Герб

 

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
[Вікенцій Іванавіч; псеўд. Войт Навум, Навум Прыгаворка; 23.І(4.ІІ).1808 (па іншых звестках, у 1807), фальварак Панюшкавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. – 17(29).XII.1884, фальварак Люцынка Мінскага пав., цяпер в. Малая Люцінка Валожынскага р-на Мінскай вобл., пахаваны на могілках у Тупальшчыне (недалёка ад Люцынкі)], паэт, драматург, тэатральны дзеяч. Пісаў на беларускай і польскай мовах.

Нарадзіўся ў сям’і арандатараў фальварка — Яна (Івана) Мікалаевіча Дуніна-Марцінкевіча і Марцыяны з Нядзведскіх. Продкі пісьменніка (па бацькоўскай лініі) належалі да служылай, памеснай некалі шляхты, якая паступова страціла свае маёнткі. Пісьмовая гісторыя шляхецкага роду Марцінкевічаў прыдомка Дунін і герба Лебедзь пачынаецца з XVII ст., калі яны валодалі маёнткам Марцінкевічы ў Смаленскім ваяв. Хадайнічаючы ў 1832 г. аб зацвярджэнні свайго роду ў дваранстве, В. Дунін-Іарцінкевіч назваў некалькі прадстаўнікоў роду, што ў розныя часы мелі патэнты паручнікаў і ротмістраў у войску Рэчы Паспалітай, а адзін з Марцінкевічаў у канцы XVIII ст. займаў нават пасаду замкавага намесніка горада Мінска. Калі верыць метрычнаму запісу аб хрышчэнні Вінцэнта, бацька пісьменніка меў у той час званне (відаць, намінальае) падчашага наваградскага. Уласнай зямлі і вялікіх сродкаў у сям’і не было. Пісьменнік рана асірацеў і вымушаны быў уласнымі сіламі прабіваць сабе дарогу. Некаторую надтрымку аказаў яму ўплывовы сваяк (дзядзька) С. Богуш-Сестранцэвіч, польскі і рускі дзеяч культуры эпохі Асветніцтва, які, маючы сан магілёўскага архібіскупа, кіраваў усімі каталіцкімі касцёламі Расійскай імперыі. У жыцці В. Дуніна-Марцінкевіча шмат нявысветленага. Лічыцца, што ў 1824 г. ён скончыў Бабруйскае павятовае вучылішча і працягваў вучобу ў Вільні (базыльянскі канвікт, потым універсітэт) або ў Пецярбургу – хутчэй усё ж у Пецярбургу, дзе жыў Богуш-Сестранцэвіч. Спроба вывучыцца на доктара поспеху не мела, бо ўражлівы юнак не мог прызвычаіцца да анатаміравання і быў вымушаны кінуць вучобу. У сям’і пісьменніка расказвалася рамантычная гісторыя аб жаніцьбе В. Дуніна-Марцінкевіча: пасля вучобы ён працаваў нібыта ў бюро нейкага Бараноўскага ў Вільні і ў канцы 1831 г. не атрымаўшы дазволу на шлюб, тайком звёз яго дачку Юзэфу і ажаніўся з ёю. Але, паводле дакументаў, з 1828 г. ён працаваў у Мінску на дзяржаўнай службе – каморнікам павятовага межавога суда, служачым палаты крымінальнага суда, а потым перакладчыкам у каталіцкай духоўнай кансісторыі. У 1840 г. разам з жонкай Юзэфай Бараноўскай, улезшы ў невыплатныя даўгі, набыў невялікі маёнтак Люцынка (Люцінка) у Пяршайскай вол. Мінскага пав. і кінуў дзяржаўную службу. На пачатку 40-х гадоў, па некаторых звестках, служыў нейкі час аканомам-упраўляючым у маёнтку Шчаўры Сенненскага пав. Магілёўскай губ. (цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл.) у асвечаных памешчыкаў Рашкоўскіх, з якімі захоўваў прыяцельскія адносіны і пазней. Шмат ездзіў па Беларусі і Літве, займаўся справамі па даверанасцях прыватных асоб. Дачка Каміла і сын Міраслаў падавалі ў дзяцінстве вялікія надзеі як таленавітыя выканаўцы-фартэпіяністы, лічыліся вундэркіндамі, і В. Дунін-Марцінкевіч вазіў іх на канцэрты ў Вільню, Кіеў, Варшаву. У 1854 г. заўдавеў і праз колькі год ажаніўся зноў – з Марыяй Грушэўскай. Ёсць звесткі, што ў 50-х гадах быў дэпутатам мінскай дваранскай зборні.
