|
Гісторык літаратуры | ||||||||||||||
|
Раздзелы
Пішыце нам: histbellit@tut.by Спасылкі Старонка Белдзяржуніверсітэта bsu.by Беларуская электронная бібліятэка www.knihi.com
|
НАВІНЫ
----- 25 сакавіка - гэта не толькі Дзень Волі, гэта не толькі Дзень утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, але і Пачатак Паўстання беларуска-ліцвінскай шляхты ў 1831 годзе. Няхай жыве 175 гадавіна вызвольнага паўстання! ----- У кастрычніку 2005 года студэнты і супрацоўнікі кафедры гісторыі беларускае літаратуры наведалі мясціны Адама Міцкевіча. Здымкі з Наваградчыны ----- 17 жнівеня дзень нараджэння дацэнта кафедры Ігара Мікалаевіча Запрудскага. Віншуем! ----- Беларускі дзяржаўны універсітэт аб'яўляе прыём у аспірантуру на 2005 г. па спецыяльнасці беларуская літаратура. Тыя, хто паступае ў аспірантуру, здаюць уступныя экзамены па спецыяльнасці, замежнай мове і філасофіі ў аб'ёме праграм для вышэйшых навучальных установаў. З праграмамі можна пазнаёміцца на адпаведных кафедрах. ----- 27 мая 2005 года выйшаў з друку шосты выпуск "Працаў кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта". ----- 9-10 чэрвеня 2005 года кафедра гісторыі беларускае літаратуры разам з Польскім інстытутам у Мінску, Польскім таварыствам беларусістаў, кафедрай беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта правялі чарговую XIV сесію Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Беларуска-польскія культурныя, літаратурныя і моўныя сувязі". ----- 21 снежня 2004 года (12-45, аўд. 62) адбудуцца IV навуковыя студэнцкія чытанні кафедры гісторыі беларускае літаратуры, прысвечаныя памяці С.Х.Александровіча, а таксама чарговае пасяджэнне кафедры. -----    24.11.2004   
----- 17 лістапада 2004 года філалагічны факультэт БДУ адзначае сваё 65-годдзе. Віншуем! ----- 16 лістапада 2004 года адбудзецца чарговае пасяджэнне кафедры. Запрашаем аспірантаў і суіскальнікаў. ----- 26 кастрычніка кафедра ладзіла абмеркаванне хрэстаматый па старабеларускай літаратуры, што выйшлі з друку ў 2004 годзе ў Мінску (пад рэдакцыяй В.Чамярыцкага), Беластоку (складальнік Г.Тварановіч), Гародні (пад рэдакцыяй У.Кароткага). Беларускія медыявісты падрахавалі здабыткі і акрэслілі шляхі развіцця нашага літаратуразнаўства, перадусім, тэксталогіі . ----- Беларускі дзяржаўны універсітэт аб'яўляе прыём у аспірантуру на 2004 г. па спецыяльнасці беларуская літаратура. Тыя, хто паступае ў аспірантуру, здаюць уступныя экзамены па спецыяльнасці, замежнай мове і філасофіі ў аб'ёме праграм для вышэйшых навучальных установаў. З праграмамі можна пазнаёміцца на адпаведных кафедрах. Уступны экзамен па спецыяльнасці папярэднічае экзаменам па іншых дысцыплінах. Асобы, якія паступаюць у аспірантуру, падаюць на імя рэктара універсітэта заяву вызначанага ўзору і дадаюць наступныя дакументы: - асабісты лісток па ўліку кадраў, аўтабіяграфію і 2 фатаграфіі; - спіс і копіі апублікаваных навуковых прац; асобы, якія не маюць апублікаваных навуковых прац, падаюць навуковы рэферат па выбранай тэме ў адпаведнасці са спецыяльнасцю. Навуковыя працы ці рэферат рэцэнзуюцца меркаваным навуковым кіраўніком з выстаўленнем адзнакі на адваротным баку экзаменацыйнага ліста; - выпіску з пратакола паседжання савета (факультэта) ВНУ для асобаў, рэкамендаваных у аспірантуру непасрэдна пасля заканчэння ВНУ; - копіі дыплома аб вышэйшай адукацыі і выпіскі з заліковай ведамасці; - ксеракопію працоўнай кніжкі (для тых, хто працуе); - два канверты са зваротным адрасам; - хуткасшывальнік (кардонны); - пашпарт, дыплом аб заканчэнні ВНУ прад'яўляюцца асабіста. Прыём дакументаў у аспірантуру з 20 чэрвеня па 10 верасня 2004 г. Уступныя экзамены праводзяцца з 20 верасня па 15 кастрычніка 2004 г. Залічэнне ў аспірантуру з 1 лістапада. Перад першым уступным экзаменам па спецыяльнасці неабходна забраць у аддзеле аспірантуры экзаменацыйны ліст з пратаколам і пасля экзамена ў гэты ж дзень вярнуць іх у аддзел аспірантуры. Дакументы накіроўваць на адрас: 220050, Мінск, прасп. Ф.Скарыны, 4, БДУ, адзел аспірантуры, тэл. 209-54-23, 209-51-73. ----- 20 чэрвеня 2004 года ў мястэчку Пяршаі Валожынскага раёна адбыліся V Міжнародныя Ракаўскія чытанні "Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808-1884) і працэс міжславянскага культурнага ўзаемадзеяння". Удзельнікі чытанняў (сярод іх - тры супрацоўнікі кафедры гісторыі беларускае літаратуры) усклалі кветкі на магілу Беларускага Дудара, наведалі мясціну, дзе колісь знаходзіўся ягоны дом, пакланіліся пню, што застаўся ад ліпы, пасаджанай рукою песняра. ----- 20 чэрвеня дзень нараджэння дацэнта кафедры Сяргея Валер'евіча Кавалёва. Віншуем! ----- 30 чэрвеня - 3 ліпеня 2004 года супрацоўнікі кафедры прымуць удзел у чарговай ХІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі, якую ладзіць Польскае таварыства беларусістаў. Упершыню месцам правядзення канферэнцыі абраны Кракаў. ----- 7 чэрвеня а 12 гадзіне адбудзецца чарговае пасяджэнне кафедры гісторыі беларускае літаратуры. -----
-----
----- 23 красакавіка а 14 гадзіне адбудзецца пасяджэнне кафедры гісторыі беларускае літаратуры. ----- 13 красавіка а 14 гадзіне пачне сваю працу студэнцкая навуковая канферэнцыя. Бяруць удзел семінарысты кафедры, студэнты 2-5 курсаў. Запрашаем таксама аспірантаў і магістрантаў. ----- З 1.03 да 26.03 абнаўленняў на старонцы не было ў сувязі з рэканструкцыяй сервера. ----- 17 сакавіка спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Ларысы Лявонцьеўны Кароткай, якая працавала ў 1993-1994 гг. на кафедры гісторыі беларускае літаратуры. Шчыра і сардэчна віншуем! ----- 5 сакавіка дзень нараджэння дацэнта кафедры Таццяны Пятроўны Казаковай. Шчыра і сардэчна віншуем! ----- 2 сакавіка а 14 гадзіне адбудзецца пасяджэнне кафедры гісторыі беларускае літаратуры. ----- 24.02.2004На нашай старонцы з'явўся раздзел Семінар, дзе будуць змешчаны лекцыі выкладчыкаў, матэрыялы для завочнікаў, тэмы рэфератаў, дыпломных, курсавых, кантрольных працаў ды інш., а таксама адрас кафедральнае паштовае скрынкі. -----    14.02.2004   Працуе раздзел Каляндар - хроніка гісторыка-культурнага і літаратурнага жыцця Беларусі. -----    12.02.2004   Сёння на свет з'явіўся новы раздзел Бібліятэка - там размешчана некалькі тэкстаў беларускай літаратуры XVIII стагоддзя. -----    09.02.2004   Вітаем шаноўнае спадарства на нашай старонцы! На гэты момант працуе толькі раздзел Пра кафедру, але ўжо ў хуткім часе стануць даступнымі і іншыя. Сачыце! ----- | |||||||||||||