|
|
Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры
Белдзяржуніверсітэта. Выпуск другі. Мінск 2002
Другі выпуск “Працаў кафедры гісторыі беларускае літаратуры”
прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага
літаратуразнаўцы, прафесара, доктара філалагічных навук Сцяпана
Хусейнавіча Александровіча (1921–1986), які доўгі час працаваў на
філалагічным факультэце БДУ, плённа спалучаючы выкладчыцкую
дзейнасць з даследаваннем літаратурнага працэсу на Беларусі. Яго
навуковыя работы закранаюць праблемы развіцця беларускае
літаратуры, гісторыю беларускага кнігадрукавання і перыядычнага
друку. Ён аўтар нарысаў пра жыццёвы і творчы шлях шэрагу беларускіх
літаратараў мінулага: Ф. Скарыны, А. Міцкевіча, П. Багрыма, В. Дуніна-
Марцінкевіча, К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа,
М. Багдановіча, Цёткі, К. Чорнага ды інш. Як абазнаны архівіст, Сцяпан
Хусейнавіч адкрыў шэраг невядомых старонак з літаратурнага жыцця
Беларусі. У 50–80-я гг. разам з А. Мальдзісам, Г. Кісялёвым ды інш. ён
закладваў падмурак “новае гісторыка-літаратурнае школы” ў беларускім
літаратуразнаўстве, вядучы свае росшукі на найменш даследаваных,
часам цяжкадаступных дзялянках беларускага літаратурнага працэсу.
Фактычна гэтая “гісторыка-літаратурная школа” падрыхтавала ідэю
(якая народзіцца ў апошнім дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя), што беларуская
літаратура ХІ–ХІХ ст. – гэта літаратура шматмоўная, а крытэрыем
беларускасці з’яўляецца змест, а не форма твораў. Кафедра гісторыі
беларускае літаратуры развівае традыцыі “гісторыка-літаратурнае
школы”, развівае ідэі С.Х. Александровіча, чалавека, які горача любіў
Беларусь, які ганарыўся сваім паходжаннем, ганарыўся тым, што ягоныя
продкі – беларускія татары – з часоў Вітаўта шчыра і самааддана
служылі краю.
Тацяна Казакова. Эўфанія "Слова на Узнясенне Ісуса Хрыста" Грыгорыя Цамблака
Архіў
Вольга Крычко. Георгій Зарубскі ў гісторыі старабеларускай літаратуры
Архіў
Сяргей Кавалёў. Сціплы служка муз Творчасць Яна Казаковіча Літвіна
Архіў
Віталь Алісіёнак. Фальклорныя матывы ў баладзе Яна Чачота "Свіцязь"
Архіў
Мікола Хаўстовіч. Творчасць Яна Баршчэўскага ў ацэнках крытыкі
Архіў
Ігар Запрудскі. Штрыхі да творчай біяграфіі Вінцэся Каратынскага
Архіў
Ірына Багдановіч. Паэтычны "фемінізм" Адама М-скага
Архіў
Матэрыялы дыскусіі "Ці быў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч аўтарам "Пінскае шляхты"?"
Любоў Тарасюк. Загадка аўтарства "Пінскай шляхты"
Архіў
Мікола Хаўстовіч. Загадка "Пінскай шляхты"? Архіў
Дадатак
Грыгорый Цамблак. Слова на адсячэнне галавы святога і слаўнага прарока і папярэдніка і Хрысціцеля Яна
Архіў
Ян Ходзька. Вызваленая Літва, або Пераход цераз Нёман Архіў
Мікола Хаўстовіч. Пасляслоўе Архіў
Зося Манькоўская. З "Дзённіка кабеты": Вячорныя сны Архіў
Аляксандар Нінько. Пакуль не ачах агмень Архіў
|