На літаратурнай ніве В. Дунін-Марцінкевіч выступаў спярша як лібрэтыст. На пачатку 40-х г. ён напісаў тэксты некалькіх аперэт: “Рэкруцкі яўрэйскі набор” (1841), “Спаборніцтва музыкаў”, “Чарадзейная вада” (1843). Музыку да іх стварыў малады тады кампазітар С. Манюшка з удзелам мінскага музыканта К. Кржыжаноўскага, а часткова і самога В. Дуніна-Марцінкевіча. Вядомы, у прыватнасці, удзел пісьменніка ў стварэнні музыкі да “Рэкруцкага набору”, які быў пастаўлены ў 1841 г. на мінскай сцэне гуртком аматараў. Адну з галоўных роляў з вялікім поспехам выканаў “сам сачыніцель”. Тэксты і партытуры згаданых твораў да нас не дайшлі, за выключэннем адной арыі “Рэкруцкага набору”. У гэты ж час В. Дунін-Марцінкевіч стварыў лібрэта камічнай оперы “Idyllia” („Ідылія”). У 1846 г. гэты прынцыповы для станаўлення новай беларускай літаратуры твор (сяляне гаварылі ў ім па-беларуску) быў выдадзены віленскім выдаўцом Завадскім. 9.ІІ.1852 г. опера была пастаўлена ў Мінску (музыка Манюшкі і Кржыжаноўскага). Дзень гэты залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю беларускага тэатра, усёй беларускай нацыянальнай культуры. В. Дунін-Марцінкевіч быў не толькі кіраўніком пастаноўкі, душою аматарскага калектыву, але і сам бліскуча выканаў ролю войта Навума Прыгаворкі. З гэтага часу імя Навума Прыгаворкі зрабілася нібы другім імем В. Дуніна-Марцінкевіча, ён ахвотна падпісваў ім некаторыя свае творы і сяброўскія пасланні.
У 50-я г. пісьменнік жыў пераважна ў Мінску, гуртуючы вакол сябе мясцовую дэмакратычную інтэлігенцыю. З ім падтрымлівалі цесныя сувязі бібліёграф і паэт I. Легатовіч, мастак А. Шэмеш, паэт А. Пянькевіч, выдавец А. Валіцкі, кампазітар С. Манюшка, гумарыст і калекцыянер Ю. Кабылінскі і інш. У яго доме бывалі, калі прыязджалі ў Мінск, паэты У. Сыракомля і А. Плуг (прысвяцілі В. Дуніну-Марцінкевічу вершаваныя пасланні), музыкант А. Концкі і г. д. Ён перапісваўся з выдаўцом і вучоным А. Кіркорам, музычным крытыкам Ю. Сікорскім. Адна за адной у Мінску выходзяць паэтычныя яго кнігі: “Гапон” (1855), “Вечарніцы і Апантаны” (1855), “Цікавішся? Пра-чытай!” (1856), “Дудар беларускі, або Усяго патроху” (1857). Апрача польскамоўных твораў, у іх увайшлі буйныя беларускія творы: паэмы або вершаваныя аповесці і апавяданні “Гапон”, “Дурны Зміцер, хоць хітры”, “Стаўроўскія дзяды”, “Купала”, “Шчароўскія дажынкі” (напісаны пасля паездкі ў Шчаўры Рашкоўскіх), вершы “Павіншаванне войта Навума”, “Верш Навума Прыгаворкі”. Феномен узнікнення і актывізацыі новай літаратуры жыва абмяркоўваў у прэсе (асабліва вылучаюцца артыкулы У. Сыракомлі 1855–1861 гг. у варшаўскім і віленскім друку, непадпісаны артыкул “Беларуская літаратура” ў пецярбургскім часопісе “Сын Отечества”, 1856). У 1857 г. В. Дунін-Марцінкевіч напісаў разгорнутую беларускую баладу “Травіца брат-сястрыца”, цыкл вершаваных аповесцей “Быліцы, расказы Навума”, але галоўная аповесць цыкла – “Халімон на каранацыі” – не была прапушчана цэнзурай і ўсе гэтыя творы змаглі ўбачыць свет толькі амаль праз дзевяноста год (у 1945–1946 гг.). У гэты ж час В. Дунін-Марцінкевіч адважваецца на сапраўдны творчы подзвіг: нераспрацаванымі яшчэ мастацкімі сродкамі беларускае мовы перастварае шэдэўр польскай літаратуры – паэму А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. У 1859 г. дзве першыя песні-“быліцы” перакладу былі надрукаваны і цалкам падрыхтаваны да выпуску ў свет віленскім выдаўцом Сыркіным, але ў апошні момант царскія ўлады забаранілі пераклад (фармальная падстава – лацінскі шрыфт выдання, але справа была, зразумела, глыбей). Тыраж выдання быў знішчаны, захавалася толькі некалькі экземпляраў. З таго часу В. Дуніну-Марцінкевічу больш не ўдавалася выдаць свае беларускія творы, хоць у 1867 г. ён спрабаваў надрукаваць “Быліцы, расказы Навума” рускім шрыфтам у “Виленском вестнике”, а пад канец жыцця прапанаваў свой пераклад “Пана Тадэвуша” ў польскі пецярбургскі часопіс “Край”. Ды і наогул да канца жыцця яму ўдалося зрабіць толькі дзве публікацыі, на польскай мове. Абедзве яны адносяцца да 1861 г.: кніга “Люцынка, або Шведы на Літве”, якая выйшла ў Вільні, і публіцыстычны артыкул “Ліст у рэдакцыю “Газеты Польскей”, у якім пісьменнік тлумачыў мэты свае літаратурна-асветніцкае дзейнасці, заклікаў да асветы народа.
