Вінцэнт
Дунін-Марцінкевіч
ХАЛІМОН НА
КАРАНАЦЫІ
Урывак
Песня
І
Як
рыбак з уткай
над прудам,
………………………………....................
Ў строп
старшына
упёр глаз;
Штосьці ён нa вус
матае,
Знаць, дзівы
прыпамінае,
Вось начаў
такі расказ:
«Унялась
бура страшэнна,
Мінула граза
ваенна,
Устаў цяжкі
матак стон!
Спрыкрылася
людзям
драцца,
Ўзялісь з
сабой
цалавацца,
Пранцуз
дахаты галён!
І апалчэнцы
з крыжамі
Вялікімі
грамадамі
Радзенькі брадуць
к даму;
Адзін
гасцінец з
сабою,
Другі рад,
што хоць з
душою
Ў сваю верне
старану.
А раненыя
салдаты,
Хоць на
кулях, да
багаты!
У крыжах
стальная грудзь!
Свае ix
чэсна
страчаюць,
Хлебам,
соллю, прынімаюць,
Дзяўчаты
вянкі
плятуць.
Зямельна
павесялела,
І песенька загудзела,
Аразвела кожна
твар;
Мужык стаў
за ніўку
брацца,
Нечага у лес
хавацца,
Рад малады,
рад і стар.
Вялікі, баш,
цар
маскоўскі
Аб'явіў указ
такоўскі,
Што абойме
бацькаў трон;
Ўложыць
царскія
кароны,
Падданых
сваіх
паклоны
У сталіцы
прыме ён.
Да не то што
людзі
свойскі,
Вось, браткі,
паны
заморскі
Сталі той
указ чытаць;
Спужаліся небажата!
Слалі
пасольства
багата
У Маскву -
паклон
аддаць.
Падумаў
царок дабрэнькі,
Што вось
Халімон
старэнькі,
Гарадзецкі
старшына,
На
прозвішча Забалотны,
Mо' а б,
дзеткі, быў
ахвотны
Спазнаць сваяго
цара.
Зазваў
вялікі
паняты
Дый у Імушчэств
Палаты
Прыказаў
пісаць указ,
Што б
старшыну
адшукалі,
На дарогу грашэй
далі,
У Маскву
выслалі ўраз!
Як указ той
прачыталі,
Валасы на
сабе рвалі
Усе
палатныя
чыны;
Акружны
ледзь не збясіўся,
Яго пісар аж
упіўся,
Така
чэсць для
старшыны!!
Дзве нядзелькі
чыняць рады,
Яку к
старшыне
грамады
Бумагу ім
напісаць?
Што б, баш,
ён нe разазліўся,
Ў Маскве
цару не
журыўся;
Дзела б за
сэрца уняць!
І прыдумалі - ў
прыказе,
На златабрэзнай
бумазе,
Такія рэчы
вядуць:
Што б
старшына Забалотны
Прыбыў у
горад хоць
пяхотны,
Яго у Палаце
ждуць.
Добра
прыгаворка
кажа:
Вяліць пан,
то скачы, ўража!
На то ж
старшыною
стаў.
Вось запрог
я каламажку,
Наліў квасочку
баклажку,
Талакна ў
гаршчок
наклаў
Дый у Магілеў
пусціўся,
Ў канцаралію
явіўся,
Проста к
трэцяму
сталу;
Там панок
вельмі
чыноўны,
Вёрткі, на
ліха
размоўны,
Чыніў мне
просьбу таку:
«Дарагенькі
мой старшынка!
Вось расчынятая
скрынка,
І царска
міласць табе;
Бяры грошы, сколька
стане,
Паедзь на
каранаванне
–
Цар у госці
жджэ к сабе».
Нечага,
браткі, казаці,
Панкі
добрыя ў
Палаці,
Навучалі
мужыка:
«Ты у Маскве
не лякайся.
На царамонью
яўляйся,
Крычы з
другімі
«ура!».
Думалі, што Забалотны
Галавой не
абаротны,
Згадзіць
беларуску
чэсць.
Нябось!.. мы
самі з
вусамі,
Знаем, як
ладзіць з
панамі,
Умеем
парадак
весць.
Згроб карбованцы
у шапку,
Хваціў бумагі
ў ахапку,
Панкам
нізкі паклон
даў,
На квацеры
апынуўся
Дый кажухом
апрануўся,
Ўсе рэчы
свае звязаў.
Чакаю, саўсім
гатовы,
Аж вось і
пісар пачтовы
Глянуў,
дзеткі, з-за
вакна;
Боязка шапку
знімае,
А пасля, чы
тут, пытае,
Гарадзецкі
старшына.
Да тут, –
кажу, – ён у
хату
Глядзіць, чы клажу
багату,
Аслі цяжак
мой снарад?
Далей лісам, астарожна,
Папытаў, гдзе
падарожна,
Пакланіўся
дый назад.
Чакаць - мужыцка
прывычка;
Аж тут два
кані і брычка
Пaд ганак
стралой
ляціць;
Быццам для яснавяльможна,
Ладзяць
рэчы застарожна,
Пайшоў!.. І
званок
звініць!
Стралой
конікі
ляцелі,
Шашой
калёсы
гудзелі;
Ha дарожцы
нi браду,
Hi гарбочка,
нi даліны,
Раўчука, нi
каляіны –
Едзеш,
быццам па
ляду.
Маўляў звёздачкі
сіяюць,
Так па старанам
мігаюць
Маляваныя
дамкі;
Пры іх з
кветкамі
садочкі,
Тут жа з
варывам градочкі,
Лесам нa ix буракі!
