыць, на дарозе ніколі.

Васіль. Чы не хмель табе Селівон адурыў мазгамі? Чы ты ад розуму адышоў, шчо ты гутэрыш, і ты мой, і дом мой.

Селівон. Аць пок не разумееш ты гэтого. Го, ідзі братніку да дому, едзь у лес па дрова, а павернуўшыся малаціць прыдзеш з Іванам.

Васіль. Селівон, батмя ж ты бясішся, так я табе разказываць павінен, а не ты мне.

Селівон. Але быў тон парадок учора на мяне. Я табе датыхчас служыў, будзеш ты мне адтуль.

Васіль. Селівон, чы жартуеш, чы ад праўды гутэрыш?

Селівон. Знюхаў ты той жарт, даўно я бачу, калі і бараду агалілі, каб я цябе не пазнаў, да нет, братцу, з таго ліха не выкруцішся, у каторое цябе парайніца твая мілая матухна ўкруціла. Ідзі к дому. Не піглуй[8].

Васіль. Ой табе пане Васіль панство зробіло. Знаю я цяпер, шчо гэто за ліхою мутню на сябе ўшыў. Пане Селівон, скажы ты, адкуль табе гэто, шчо я тобе маю служыць і твоім быць?

Селівон. З граматы гэтой, которую на сябе пан даў, гэтой, до которого цябе павяду, калі мяне паслушон не будзеш.

Васіль. Пане Селівон, скажу табе праўду, гэто я на сябе даў грамату, я цябе пазнаў, калі ты прыйшоў на скаргу, ды слугі заказалі мне з табою гутарыць. Я разумею, шчо гэто я паном заўсёды буду, для таго табе такую грамату даў.

Селівон. Глузды памешаўся ў цябе, не выхмеліў ты чупрыну, як бачу. Он паном быў. Я б гэто яго не пазнаў. І не піглуй, ідзі к дому.

Васіль. Хвала богу, слуга мой ідзець. Будзе, пане Селівон, хрыбет у страху. Пане слуго, а ты не бачыш, шчо твого пана Селівон тузаець. Кажы гэтага злодзея ўсадзіць за тое, што он важыўся з паном твоім барухаціся.

Слуга. Шалее відзэ хлоп тэн, паном се моім чыні.

Васіль. Да не шалею, вшак ты недавно слугою моім быў, за мое здарове піў, і віват крычаў.

Слуга. ... Хлопец, я такім лапэтнікам нігды не служылэм, а за тым і тобе.

Селівон. Масьпане не дзівуйся, он шут не дурны, дурнату змусляе, каб мне не служыць.

Слуга. Ты, мой браце, не ўмееш, везь го тылько в оброты лепске, а зараз онэго глупства опусці.

Васіль. Южэш я цяпер прэпаў, калі мяне і слугі адступляюць.

Селівон. Пане Васіль, не бясіся ты, дурнату пакінь, а да работы, да работы хутчэй, хутчэй бярыся ... Ідзі зладзею до пана судзяго, не верыш, шчо ты мой слуга, даведаеся тут.

Васіль. Маі паны слугі. Для бога за шчо вы мне казалі яму служыць?

Далінскі. Шалёны то мусі хлоп, быць слугома нас чыні.

Селівон. Вась Панове, дурным ся чыніць, каб мне не служыў, і піглей тэн не паможэ. А грамату маю на тое ад пана судзяго.

Запрасінскі. Хлопе тэн дэкрэт так кажэ, мусі Васіль Селівона быць слугон. Везь го, везь го як свэго, провадзь з тонд.

Васіль. Да пане слуга, будзь ласкаў, як панэм другі раз буду, і вінцом цябе пачастую.

Селівон. Чыніся не чыніся дурным, гутары шчо хочаш, а ідзі к дому.

Васіль. Ей, паны, слугі, ратуйце. Ей, людзе ласкавые!



[1] Праз вякі пастырамі зяўляюцца духоўныя асобы, а народ зяўляецца статкам (лац).

[2] Уся рэлігія (лац.).

[3] Толькі што нараджаецца, а пастыры пачынаюць прыкладаць пячатку (лац.).

[4] Скарочана: Frater Asine – братка асёл (лац.).

[5] Загад.

[6] Уваходзіць Селівон, да якога звяртаецца слуга (лац.).

[7] Напісаўшы, падае Васілю, каб падпісаўся (лац.).

[8] Жартуй.

Да зместу



Hosted by uCoz