Будучы на сваіх поглядах блізкім да шляхецкіх рэвалюцыянераў (правае крыло “чырвоных”) В. Дунін-Марцінкевіч, як і ўся яго сям’я (асабліва дачка Каміла, неўзабаве высланая ў Салікамск), меў дачыненне да вызваленчага руху пачатку 60-х г., у 1861 г. удзельнічаў у паездцы У. Сыракомлі ў Варшаву (паездка мела выразную палітычную афарбоўку). У 1863 г. паўстанцы знаходзілі ў Люцынцы падтрымку, сам пісьменнік на пачатку ўзброенага выступлення знік з дому, узмоцнена расшукваўся ўладамі, якія (магчыма, часткова не без падстаў) падазравалі яго ў напісанні беларуска антыўрадавых выданняў, у прыватнасці “Гутаркі старога дзеда”. У кастрычніку 1864 г. В. Дунін-Марцінкевіч быў арыштаваны ў мяст. Свір Свянцянскага пав. (цяпер Мядзельскі р-н) і дастаўлены ў Мінск. Больш года адседзеў ён у турме, пакуль вялося следства. Галоўных абвінавачванняў улады давесці не здолелі, і у снежні 1865 г. пісьменнік быў вызвалены з турмы з абавязацельствам жыць бязвыезна ў Люцынцы пад строгім наглядам паліцыі. На В. Дуніна-Марцінкевіча і яго сям’ю быў накладзены вялікі штраф. Толькі немалады ўжо ўзрост выратаваў пісьменніка ад высылкі з краю. Астатнія два дзесяцігоддзі В. Дунін-Марцінкевіч пражыў у Люцынцы, толькі зрэдку бываў у Мінску, бо на больш далёкія паездкі не атрымліваў дазволу. Гэта было вельмі цяжка для натуры рухавай, жыццялюбівай. Апрача таго, пісьменнік пазбавіўся заробку ад прыватных юрыдычных спраў, якія былі звязаны з паездкамі. У сярэдзіне 70-х г. нагляд адмяняецца, але неўзабаве (у 1876 г.) устанаўліваецца зноў у сувязі з адкрыццём у Люцынцы без дазволу ўлад невялікай школы, дзе галоўнай настаўніцай была дачка пісьменніка Цэзарына.
Сябры і прыхільнікі (Я. Карловіч, А. Ельскі) абмяркоўвалі планы выдання твораў В. Дуніна-Марцінкевіча за мяжою – у Бруселі і Лейпцыгу. Аднак звестак, каб гэтыя планы здзейсніліся, няма. Не маючы асаблівых надзей на друкаванне, В. Дунін-Марцінкевіч працягваў творчую дзейнасць. У гэты перыяд ім створаны сталыя ў мастацкіх адносінах творы: фарс-вадэвіль “Пінская шляхта” (1866 г., на пінскай гаворцы; надрукавана ў 1918 г.), камедыя “Залёты” (1870 г., часткова па-беларуску, часткова па-польску; надрукавана ў 1918 г.), паэма “З-над Іслачы, або Лекі на сон» (1868 г., на польскай мове; надрукавана ў 1984 г.).
Пасля смерці В. Дуніна-Марцінкевіча з’явіліся некралогі ў Пецярбургу і Празе. В. Дунін Марцінкевіч адыграў надзвычай важную ролю ў стварэнні новай беларускай літаратуры і нацыянальнага тэатра. На словы яго “Залётаў” М. Кімант напісала аднайменную аперэту, якая была выканана ў Вільні (1915). “Пінская шляхта” ставілася ў Мінску (1925, 1954), Вільні (1925), Віцебску (1928, 1936), Краславе (1927, Латвія), Пінску (1952), Слоніме (1978) і інш. С. Клімковіч быў зроблены па п’есе тэлеспектакль (1979). Творчасць пісьменніка – важнейшы этап на шляху беларускае літаратуры ад сентыменталізму і рамантызму да крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы ўваходзяць у залаты фонд нацыянальнай класікі. Архіў пісьменніка не захаваўся, асобныя рукапісы зберагаюцца ў сховішчах Вільнюса, Санкт-Пецярбурга, Львова, Варшавы.
У наш час на магіле пастаўлены помнік. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Маладзечне, Івянцы, Пяршаях, Магілеўскі абласны тэатр драмы і камедыі ў Бабруйску (1977), бібліятэка ў в. Пральнікі Валожынскага р-на. На радзіме, у в. Сычкава Бабруйскага р-на, устаноўлена мемарыяльная дошка. Да 175-годдзя з дня нараджэння пісьменніка была арганізавана рэспубліканская мастацкая выстаўка.
Генадзь Кісялёў.