Ўміг на
станцыю
прымчалі,
Там ужо,
дзеткі,
чакалі
Із Гарадка
старшыну:
Пісар падарожну
справіў,
Свежых
конікаў
паставіў,
Кіпела! -
вось у агню.
Ямшчык па трыгельт
явіўся,
Ўзяў шастак
дый
пакланіўся,
Ты Забалотнага
знай!
Мы чэсці
сваёй не
здрадзім,
Там, гдзе
трэба, не
падгадзім,
Толькі ж
каней
паганяй!
Ды пачтовыя
ж там хаты,
Быццам
царскія
палаты!
Боязка па ix
хадзіць;
Ты ў лапцях нe
пакажыся,
Плюнуць назем
сцеражыся!
Там і пол красна
блішчыць.
Так едучы
дзень і
ночку,
К вялікаму гарадочку
Прыляцелі
не ў агляд;
Там станцыя пачтавая
–
Дзіва,
браткі! люстравая!
Золатам
блішчыць
снарад.
Смаленскам
горад той
зваўся,
Там, на
шчасце, я
спазнаўся
Ca Стахоўскім
старшыной:
Базылём яго
хрысцілі,
Шавалончыкам
манілі,
Ён з Пінска
вядзе род
свой.
Знайце ж,
дзеткі, павет
Пінскай,
Зямля губерніі
Мінскай –
Вяліка там
нізіна;
А ўюноў -
мае міленькі!
Лаві
прыполам радзенькі,
Што роў, то
прыстань
ўюна!
Думаю, дзельна
прычына!
To ж чужой
зямлі
старшына,
Трэба ж нам
тут нe ўва
знак
Паказаць
чэсць
беларуску,
Паднясці чарку,
закуску,
Гдзе
дзела, не
грош шастак!
Індыком
начапурыўся,
Важна ў пояс
пакланіўся,
Пусціў яму
рэч таку:
«Пойдам
харчэўню
праведаць,
Выпіць
чарку дый
паснедаць –
Я за ўсё,
братка,
плачу».
Пан Шавалончык
ахвотна
Уважыў
чэсць Забалотна
–
Пайшлі
горла
прамачыць.
Харчэўня ж
пры почце
блізка;
Ўходзім,
кланяемся
нізка,
Просім квацерку
наліць.
Там
маляваны
палаты!
Дый ляндар, відна,
багаты,
Із
зямелькі ён
чужой,
Языком нe
хрысціянскім,
Заморскім,
якімсь
паганскім,
Балбоча,
быццам ліхой.
Думаю -
ты шварнудзёнак!
Забалотны, Шавалонак
–
To ж не
простыя чыны!
А ты мелеш
небыліцу,
He бачыш,
што у
святліцу
Важны
прыйшлі
старшыны!
Дый крыкнуў - селядца
справіць!
Перцу,
цыбулі
дабавіць,
Абрусом тут
стол накрыць!
Аляндар, відна,
спужаўся,
Падбяжаў к нам,
засмяяўся,
«Кеске, кішке?» - гаварыць.
Ах ты, ліхая чарціна!
Хош, што б з
Гарадка
старшына
Пайшоў к
злому на пахмель?
Ў пятніцу
скорам валочаш,
Накарміць
нас кішкой
хочаш? –
Баш ты яго,
мудрагель!
Ляндару ў
вочы плюнуў,
З Базылём
нa почту
сунуў,
Ўзяў там з гаршка
талакна,
А Базылі
Шавалончык
Дабыў уюноў
ражончык –
To ж, брат,
царская яда!
Так мы ў
дальшую
дарогу
З Базылём
вось -
хваліць Богу!
–
Ў адной
брычцы пацяглі,
І нам было весяленька,
Да і кішэні схадненька
–
Папалам мы
кошт вялі.
Ранкам
багатай
нядзелі
Пaд
Барадзін
прыляцелі.
Страх!
Магілы там
блішчаць;
Да ўсё,
дзеткі, не прастыя,
Камянныя,
залатыя,
Міла ж там
панкам
ляжаць!
Мы і ў Вязьме
пабывалі,
Пернікаў
там
накуплялі;
А пернікі ж?! дзівісь
ты!
To пявункі,
то салдаты,
To казельчыкі
рагаты,
To паненкі
залаты!
Шавалонка ж, Забалотна
Ўсюды
страчаюць
ахвотна,
He малыя ж
то чыны!
Ледзь у падарожну
глянуць,
Так зараз
кратацца
стануць –
Ha каранацью
едзем мы!!
Вось сэрца
рускай зямейкі,
Благасцівай
сямейкі,
Масква
засвяціла
нам!
А мае браткі
міленькі!
Мае зоркі
дарагенькі!
To ж ліку
нямаш царквам!
Ўсяка
манерам інакша,
Адна ад
другой багатша,
Золата каплець
з дахоў!
Як у кожную
заглянеш,
Святым неўнарок
ты станеш,
Маліся
толькі
здароў!
Уязджаем!
Горад багаты!
Свецяць
каменны
палаты,
У вуліцах
хмара людзей!
Тут жа пры
кожным дамочку,
Як мурашкі
пры гняздочку,
Буркуе цьма галубей!
Вось і кончылась
дарога.
На сэрцы
якась
трывога –
Дзіва ж,
браткі!
царскі госць!
Трэба ж нам
тут нe
падгадзіць,
Віншаванне
цара
зладзіць,
Да на то ж
галоўка
ёсць!»
Тут стары
крыху
прыстане,
На грамаду
важна гляне,
Страх,
браткі! -
людзі
дрыжаць;
Вось хацелі
б падзівіцца,
Канца
расказу
дабіцца –
Усе, баш
рыбкі,
маўчаць!