Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
ГАПОН
Беларуская аповесць
Урывак
ПЕСНЯ І
Калі ахвота начата,
Што ж стаіце, як цялята?
Далей, хлопцы, маладзіцы,
Зачніце ад «Мецяліцы".
З камедыі-оперы "Ідылія".
Шум, крык, гоман у карчме,
Кіпіць сельская дружына,
Піва, мёд, гарэлку п'е,
Ажны курыцца чупрына.
Гаспадары за сталом
Громка гутарку вядуць,
А ляндарка з лендаром
Мёд, гарэлку раздаюць.
Хлопцы, дзеўкі, маладзіцы
Ля парога гаманяць,
А старыя чараўніцы
Цішком ля печы сядзяць.
Ананя нa скрыпцы іграець
«Лявоніху», то «бычка»,
Гапон жару паддаваець:
«Зыграй, крычыць, «казачка»!
Аж юкнула Кацярынка,
Так задаў ёй кулаком,
«Хадзі, мая ты малінка!» -
Дый затупаў хацаром.
«Ананя, рэж вясёлы!» -
Крычьщь громка наш Гапон
Дый, сабраўшы ў світцы полы,
Мэрам хохлік! мэрам ён!..
To ўпрысядкі выкідаець,
Ажны стогнець пaд ім пол,
To галубца падбіваець,
Ажны трасецца хахол.
«Ах! ух! давай жару,
Давай болі, давай пару!» -
Крычыць Гапон дый гуляець,
Пад скрыпачку падпяваець.
«Эх, чух, Кацярынка!
Чабоцікі красны;
Каму блішчаць, каго любяць
Твае вочкі ясны?
Эй, чух, Кацярынка!
Твае кудры ўюцца,
Скачыць, пляшыць мая міла,
Аж шчочкі трасуцца».
Трэйчы Гапон прамакнуў,
Бражджаць ножны з вагнівом,
Стаў на месцы - падпрыгнуў
Дый затупаў хадаром.
Кацярынка ж успляснула,
Ha міленькага зірнула,
Хвіць! спаднічку распусціла,
Трэйчы запяткам падбіла,
Дробны ножкі выкідаець,
Чаранічкі скрыпяць,
А із вочак аж сіяець,
Быццам іскры ляцяць.
Русы коскі падлятаюць,
Каснікі, як жар, гараць;
А вось вышай як заграюць,
Так і возьме прыпяваць:
« Мілы Хартон, мілы Саўка,
Да мілейшы ж мой Гапон,
Хахол ясны, пояс красны,
А галасок! кабы звон.
Hе хачу Саўкі, Хартона,
Мне жыцця з імі не быць,
Валей маяго Гапона,
З ім не буду я тужыць».
Пяець, пляшыць, падбіваець,
Усяк вокам за ёй брадзець,
Як ластачка, падплываець;
Ажны кочацца глядзець.
Ананя ж - воўча
юха!
To ўжо нечага маніць!
Ярка рэжа iз-зa вуха,
Аж скрыпка яго звініць.
«Мяцеліцу» прабірае
Ёмка, громка, ладны час!
Дробна смыкам падсякае,
Звініць рымка, гудзіць бас.
Локаць упёршы у брука,
Ля кабылкі нос дзяржаў,
Далі сцiхнуў - дый з-за
вуха
Ha «Лявоніху» падняў.
Схваціў Гапон Кацярынку,
Смела к сэрцу прыцягнуў,
Абняўшы рукой за спінку,
«Лявоніху» успрыгнуў.
Угрунь за ім маладзіцы,
Дзеўкі, хлопцы, хто як змог,
Дрыжаць чупрыны, спадніцы,
Суматоха - што крый Бог!
Ад пылу аж пацямнела,
Хохат, лопат, шум да крык,
Як у гаршку закіпела,
Як нa быдла напаў зык.
Той ўпрысядкі, той вынідкі,
Чупрыны, як шчэць, дрыжаць,
Тая бокам, тая скокам,
Дай так вазьмуць прыпяваць:
«Ах, калі ж я ў матулькі была,
Як вішанька у садочку цвіла;
Папалася злому духу, мужыку!
Ён высушыў, як ліпінку ў духу.
Наехала повен двор татароў
Да ўзялі ж майго мужа ў палон;
He жаль жа ж мне, што яго узялі,
Толькі шкода, што някрэпка звязалі;
Ён, паганец, уцячэць, уцячэць,
Мне галоўку натаўчэць, натаўчэць.
Трэба ж будзе сцерагчыся, уцякаць,
З вараб'ямі пaд страхою
начаваць».
Далі крыкнула Тацяна,
Абняўшы за шыю Яна:
«Пайшоў Янка ў грыбы,
Тацяна ў апенькі,
Спаткаліся, абняліся,
Як дзеткі маленькі».
А за ёю Халімон
Гудзіць, як царкоўны звон:
«Ой, Божа мой, Божа!
Нашто я радзіўся?
Састарыўся, як сабака,
Дасюль не жаніўся».
Перастаў. Гапка спляснула
Дый тоненька зацянула:
«На вуліцы курта брэша,
А да мяне мілы чэша,
А чы чэша, чы не чэша,
Да недарам курта брэша! »
Вот так пляшуць, прыпяваюць,
Хохат, лопат, крык і зык,
Аж нaд строп пыл падмятаюць,
А як рэзаў - рэжа смык!
Аж тут скрып!.. дзверы суздром
Расчыніліся... трывога!
Бо з войтам сам аканом
Як тут - знайшліся ў парога.
Уся ахвота прыўстала,
Ha ўсіх стракатня напала:
Ананя ж - як уцяў!
Пахінуўся напярод.
Па ўсіх струнах запішчаў,
Так кончыўся карагод.
І Гапону нe да танца,
Як акомана, паганца,
Ён угледзеў, так прыстаў,
Ha ўсё горла закрычаў:
«Ой, будзе ж нам цёпленька, браткі!
Хто малады, уцякай з хаткі!
Нядарам сталі шаптаць,
Што некрутаў будуць браць.
Пабірай ix ліхі бес!
Хто дуж, уцякайма ў лес!»
Тут настала суматня,
Ўсяк бяжыць, маўляў, з агня,
Адзін дзверы выпірае,
Другі ціснецца пaд стол,
Той чэраз акно сігае,
А Гапон хваціў за кол,
Дый спіной стаўшы ў куце,
Як мятлой, усіх мяце.
Вот калі покурцяў туча,
Гурмам мядзведзя асадзіць,
А ён ca злосці мармуча,
Як каторага пагладзіць,
Той з болю яўкне, той брэша,
Так Гапон наш колам чэша.
Ён вярцеўся, кабы ўюн,
Сюды і туды кідаўся,
He жалеў, біў хто папаўся,
Але і коман цікун!
Глядзь! усякія плахціны,
To кажухі, то пярыны,
Ha Гапона стаў кідаць,
He дзіва ж было паймаць:
Яго, беднага, звязалі
Ды у калодкі скавалі;
Годзі вадзіць карагод!
Кацярынка пабляднела,
Заплакала, абамлела,
Прыйшоў на ix чорны год.