Дакументы Нацыянальнага гiстaрычнага архiва Беларусi,
якiя адлюстроўваюць жыццё i дзейнасць В.Дунiна-Марцiнкевiча

№ № п/п

Дата
документа

Заголовок документа или дела, аннотация к документу или делу

Поисковые данные
(ф., оп., д., лл.)

Примечание

1

2

3

4

5

1

23 января 1808 г

Метрическая запись о крещении Винцента – Якуба Дунина-Марцинкевича в Бобруйском парафиальном римско-католическом костеле.

Ф.937, оп.4, д.13, лл.27об., 35

Латинский язык

2

25 июля 1808 г.

Метрическая запись в книге Бобруйского парафиального римско-католического костела о повторном крещении в имении Панюшкевичи Винцента-Якуба Дунина-Марцинкевича.

Ф.937, оп.4, д.13, л.30об

Латинский язык

3

19 августа 1816 г.

Список дворян Марцинкевичей, проживавших в духовном имении Панюшкевичи Бобруйского повета за 19 августа 1816 года.

Ф.333, оп.9, д.91, лл.1358-1359

Показаны:
Викентий Ивана сын Марцинкевич, 9 лет, находится при матери, по переписи 1811г. показан. Доказательства о дворянстве у дяди его, живущего в Слуцком пов.
Викентия Иванова мать – Марциянна Марцинкевичева, 40 лет Дочь ее Гелена Иванова – 11 лет.

4

июль 1821 г.

Список беспоместной и во дворах служащей шляхты Бобруйского повета, не представившей доказательств при подаче ревизских сказок, а после объясняющей свое дворянское достоинство.

Ф.333, оп.9, д.91, лл.682, 686

Показан:
№37 «Марцинкевич Викентий Иванов , 9 лет… Сей малолетний в прошлом 1819 г. отправлен матерью его из Панюшкевич в г. Санкт-Петербург на попечение римско-католических церквей бискупа Сестренцевича и ныне там находится…».

5

1826 г.

Генеалогическая таблица дворянского рода Дунин-Марцинкевичей герба Лебедь.

Ф.319, оп.1, д.1160, л.2

Польский язык

6

1832 г.

Генеалогическая таблица дворянского рода Дунин-Марцинкевичей герба Лебедь.

Ф.319, оп.2, д.2032, л.22

Польский язык

7

9 августа 1832 г.

Прошение В.Дунина-Марцинкевича в Минское дворянское депутатское собрание от 9 августа 1832 г. о подтверждении его дворянского происхождения.

Ф.319, оп.2, д.2032, лл.1-2об

Польский язык

8

10 августа 1832 г.

Протокол Минского дворянского депутатского собрания от 10 августа 1832 г. о признании в дворянском достоинстве рода Дунин-Марцинкевичей герба Лебедь.

Ф.319, оп.1, д.178, лл.582-585

Польский язык

9

19 августа 1832 г.

Протокол Минского дворянского депутатского собрания от 19 августа 1832 г. о признании в дворянском достоинстве рода Дунин-Марцинкевичей герба Лебедь.

Ф.319, оп.2, д.2032, лл.3-9об., 12-16

Копия.
Перевод с польского языка

10

20 октября 1833 г.

Прошение бывшего землемера Минского уездного межевого суда В.Дунина-Марцинкевича в Минскую римско-католическую консисторию от 20 октября 1833 г. о принятии на должность протоколиста.

Ф.1781, оп.24, д. 761, л.1

 

11

23 ноября 1834 г.

Прошение исполняющего обязанности переводчика Минской римско-католической консистории В.Дунина-Марцинкевича минскому римско-католическому епископу М.Липскому от 23 ноября 1834 г. о выдаче ему указа Римско-католической духовной коллегии от 15 марта 1834 г. об отказе в утверждении в должности переводчика.

Ф.1781, оп.24, д.761, л.2

Польский язык

12

4 июля 1834 г.

Рапорт Минской римско-католической консистории минскому римско-католическому епископу М.Липскому об объявлении В.Дунину-Марцинкевичу указа Римско-католической духовной коллегии об отказе в утверждении в должности переводчика консистории.

Ф.1781, оп.24, д.761, л.3

Польский язык

13

1834 г.

Перечень документов о дворянском происхождении рода Дунин-Марцинкевичей, составленный В.Дуниным-Марцинкевичем для представления в Минское дворянское депутатское собрание

Ф.319, оп.2, д.2032, лл.10-13об.

 

14

28 января 1834 г.

Прошение В.Дунина-Марцинкевича в Минское дворянское депутатское собрание от 28 января 1834 г. о подтверждении его дворянского происхождения и о сопричислении к дворянскому роду Дунин-Марцинкевичей сыновей И. Марцинкевича.

Ф.319, оп.2, д. 2032, л.17

Польский язык

15

25 ноября 1835 г.

Указ Правительствующего Сената от 25 ноября 1835 г. об отказе в утверждении в дворянском достоинстве рода Дунин-Марцинкевичей.

Ф.319, оп.2, д.2032, лл.21-21об.

Копия

16

1835-1836 гг.

Выпись из метрической книги Минского Троицкого костела о рождении 31 октября 1835 г. Эмилии, дочери Викентия и Юзефы из Барановских Марцинкевичей. Крещена 1 июля 1836г.

Ф.937, оп.4, д.10, л.23об.

Польский язык

17

1 марта 1836 г.

Расписка В.Дунина-Марцинкевича о возвращении в Минское дворянское депутатское собрание документов, подтверждающих дворянское происхождение рода Дунин-Марцинкевичей.

Ф.319, оп.2, д.2032, л.28

 

18

1837 г.

Выпись из метрической книги Минского Троицкого костела о рождении 2 октября 1837 г. [1836 г.?] Мирослава-Эдварда, сына Викентия и Юзефы из Барановских Марцинкевичей. Крещен 16 мая 1837 г.

Ф.937, оп.4, д.10, л.37.

Польский язык

19

9 ноября 1837 г.

Прошение В.Дунина-Марцинкевича в Минское дворянское собрание от 9 ноября 1837 г. о выдаче посемейного списка Юрия сына Якуба Марцинкевича.

Ф.319, оп.2, д.2032, л.31

Польский язык

20

17 мая 1838 г.

Прошение В.Дунина-Марцинкевича в Минское дворянское депутатское собрание от 17 мая 1838 г. о выдаче копии указа Правительствующего Сената № 2246 от 20 июля 1838 г. об утверждении рода Дунин-Марцинкевичей в дворянском достоинстве.

Ф.319, оп.2, д.2032, л.32

Польский язык

21

18 мая 1838 г.

Свидетельство Минского дворянского депутатского собрания от 18 мая 1838 г. о выдаче В.Дунину-Марцинкевичу копии протокола Минского дворянского депутатского собрания о внесении дворянского рода Дунин-Марцинкевичей в 6-ю часть родословной книги Минской губернии.

Ф.319, оп.2, д.2032, л.33

 

22

18 мая 1838 г.

Свидетельство Минского дворянского депутатского собрания о дворянском происхождении В. Дунина-Марцинкевича.

Ф.319, оп.2, д.2032, л.34

 

23

26 июля 1838 г.

Отношение Дирекции училищ Минской губернии в Минское дворянское депутатское собрание от 26 июля 1838 г. о подтверждении дворянского происхождения В.Дунина-Марцинкевича.

 

Ф.319, оп.2, д.2032, л.35

 

24

11 августа 1838 г.

Прошение В.Дунина-Марцинкевича в Минское дворянское депутатское собрание от 11 августа 1838 г. о подтверждении дворянского происхождения рода Дунин-Марцинкевичей.

Ф.319, оп.2, д.2032, л.41

 

25

1838-1839 гг.

Выпись из метрической книги Минского Троицкого костела о рождении 25 декабря [1838 г.] Евгении-Емилии, дочери Викентия и Юзефы из Барановских Марцинкевичей/ Крещена 12 февраля 1839 г.

Ф.937, оп.4, д.10, л.71об/

Польский язык

26

14 февраля 1839 г.

Прошение В.Дунина-Марцинкевича в Минское дворянское депутатское собрание от 14 февраля 1839 г. о выдаче свидетельства об утверждении рода Дунин-Марцинкевичей в дворянском достоинстве.

Ф.319, оп.2, д.2032, л.47

 

27

2 мая 1839 г.

Отношение Минского губернского правления в Минское дворянское депутатское собрание от 2 мая 1839г. об объявлении представителям рода Дунин-Марцинкевичей указа Правительствующего Сената об утверждении их в дворянском достоинстве.

Ф.319, оп.2, д.2032, лл.43-45 об.

 

28

1 апреля 1840 г.

Прошение В. Дунина-Марцинкевича Минскому губернскому предводителю дворянства от 1 апреля 1840 г. о выдаче свидетельства о его дворянском достоинстве для покупки одной дворовой души.

Ф.319, оп.2, д.2032, л.54

 

29

1840 г.

Выпись из метрической книги Минского Троицкого костела о рождении 12 марта 1840 г. Зофии-Алиции, дочери Викентия и Юзефы из Барановских Марцинкевичей. Крещена 21 июля 1840 г.

Ф.937, оп.4, д.10, л.92

Польский язык

30

6 апреля 1840 г.

Купчая крепость между помещиком А.Селявой и Викентием и Юзефой Марцинкевичами на фольварк Люцинка Минского уезда Минской губернии.

Ф.146, оп.2, д.127, лл.74-75

 

31

1840-1843 гг.

Дело о взаимных претензиях между помещиками А.Селявой и В.Дуниным-Марцинкевичем по владению фольварком Люцинка Минского уезда Минской губернии.

Ф.159, оп.1, д.737

 

32

1841-1855 гг.

Дело Минского уездного суда об участии помещика В. Марцинкевича в выдаче фальшивой доверенности помещику Любанскому от имени его жены

Ф.159, оп.1, д.1512

 

33

10 октября 1841 г.

Прошение В.Дунина-Марцинкевича в Минское дворянское депутатское собрание от 10 октября 1841 г. о сопричислении к дворянскому роду Дунин-Марцинкевичей И.Дунина-Марцинкевича и его детей.

Ф.319, оп.2, д.2032, лл.56-57

 

34

1841-1842 гг.

Выпись из метрической книги Минского Троицкого костела о рождении 16 августа 1841 г. в Минске Цезарины, дочери Викентия и Юзефы из Барановских Марцинкевичей. Крещена 13 мая 1842 г.

Ф.937, оп.4, д.10, л. 131об

Польский язык

35

17 января 1842 г.

Отношение Чериковского уездного предводителя дворянства в Минское дворянское депутатское собрание от 17 января 1842 г. о подтверждении дворянского происхождения В.Дунина-Марцинкевича.

Ф.319, оп.2, д.2032, л.58

 

36

1842 г.

Посемейный список дворянина В.Дунина-Марцинкевича.

Ф.319, оп.2, д.2032, лл.59-60

 

37

14 февраля 1842 г.

Протокол Минского дворянского депутатского собрания от 14 февраля 1842 г. о предоставлении Чериковскому уездному предводителю дворянства свидетельства о дворянском происхождении В.Дунина-Марцинкевича.

Ф.319, оп.2, д.2032, лл.61-61об.

Копия

38

1844-1851 гг.

Дело по доносу крестьянина И.Душкевича на помещика В.Дунина-Марцинкевича об изготовлении им подложных документов о дворянском происхождении разных лиц.

Ф.159, оп.1, д.1513

 

39

1845 г.

Дело по прошению помещиков Викентия и Юзефы Марцинкевичей в Минскую палату гражданского суда о совершении купчей крепости на дом в г. Минске.

Ф.146, оп.2, д.585

 

40

1 марта 1845 г.

Прошение помещиков Викентия и Юзефы Марцинкевичей в Минскую палату гражданского суда от 1 марта 1845 г. об оформлении купчей крепости на дом в г. Минске.

Ф.146, оп.2, д.585, л.1

 

41

5 февраля 1845 г.

Проект купчей крепости между помещиками Марцинкевичами и титулярной советницей Поцейковой на дом в г. Минске.

Ф.146, оп.2, д.585, л.2-3

 

42

12 февраля 1845 г.

Рапорт Минской городской полиции в Минскую палату гражданского суда от 12 февраля 1845 г. о долговых обязательствах помещиков Викентия и Юзефы Марцинкевичей купцам Черным.

Ф.146, оп.2, д.585, лл.5-6об

 

43

1846-1899 гг.

Дело по прошению помещиков Викентия и Юзефы Марцинкевичей о выдаче им ссуды под залог имения Люцинка Минского уезда Минской губернии.

Ф.2, оп.1, д.223

 

44

9 декабря 1846 г.

Статистическое описание имения Люцинка Минского уезда Минской губернии помещиков Викентия и Юзефы Марцинкевичей.

Ф.2, оп.1, д.223, лл.154-155об.

 

45

2 октября 1847 г.

Прошение помещиков Викентия и Юзефы Марцинкевичей в Минский приказ общественного призрения от 2 октября 1847 г. о выдаче ссуды под залог имения Люцинка Минского уезда Минской губернии.

Ф.2, оп.1, д. 223, л.1

 

46

23 сентября
1847 г.

Свидетельство Минской палаты гражданского суда о разрешении помещикам Викентию и Юзефе Марцинкевичам залога имения Люцинка для получения ссуды.

Ф.2, оп.1, д.223, лл.5-6

Копия

47

1848-1855гг.

Дело по обвинению поверенного помещицы Ф. Любанской В. Дунина-Марцинкевича в составлении подложных документов на право владения ею имением Мнишаны Минского уезда Минской губернии.

Ф.145, оп.2, д.310

 

48

23 июня 1851 г.

Паспорт В.Дунина-Марцинкевича, выданный канцелярией Минского гражданского губернатора 23 июня 1851 г.

Ф.159, оп.1, д.1513, л.488

 

49

4 января 1851 г.

Прошение В.Дунина-Марцинкевича в Минское дворянское депутатское собрание от 4 января 1851 г. о сопричислении к дворянскому роду Дунин-Марцинкевичей сыновей К.Марцинкевича.

Ф.319, оп.2, д.2032, л.101-102об.

 

50

12 мая 1854 г.

Прошение В.Дунина-Марцинкевича в Минское дворянское депутатское собрание от 12 мая 1854 г. о выдаче свидетельства о дворянском происхождении Л.Марцинкевича для поступления в гимназию.

Ф.319, оп.2, д.2032, л.107

 

51

3 февраля 1856 г.

Рапорт пристава первой части г. Минска в Минское дворянское депутатское собрание от 3 февраля 1856 г. о получении от В. Дунина-Марцинкевича гербовой пошлины в размере 3-х рублей серебром.

Ф.319, оп.2, д.2032, лл.141-141об

 

52

1858 г.

Ревизская сказка крестьян имения Люцинка Минского уезда Минской губернии помещиков Викентия и Юзефы Марцинкевичей.

 

Ф.333, оп.9, д. 982, лл.742-745

 

53

11 июня 1858 г.

Прошение помещиков Викентия и Юзефы Марцинкевичей в Минскую казенную палату от 11 июня 1858г. о причислении в дворовые люди  имения Люцинка крестьянина, вернувшегося из бегов.

Ф.333, оп.9, д.982, л.747

 

54

1858 г.

Дополнительная ревизская сказка крестьян, возвратившихся из бегов имения Люцинка Минского уезда Минской губернии помещиков Викентия и Юзефы Марцинкевичей.

Ф.333, оп.9, д.982, лл.748-748об.

 

55

1862-1909 гг.

Дело о выкупе земель крестьянами имения Люцинка Минского уезда Минской губернии у помещика В.Дунина-Марцинкевича.

Ф.1595, оп.2, д.1718

 

56

1862 г.

Уставная грамота имения Люцинка Минского уезда Минской губернии помещика В.Дунина-Марцинкевича.

Ф.1595, оп.2, д.1718, лл.27-30об.

 

57

1863-1865 гг.

Алфавитный список лиц, участвовавших в восстании 1863 г. с указанием их секвестрованного, конфискованного и подвергнувшегося запрещению имущества.

Ф.299, оп.2, д.6062, лл.1об., 58об.; ф.299, оп.2, д.6063, лл.44об., 85об.

Показан:
№10 Марцинкевич Викентий-помещик Минского уезда, имение Люцынка, секвестровано 14 апреля 1865 г. Наложено запрещение 8 декабря 1864 г.

 

58

9-12 августа
1863 г.

Переписка учрежденной в г. Минске по политическим делам комиссии с минским гражданским губернатором и временным военным губернатором Минской губ. о необходимости проведения допроса «содержащейся в остроге» девицы Марцинкевич о брошенном из окна тюремного замка букете цветов, бывшем «в руках преступника Жмачинского, когда он сопровождался на место казни».

Ф.1418, оп.1, д.5

Имя и показания заключенной отсутствуют.

59

ноябрь 1863 г.

Список лиц, находящихся под следствием Оршанской следственной комиссии за участие в восстании 1863 г.

Ф.3255, оп.1, д.9, л.9об

Показан:
№37 Марцинкевич –под следствием с 28 мая 1863г. за нахождение в шайке мятежников. Находится в неизвестной отлучке.

60

24 сентября
1864 г.

Список лиц, отсутствовавших по месту жительства и место нахождения которых во время событий 1863 г. не было установлено.

Ф.299, оп.1. д.582, лл.336, 336об., 338, 345, 345об.

Показан:
В.Марцинкевич, помещик Минского у.

61

1865 г.

Описание границ земель крестьян деревни Люцинка Першайской волости Минского уезда Минской губернии.

Ф.1595, оп.2, д.1718, лл.25-26

 

62

1865 г.

План земель деревни Люцинка Скрундзевского сельского общества Першайской волости Минского уезда Минской губернии.

Ф.1595, оп.2, д.1718, л.93

 

63

1866-1868 гг.

Дело о выдаче данной крестьянам имения Люцинка Минского уезда Минской губернии на выкупленные участки земли у помещика В.Дунина-Марцинкевича.

Ф.146, оп.2, д.3177

 

64

15 марта 1867 г.

Отношение Минского управления государственных имуществ в Минское дворянское депутатское собрание от 15 марта 1867 г. о представлении сведений о Камилле Марцинкевич, дочери В. Дунина-Марцинкевича.

Ф.319, оп.2, д.2032, лл.196-196об

 

65

28 мая 1876 г.

Уведомление канцелярии Минского гражданского губернатора Минскому уездному исправнику об освобождении помещика Минского у. Викентия Иванова Марцинкевича от надзора полиции в 1871г. «с воспрещением жительства в столицах и столичных губерниях».

Ф.295, оп.1, д.3022, лл.37, 38

 


(Паводле Internet-старонкi НГА РБ)

Hosted by uCoz